Андрай Пленкавіч

харвацкі юрыст, дыплямат і палітык

А́ндрай Пле́нкавіч (па-харвацку: Andrej Plenković; нар. 8 красавіка 1970, Заграб) — харвацкі юрыст, дыплямат і палітык. Дэпутат Эўрапейскага парляменту, глава камітэту парлямэнцкага супрацоўніцтва паміж Украінай і ЭЗ (адначасова зьяўляецца намесьнікам главы камітэту па замежных справах).[3] З 19 кастрычніка 2016 году — прэм'ер-міністар Харватыі.

Андрай Пленкавіч
па-харвацку: Andrej Plenković
1 ліпеня 2013 — 30 чэрвеня 2014
2011 — 2014
з 19 кастрычніка 2016
Папярэднік Ціхамір Арэшкавіч[d]
1 ліпеня 2014 — 13 кастрычніка 2016
Наступнік Івіца Толіч[d]
2005 — 2011
з 2016
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 красавіка 1970(1970-04-08)[1][2] (54 гады)
Партыя:
Сужэнец: Ana Maslać[d]
Бацька: Марыа Пленкавіч[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» I ступені ордэн «За заслугі» III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў юрыдычны факультэт Заграбскага ўнівэрсытэту. З 1993 году займае розныя пасады ў МЗС Харватыі. З 2002 году намесьнік главы афіцыйнага прадстаўніцтва Харватыі ў ЭЗ. Таксама займаў пасады намесьніка пасла ў Францыі і дзяржсакратара па эўрапейскай інтэграцыі.

У 2011 годзе стаў чальцом Харвацкага сабару ад Харвацкай дэмакратычнай садружнасьці, кансэрватыўнай партыі, якая ўваходзіць у склад ЭНП. Пасьля ўступленьня Харватыі ў ЭЗ у 2013 годзе быў абраны ў Эўрапарлямэнт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць