Нідэрляндзкая мова

заходнегерманская мова

Нідэрля́ндзкая мо́ва — мова нідэрляндцаў, належыць да групы германскіх моваў (падгрупа заходнегерманскіх моваў) індаэўрапейскай моўнай сям’і. Распаўсюджаная ў Нідэрляндах (дзяржаўная), Бэльгіі, дзе на ёй гаворыць прыблізна палова насельніцтва (дзяржаўная мова нароўні з францускай і нямецкай), Сурынаме, на Нідэрляндзкіх Антылах і на Арубе. Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.

Нідэрляндзкая
Nederlands
Ужываецца ў Нідэрлянды, Бэльгія, Сурынам, Аруба, Кюрасао, Сінт-Мартэн
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 22 млн (2006)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Германскія
  Заходнегерманскія
     Нідэрляндзкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Арубе, Бэльгіі, Эўразьвязе, Нідэрляндах, Сурынаме, Кюрасао, Сінт-Мартэне
Рэгулюецца Nederlandse Taalunie
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 nl
ISO 639-2(Б) dut
ISO 639-2(Т) nld
ISO 639-3 nld

Агульная колькасьць носьбітаў — 22 млн чалавек (16 млн у Нідэрляндах, 5 млн у Бэльгіі). Нідэрляндзкую мову часта называюць галяндзкай або флямандзкай. Насамрэч дадзеныя назовы тычацца адпаведных груп дыялектаў (Галяндыя — рэгіён у Нідэрляндах, Фляндрыя — пяць нідэрляндзкамоўных правінцыяў Бэльгіі).

Гісторыя

рэдагаваць

Нідэрляндзкая або галяндзкая мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і зьяўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаэўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаангельская, фрыская, ніжненямецкая мовы.

У сучаснае нідэрляндзкае мове няма склонаў (за выключэньнем дыялектаў). Ёсьць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зьліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.

Зьвесткі аб дыялектах

рэдагаваць

Для нідэрляндзкае мовы характэрна вялікая колькасьць дыялектаў, толькі ў Фляндрыі іх каля дзьвюх з паловай тысячаў. У адукацыі, СМІ і ў якасьці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацьверджаны нідэрляндзкім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа артаграфіі[2].

Ад нідэрляндзкае мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.

Афрыка́анс

рэдагаваць

 
Раёны у ПАР, дзе большасьць насельніцтва размаўляе на афрыкаанс (пазначаныя сінім колерам)

Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасяленьня фэрмэраў (па-нідэрляндзку: boer) з Галяндыі, Фляндрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Эўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[3]

Пасьля пераходу калёніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагодзьдзя, каляністы пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвае Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрляндзкамоўнага сьвету зрабілі мову каляністаў такой, якая яна ёсьць на сёньняшні дзень, то бок афрыкаанс.[4]

На пачатку XX стагодзьдзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрляндзкае мовы стаў пераважаць над літаратурнай «эўрапейскай» мовай. У 1925 року ў канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Зьвязу ад 1909 року была ўнесена папраўка, якая сьцьвярджала «нідэрлядзкае слова ў артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[5][6] Новая канстытуцыя ад 1961 року толькі пералічала ангельскую ды нідэрляндзкую мовы ў якасьці афіцыйных.

Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрляндзкае паходжаньне.[7][8] Абедзьве мовы маюць высокую ступень узаемапаразуменьня, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненьні да лексыкі, напісаньня) можа быць асымэтрычнай: для нідэрлядзкамоўнага чалавека часьцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрляндзкую.[9]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць