Заграбскі ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Харватыі

За́грабскі ўнівэрсытэ́т (па-харвацку: Sveučilište u Zagrebu) — найбуйнейшы і найстарэйшы харвацкі ўнівэрсытэт, які месьціца ў Заграбе. Таксама ёсьць самым старым дзеючым унівэрсытэтам Цэнтральнае Эўропы на поўдзень ад Вены і на паўднёвым усходзе Эўропы[6].

Заграбскі ўнівэрсытэт
Sveučilište u Zagrebu, Universitas Studiorum Zagrabiensis
Заснаваны 23 верасьня 1669[1]
Рэктар Дамір Борас[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Кансорцыюм Сусьветнага павуціньня[d][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][5]
Вэб-сайт unizg.hr (харв.)
unizg.hr/homepage/ (анг.)

Гісторыя ўнівэрсытэту пачалася 23 верасьня 1669 году, калі імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Леапольд I выдаў загад, які дазваляў заснаваць акадэмію езуітаў каралеўскага вольнага гораду Заграб. Стварэньне навучальнае ўстановы адбылося на Савеце Харвацкага каралеўства 3 лістапада 1671 году. Акадэміяй кіравалі езуіты больш за стагодзьдзе, пакуль ордэн ня быў распушчаны папам Клімэнтам XIV у 1773 годзе. У 1776 годзе аўстрыйская імпэратарка Марыя Тэрэзія выдала ўказ аб заснаваньні Каралеўскай акадэміі навук, якая замяніла папярэднюю акадэмію езуітаў. Біскуп Ёсіп Юрай Штросмаер прапанаваў заснаваць унівэрсытэт харвацкаму парлямэнту ў 1861 годзе. Імпэратар Франц Ёсіф падпісаў указ аб стварэньні Заграбскага ўнівэрсытэту ў 1869 годзе. Акт аб заснаваньні быў прыняты парлямэнтам у 1874 годзе і быў ратыфікаваны імпэратарам 5 студзеня 1874 году. 19 кастрычніка 1874 году Каралеўскі унівэрсытэт імя Франца Ёсіфа I быў афіцыйна адкрыты.

Унівэрсытэт мае 29 факультэтаў, 3 мастацкія акадэміі і адзіны ўнівэрсытэцкі цэнтар. На 2015 год ва ўстанове навучалася больш за 70 тысяч студэнтаў. Паводле стану на 2018 год унівэрсытэт займае 463-е месца ў сьпісе 1000 унівэрсытэтаў сьвету паводле зьвестак Цэнтру сусьветных рэйтынгаў унівэрсытэтаў[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць