Віравіціцка-Падраўская жупанія

Віравіціцка-Падраўская жупанія (па-харвацку: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Разьмяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай зьяўляецца горад Віравіціца. Плошча жупаніі складае 2024 км². На ўсходзе мяжуе з Асіецка-Баранскай жупаніяй, на поўдні — Пажэска-Славонскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе зь Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўдночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Віравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Вугоршчынай, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у кірунках БудапэштБаня-Лука і ВараждзінОсіек.

Віравіціцка-Падраўская жупанія
Virovitičko-podravska županija
Агульныя зьвесткі
Краіна Харватыя
Статус жупанія
Адміністрацыйны цэнтар Віравіціца
Улучае 3 гарада і 13 абшчынаў
Найбуйнейшыя гарады Слаціна, Араховіца
Жупан Таміслаў Талусіч[1]
Афіцыйныя мовы харвацкая
Насельніцтва (2011) 84 836[2]
Шчыльнасьць 42 чал./км²
Плошча 2021 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 144 м
Месцазнаходжаньне Віравіціцка-Падраўскай жупаніі
Віравіціцка-Падраўская жупанія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-10
Тэлефонны код +385 33
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Большая частка жупаніі знаходзіцца ў нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні на тэрыторыі жупаніі разьмяшчаецца горная града Папук.

Згодна зь перапісам 2011 году на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].

У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчынаў.

  1. ^ Афіцыйны сайт Жупаніі (харв.)
  2. ^ а б [1] // Статыстычны камітэт Харватыі, вынікі перапісу 2011 г.  (харв.)