Каморскія астравы

дзяржава ў Індыйскім акіяне ля ўсходняга берагу Афрыкі
(Перанакіравана з «Каморскія выспы»)

Камо́рскія астравы́ — астраўная краіна разьмешчаная на Каморскім архіпэлягу ў Індыйскім акіяне, паміж усходнім узьбярэжжам Афрыкі (Мазамбікам) і паўночным узьбярэжжам Мадагаскару. У склад Каморскага адзінства ўваходзяць тры вострава: Вялікі Камор (Ngazidja), Анжуан (Nzwani) і Махелі (Mwali). Чацьверты востраў Каморскага архіпэлягу — Маёта (Mahore), застаецца залежнай тэрыторыяй Францыі.

Каморскія астравы
Union des Comores
Udzima wa Komori
الإتّحاد القمريّ‎
Al-Ittiḥād Al-Qumuriyy
Сьцяг Каморскіх астравоў Герб Каморскіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unité — Justice — Progrès» («Адзінства — справядлівасьць — прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Udzima wa ya Masiwa»
Месцазнаходжаньне Каморскіх астравоў
Афіцыйная мова каморская, арабская, француская
Сталіца Мароні
Найбуйнейшы горад Мароні
Форма кіраваньня федэратыўная рэспубліка
Ikililou Dhoinine
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
178-е месца ў сьвеце
2235 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
159-е месца ў сьвеце
798 000
275/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
171 месца ў сьвеце
$772 млн
$1159
Валюта Каморскі франк (KMF)
Часавы пас ЕАТ (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Францыі

6 ліпеня 1975
Аўтамабільны знак COM
Дамэн верхняга ўзроўню .km
Тэлефонны код +269
Мапа Камораў
Мапа Камораў

Гісторыя

рэдагаваць

Каморскія астравы сталі францускім пратэктаратам у 1886 годзе. У 1912 годзе кіраваньне астравамі было перададзена францускай каляніяльнай адміністрацыі на Мадагаскары. Пад час Другой сусьветнай вайны астравы былі пад кантролем вішыстаў. У 1942 годзе астравы былі занятыя брытанскімі войскамі і перададзены пад уладу Свабоднай Францыі генэрала дэ Голя. У 1947 годзе статус Каморскіх астравоў быў зьменены з калёніі на заморскія тэрыторыі, а прадстаўнік астравоў прымаў удзел у пасяджэньнях францускага парлямэнту.

22 сьнежня 1974 году 96% прыняўшых удзел у рэфэрэндуме галасавалі за незалежнасьць Каморскіх астравоў. На высьпе Маёта большасьць выказалася за тое каб застацца ў падпарадкаваньні Францыі. 6 ліпеня 1975 году была абвешчана незалежнасьць Каморскіх астравоў. Згодна з канстытуцыяй 1978 году, афіцыйная назва краіны гучала Фэдэральная Ісламская Рэспубліка Камораў.

У 1997 годзе амаль не дайшло да аддзяленьня астравоў Анжуан і Махелі, пад кантролем ураду заставаўся толькі востраў Вялікі Камор. На рэфэрэндуме 2001 году грамадзяне прагаласавалі за зьмену палітычнай будовы краіны, з гэтага моманту краіна стала фэдэрацыяй самакіруючыхся астравоў Вялікі Камор, Анжуан і Махелі.

З моманту атрыманьня незалежнасьці некалькі разоў адбываліся як удалыя, так і няўдалыя перавароты.

Палітыка

рэдагаваць

У 1975 годзе Каморскія астравы атрымалі незалежнасьць. У гэтым жа годзе яны сталі ўдзельнікамі ААН і Арабскай лігі. З 1976 да 1978 году краінай кіраваў вайскова-палітычны дырэктарат. У 1978 годзе Ахмэт Абдала ажыцьцявіў дзяржаўны пераварот і абвясьціў сябе прэзыдэнтам, якім заставаўся да сваёй сьмерці ў 1989 годзе. Пасьля выбараў, новым прэзыдэнтам стаў Саід Махамэд Джохар. У 1992 годзе была прынятая новая канстытуцыя, якая, акрамя іншага, дазволіла дзейнасьць палітычных партыяў. У 2011 годзе прэзыдэнтам краіны абраны Ikililou Dhoinine.

Згодна з канстытуцыяй 2002 году, Каморы зьяўляюцца фэдэрацыяй трох астравоў: Вялікі Камор, Анжуан і Махелі.

Геаграфія

рэдагаваць

Астравы Каморскага архіпэлягу раскінуліся на плошчы каля 400 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Усе астравы маюць вульканічнае паходжаньне, зь вельмі складаным рэльефам паверхні.

Клімат субэкватарыяльны. Невялікія кавалкі ўрадлівай глебы занятыя саваннай расьліннасьцю, ці сельскагаспадарчымі палямі. Каля 16% паверхні астравоў занятая лясамі.

Эканоміка

рэдагаваць

Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, якая разьвіваецца на ўрадлівых глебах больш старых астравоў Анжуан і Махелі. Востраў Вялікі Камор не прыдатная да сельскай гаспадаркі, з прычыны адсутнасьці дастатковай колькасьці пітной вады. У вільготную пару году дажджавая вада хутка ўпітваецца ў порыстую вульканічную глебу. Пад час сухога пэрыяду людзі ўжываюць для мыцьця посуду і праньня толькі марскую ваду. Але нават на астатніх астравах сельская гаспадарка ня ў стане забясьпечыць харчаваньнем насельніцтва і значная яго доля імпартуецца.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: кава, какава, какосавая пальма і агава. Экспартуецца ў іншыя краіны ваніль і гвазьдзіка.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва краіны налічвае каля 800 тыс. чалавек, а натуральны прырост насельніцтва зьяўляецца адным з самых высокіх у сьвеце (3,55%). Этнічны склад насельніцтва вельмі складаны.

Іслам вызнае 98% насельніцтва, астатнія 2% — хрысьціянства. Хвалі засяленьня прыходзілі на Каморы некалькі разоў: VII—VIII стагодзьдзях афрыканцамі (у асноўным з Мазамбіку), малагасійцамі з Мадагаскару, а ў IX—X стагодзьдзях арабамі, якія ў гэтыя часы паступова калянізавалі ўсходняе ўзьбярэжжа Афрыкі. Першыя эўрапейцы зьявіліся тут у XVI стагодзьдзі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць