Ёсіп Броз Ціта
Ё́сіп Броз (сэрба-харв. Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псэўданім Ці́та (Тито, Tito), пасьля псэўданім і прозьвішча злучыліся (25 траўня 1892, Кумравэц, Харватыя — 4 траўня 1980, Любляна, Югаславія) — лідэр Югаславіі з канца Другой сусьветнай вайны да сваёй сьмерці (1945—1980), маршал (1943). Нарадзіўся ў сяле Кумравэц у аўстра-вугорскай Харватыі-Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне, трапіў у расейскі палон. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі, дзе браў удзел на баку камуністычных сілаў. У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, дзе стаў чальцом Камуністычнай партыі Югаславіі. У 1935—1936 гады знаходзіўся ў Маскве ў Камінтэрне. З 1937 году ўзначальваў КПЮ.
Ёсіп Броз Ціта | |
Josip Broz Tito | |
1-ы прэзыдэнт Югаславіі | |
---|---|
14 студзеня 1953 — 4 траўня 1980 | |
Папярэднік: | Іван Рыбар |
Наступнік: | Лазар Калішэўскі |
23-і прэм’ер-міністар Югаславіі | |
2 лістапада 1944 — 29 чэрвеня 1963 | |
Папярэднік: | Іван Субашыч |
Наступнік: | Пэтар Стамбаліч |
1-ы сакратар Руху недалучэньня | |
1 верасьня 1961 — 5 кастрычніка 1964 | |
Наступнік: | Гамаль Абдэль Насэр |
1-ы фэдэральны сакратар нацыянальнай бясьпекі | |
7 сакавіка 1945 — 14 студзеня 1953 | |
Наступнік: | Іван Гошняк |
4-ы прэзыдэнт лігі камуністаў Югаславіі | |
сакавік 1939 — 4 траўня 1980 | |
Папярэднік: | Мілан Горкіч |
Наступнік: | Бранка Мікуліч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 траўня 1892 Кумравэц, Харватыя-Славонія, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр: |
4 траўня 1980 Любляна |
Партыя: |
Камуністычная партыя СССР, Зьвяз камуністаў Югаславіі |
Сужэнец: |
Пэлагея Броз (1919—1939) Гэрта Гаас (1940—1943) Ёванка Броз (1952—1980) |
Дзеці: | Злаціка, Гінка, Жарка, Аляксандар |
Маці: | Marija Broz[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1941 годзе арганізаваў супраціў жыхароў Югаславіі да нямецкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнаньні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
Пасьля вызваленьня краіны займаў пасады прэм’ер-міністра і міністра замежных справаў краіны. Выступіў супраць плянаў савецкага кіраўніцтва стварэньня Балканскай фэдэрацыі, што выклікала разрыў адносінаў паміж Югаславіяй і СССР.
З 1953 году зьяўляўся прэзыдэнтам краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленьне парадку ў Вугоршчыне ў 1956 годзе, але выступіў супраць аналягічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскай дамовы ў дачыненьні да Чэхаславаччыны ў 1968 годзе. Зьяўляўся адным з ініцыятараў стварэньня Руху недалучэньня, у якім Югаславія заняла віднае месца.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ёсіп Ціта на сайце «Халоднай вайны»
- Сьпіс узнагародаў Ціта
- Шыпы і ружы ад Броз Ціта(недаступная спасылка)