Землятру́с — рухі, ваганьні або штуршкі зямной паверхні, выкліканыя сэйсьмічнымі хвалямі.

Будынак, які абрынуўся ў выніку землятрусу

Гэта працэс вызваленьня энэргіі, якая назапасілася ў сьціснутых ці расьцягнутых горных пародах у выніку руху тэктанічных плітаў. Землятрус — адзін з самых небясьпечных натуральных фэномэнаў на нашай плянэце, адказны за сьмерць мільёнаў чалавек і сотні зьнішчаных гарадоў. Найбольш небясьпечныя ўразьлівыя рэгіёны — гэта межы тэктанічных пліт. Для вымярэньня сілы землятрусу карыстаюцца гэтак званай шкалой Рыхтэра.

Землятрусы ў Беларусі

рэдагаваць

У геалягічным пляне Беларусь знаходзіцца на Ўсходнеэўрапейскай плятформе. Тэктанічныя рухі ў цяперашні пэрыяд тут праяўляюцца надзвычай слаба, і землятрусаў, якія адчуваюцца чалавекам, амаль не здараецца. У некаторых мясьцінах зрэдчасу здараліся слабыя штуршкі, якія фіксуюцца сэйсьмічнымі прыладамі. У 1887 г. ля Барысава (на паўночным усходзе ад Менску) адбыўся землятрус інтэнсіўнасьцю шэсьць балаў. У 1893 і 1896 гг. пад Магілёвам — інтэнсіўнасьцю 5-6 балаў. Наймацнейшы землятрус адбыўся ў 1908 г. ля пасёлка Гудагай (цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць) інтэнсіўнасьцю 7 балаў і магутнасьцю 4,5 магнітуды[1]. Часьцей за ўсё да Беларусі даходзіць рэха землятрусаў на Карпатах (1908, 1940, 1977, 1978, 1983, 1986 і 1990), але штуршкі настолькі слабыя, што многія жыхары Беларусі іх нават не заўважаюць. Апошні землятрус, сэйсьмічныя хвалі ад якога дасягнулі і Беларусі, здарыўся 21 верасьня 2004 году з эпіцэнтрам у Калінінградзе. Сіла штуршкоў у эпіцэнтры дасягала 4—5 балаў, а ў Менску — ня больш за 2—3.

Наймацнейшыя землятрусы ў гісторыі

рэдагаваць