Чакавец
Ча́кавец (па-харвацку: Čakovec) — горад у Харватыі, у паўночнай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад Меджымурскай жупаніі. Насельніцтва — 15 790 чалавек (2001).
Чакавец | |||||
харв. Čakovec | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1328 | ||||
Горад з: | 1579 | ||||
Краіна: | Харватыя | ||||
Жупанія: | Меджымурская жупанія | ||||
Плошча: | 76,9 км² | ||||
Вышыня: | 156 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 27 122 чал. (2021) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +385 4 | ||||
Паштовы індэкс: | HR-40 000 | ||||
Клясыфікатар: | ČK | ||||
Нумарны знак: | ČK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°23′0″ пн. ш. 16°26′0″ у. д. / 46.38333° пн. ш. 16.43333° у. д.Каардынаты: 46°23′0″ пн. ш. 16°26′0″ у. д. / 46.38333° пн. ш. 16.43333° у. д. | ||||
Чакавец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.www.cakovec.hr/ |
Геаграфія і транспарт
рэдагавацьЧакавец разьмешчаны ў самым паўночным рэгіёне краіне — міжрэччы рэк Дравы і Муры, вядомым як Меджымур’е. Другі з самых паўночных гарадоў краіны пасьля гораду Мурска Срэдзішчэ.
За 7 кілямэтраў на захад і за 20 кілямэтраў на поўнач ад гораду праходзіць граніца са Славеніяй, за 20 кілямэтраў на ўсход — граніца з Вугоршчынай.
За 12 кілямэетраў на поўдзень ад Чакаўца знаходзіцца горад Вараждзін, за 15 кіляметраў на поўнач — Мурска Срэдзішчэ.
Праз горад праходзіць аўтамабільная шаша, якая вядзе з Вугоршчыны ў Вараждзін і Заграб, а таксама некалькі чыгунак, што вядуць у суседнія гарады Харватыі, Вугоршчыны і Славеніі. У трох кілямэтрах ад горадву знаходзіцца невялікі аэрапорт, здольны прымаць малыя самалёты.
Гісторыя
рэдагавацьУ рымскія часы на месцы сучаснага гораду разьмяшчаўся ўмацаваны лягер Акуама.
Упершыню пад сваёй сучаснай назвай горад згаданы ў 1328 годзе. Назва паходзіць ад прозьвішча вугорскага князя Дзьмітрыя Чакі, які пабудаваў у XIII стагодзьдзі драўляную вежу, што атрымала яго імя, якое потым перайшло на ўвесь горад.
У 1466 годзе ўлада над горадам перайшла да знатнага княжацкага роду Зрынскіх, пасьля чаго Чакавец пачаў бурна разьвівацца. У 1579 годзе Чакавец атрымаў гарадзкія прывілеі.
У 1738 годзе горад быў разбураны землятрусам, а ў 1741 годзе пацярпеў ад вялікага пажару. У 1848 годзе быў далучаны да Харватыі, якая мела аўтаномію ў складзе Аўстра-Вугоршчыны.
Пасьля Першай сусьветнай вайны разам з усёй Харватыяй Чакавец увайшоў у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, а пазьней — у склад Югаславіі. У 1941—1945 гадах быў акупаваны вугорскай арміяй. З 1991 года — у складзе незалежнай Харватыі.
Дэмаграфія
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 году насельніцтва горада складае 15 790 чалавек, разам з прыгарадамі насельніцтва агламэрацыі — 30 455 чалавек. Пераважная большасьць насельніцтва — харваты (93 %), самай буйной нацыянальнай меншасьцю зьяўляюцца цыгане — 3,6 %.
Эканоміка
рэдагавацьЧакавец — разьвіты індустрыяльны горад. Галоўныя галіны прамысловасьці — вытворчасьць тэкстылю, абутку, мэталяапрацоўка, паліграфія, харчовая і хімічная прамысловасьць.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак Зрынскіх — добра захаваны замак сям’і Зрынскіх. Цяпер у ім разьмешчаны музэй Меджымур’я.
- Сэцэсыйны палац — палац у стылі венскага сэцэсіёну.
- Храм Сьв. Мікалая.
Гарады-партнёры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧакавец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў