Сьцяг Харватыі
Дзяржаўны сьцяг Харватыі зьяўляецца афіцыйным дзяржаўным сымбалем Рэспублікі Харватыя.
Дзяржаўны сьцяг Харватыі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — белага і ніжняй — сіняга колеру; з гербам Рэспублікі Харватыя пасярэдзіне. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні 1:2.
Здаўна народная адзежа харватаў — суконныя курткі — упрыгожаныя тасьмой, галуны былі розных колераў — чырвоныя, белыя й сінія, а калі ў 1848 годзе адбывалася інаўгурацыя харвацкага Бана — Іосіпа Елачыча ў яго ўборы, гэтыя тры колеру былі аб’яднаныя.
Улічваючы велізарны фундуш Іосіпа Елачыча ў захаваньне народнага здабытку й незалежнасьці, з таго моманту пачынаецца адлік трохкаляровага дзяржаўнага сымбалю, які аб’яднаньнем колераў сымбалізуе аб’яднаньне й цэласнасьць харвацкага народу.