Харвацкая мова
Харва́цкая мо́ва (саманазва: hrvatski jezik) — адна з сучасных літаратурных паўднёваславянскіх моваў, адзін зь літаратурных стандартаў на аснове сэрбскахарвацкае мовы[1][2], распаўсюджаная галоўным чынам сярод паўднёваславянскага этнасу харватаў ў Харватыі, Босьніі й Герцагавіне, сэрбскім аўтаномным рэгіёне Ваяводзіна і шэрагу іншых краінаў Балканскага паўвостраву[3].
Харвацкая мова hrvatski jezik | |
Ужываецца ў | у Харватыі, Босьніі і Герцагавіне і іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Цэнтральная Эўропа, Паўднёвая Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | 6,5 мільёнаў |
Клясыфікацыя |
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Харватыі, Босьніі і Герцагавіне, Сэрбіі (Ваяводзіна), Эўрапейскім Зьвязе |
Дапаможная мова ў | Чарнагорыі, Аўстрыі (Бургенлянд), Вугоршчыне (Баранья), Італіі (Малізэ), Румыніі (камуны Карашова й Лупак, жудэц Караш-Сэвэрын) |
Рэгулюецца | Інстытутам харвацкае мовы і лінгвістыкі |
Код мовы | |
ISO 639-1 | hr |
ISO 639-2(B) | hrv |
ISO 639-2(T) | hrv |
SIL | HRV |
| |
|
Літаратурная харвацкая мова грунтуецца на ўсходнегерцагавінскай гаворцы новаштакаўскіх гаворак штакаўскага дыялекту, які зьяўляецца найраспаўсюджаным дыялектам сэрбскахарвацкае мовы й пакладзены таксама ў аснову літаратурных сэрбскай, басьнійскай і чарнагорскай моваў.
Зь цягам гісторыі функцыю лінгва-франка заходніх паўднёвых славянаў атрымала новаштакаўская гаворка, што вылучалася ў параўнаньні зь іншымі гаворкамі штакаўскага дыялекту галоўным чынам перасоўваньнем націску на адзін склад назад; гэтая гаворка адсунула на другі плян іншыя паўднёваславянскія дыялекты Харватыі, Сэрбіі, Чарнагорыі й Босьніі і Герцагавіны, штакаўскі, чакаўскі і кайкаўскі[4]. Пад канец ХІХ ст. і пачатку наступнага стагодзьдзя мовазнаўчая школа Харватыі г.зв. харвацкіх вукаўцаў (якія арыентаваліся на вядомага дасьледчыка Вука Караджыча) у якасьці літаратурнае нормы абрала іекаўскую гаворку новаштакаўскага дыялекту й паспрыяла ўвядзеньню артаграфіі на фаналягічнай аснове (як, напрыклад, у беларускай мове)[5]. Сучасная літаратурная харвацкая мова карыстае лацінскі альфабэт у рэдакцыі ХІХ ст., зробленай дзеячом харвацкага культурнага адраджэньня Людэвітам Гаем, праз што часта вядомая як гаевіца. Альфабэт мае прыкметную колькасьць літараў з дыякрытычнымі знакамі й дыграфаў, маючы наступны выгляд:
Літара | Вымаўленьне паводле IPA | Літара | Вымаўленьне паводле IPA | Літара | Вымаўленьне паводле IPA |
---|---|---|---|---|---|
A, a | /a/ | G, g | /ɡ/ | O, o | /o/ |
B, b | /b/ | H, h | /x/ | P, p | /p/ |
C, c | /ts/ | I, i | /i/ | R, r | /r/ |
Č, č | /tʃ/ | J, j | /j/ | S, s | /s/ |
Ć, ć | /tɕ/ | K, k | /k/ | Š, š | /ʃ/ |
D, d | /d/ | L, l | /l/ | T, t | /t/ |
Dž, dž | /dʒ/ | Lj, lj | /ʎ/ | U, u | /u/ |
Đ, đ | /dʑ/ | M, m | /m/ | V, v | /ʋ/ |
E, e | /e/ | N, n | /n/ | Z, z | /z/ |
F, f | /f/ | Nj, nj | /ɲ/ | Ž, ž | /ʒ/ |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Benjamin W. Fortson. IV // Indo-European Language and Culture: An Introduction. — 2nd ed. — Blackwell, 2010. — С. 431.
- ^ Václav Blažek. On the Internal Classification of Indo-European Languages: Survey. — 2010. — С. 15-16.
- ^ E. C. Hawkesworth. Serbian-Croatian-Bosnian Linguistic Complex // Encyclopedia of Language and Linguistics. — 2nd ed. — 2006.
- ^ Bičanić, Ante; Frančić, Anđela; Hudeček, Lana; Mihaljević, Milica. Pregled povijesti, gramatike i pravopisa hrvatskog jezika. — 2003. — С. 55.
- ^ Bičanić, Ante; Frančić, Anđela; Hudeček, Lana; Mihaljević, Milica. Pregled povijesti, gramatike i pravopisa hrvatskog jezika. — 2003. — С. 84.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіпэдыя мае вэрсію харвацкай мовай |
Харвацкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |