Ваяводзіна
Ваяводзіна або Вайвадзіна (афіц. Аўтаномная вобласьць Ваяводзіна; па-сэрбску: Војводина ці афіцыйна Аутономна Покрајина Војводина/Autonomna Pokrajina Vojvodina, па-вугорску: Vajdaság Autonóm Tartomány, па-славацку: Autonómna Pokrajina Vojvodina, па-румынску: Provincia Autonomă Voivodina, па-харвацку: Autonomna Pokrajina Vojvodina, па-русінску: Автономна Покраїна Войводина) — аўтаномная вобласьць на поўначы Сэрбіі. Сталіца і найбуйнейшы горад Нові Сад, другі па велічыні горад Субаціца, потым Панчава і Зрэнянін.
Аўтаномная вобласьць Ваяводзіна | |
Аутономна Покрајина Војводина Autonomna Pokrajina Vojvodina | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Сэрбія |
Статус | аўтаномны край Сэрбіі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Нові Сад |
Дата ўтварэньня | 28 верасьня 1990 |
Прэзыдэнт | Ігар Міравіч |
Афіцыйныя мовы | сэрбская, вугорская, славацкая, румынская, харвацкая, русінская |
Насельніцтва (2011) | 1 931 809 |
Шчыльнасьць | 90 чал./км² |
Нацыянальны склад | Сэрбы: 65.05% Вугорцы: 14.28% Славакі: 2.79% Харваты: 2.78% Югаславы: 2.45% Чарнагорцы: 1.75% Румыны: 1.5% Цыганы: 1.43% Іншыя: 7.97% |
Плошча | 21 506 км² км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 99 м |
Месцазнаходжаньне аўтаномнай вобласьці Ваяводзіна | |
Мапа аўтаномнай вобласьці Ваяводзіна | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | CET, летні CEST |
Код ISO 3166-2 | CS-VO |
Код аўтам. нумароў | SRB |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рэгіён займае плошчу каля 21 506 км² і налічвае 2 031 992 насельнікі. На поўначы аўтаномія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй, на захадзе з Харватыяй, на паўднёвым захадзе з Босьніяй і Герцагавінай. На поўдні адміністрацыйную мяжу з Цэнтральнай Сэрбіяй утвараюць галоўным чынам рэкі Дунай і Сава.
Гаспадарка
рэдагавацьНа 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВаяводзіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |