Пазін
горад у Харватыі
Пазін (па-харвацку: Pazin, па-італьянску: Pisino, па-нямецку: Mitterburg) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвостраву Істрыя.
Пазін | |||
| |||
Краіна: | Харватыя | ||
Плошча: | |||
Вышыня: | 277 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 052 | ||
Паштовы індэкс: | 52000 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°14′21″ пн. ш. 13°56′19″ у. д. / 45.23917° пн. ш. 13.93861° у. д.Каардынаты: 45°14′21″ пн. ш. 13°56′19″ у. д. / 45.23917° пн. ш. 13.93861° у. д. | ||
Пазін | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.pazin.hr/ |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьСталіца харвацкай правінцыі Істрыя, нягледзячы на тое, што ён далёка не самы вялікі горад паўвостраву. Шмат у чым сталічны статус Пазіна тлумачыцца тым, што гэта адзіны буйны горад паўвострава, разьмешчаны ў яго цэнтры, значна аддалены ад марскога ўзьбярэжжа.
Знаходзіцца на скрыжаваньні вядучых праз горную частку паўвостраву аўтамабільных дарог Порэч — Рыека і Пула — Пазін. Горад зьвязаны рэгулярным аўтобусным маршрутам з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыека і празь яго з астатняй Харватыяй.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак (Kaštel) — пабудаваны ў X стагодзьдзі, цалкам перабудаваны ў XV—XVI ст. Часткова разабраны ў XIX стагодзьдзі. Пасьля Другой сусьветнай вайны ператворнаы ў музэй.
- Царква сьв. Мікалая — гатычная царква (1443 год).
- Францысканская царква XV ст. Цяпер ў будынку знаходзіцца музэй сярэднявечных карцін, скульптур, а таксама стардаўніх глагалічных манускрыптаў.
- Пазінская пячора — побач з горадам. Знойдзена ў 1896 годзе.