2016
Гады |
2013 · 2014 · 2015 — 2016 — 2017 · 2018 · 2019 |
Дзесяцігодзьдзі |
1990‑я · 2000‑я — 2010‑я — 2020‑я · 2030‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2016 MMXVI |
Ад заснаваньня Рыму | 2769 |
Армянскі каляндар | 1465 ԹՎ ՌՆԿԵ |
Каляндар Багаі | 172 — 173 |
Бізантыйскі каляндар | 7524 — 7525 |
Бірманскі каляндар | 1378 |
Будысцкі каляндар | 2560 |
Каляндар бэрбэраў | 2966 |
Габрэйскі каляндар | 5776 — 5777 |
Галяцэнскі каляндар | 12016 |
Іранскі каляндар | 1394 — 1395 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2071 — 2072 |
· Нацыянальны каляндар | 1938 — 1939 |
· Калі-юга | 5117 — 5118 |
Карэйскі каляндар | 4349 |
Кітайскі каляндар | 4712 — 4713 |
Копцкі каляндар | 1732 — 1733 |
Мусульманскі каляндар | 1437 — 1438 |
Тайскі сонечны каляндар | 2559 |
Час Unix | 3974400 — 4060799 |
Этыёпскі каляндар | 2008 — 2009 |
2016 (MMXVI) — высакосны год, які пачынаецца ў пятніцу; 2016-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 16-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 7-ы год 2010-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
рэдагаваць- 15—31 студзеня — чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2016 году
- 3 траўня — 1-е прысуджэньне прэміі Цёткі
- 10 чэрвеня — 10 ліпеня — чэмпіянат Эўропы па футболе ў Францыі
- 5—21 жніўня — летнія Алімпійскія гульні ў Рыё-дэ-Жанэйра
- 11 жніўня — заснаваная «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя»
- 7 верасьня — «Белкамунмаш» прадставіў 1-ы беларускі электробус «Вітаўт Макс Электра»
- 8 лістапада — VII навукова-практычная канфэрэнцыя «Гісторыя і сучаснасьць праваслаўя на Валыні» (г. Луцак, Валынская вобл., Украіна), па выніках якой выдадзены зборнік (з Беларусі — артыкул пра археалягічныя даследаваньні 2016 г. ў в. Лаўрышава, Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.)
- 25 сьнежня — над Чорным морам адбылася катастрофа расейскага вайсковага Ту-154
- 30 сьнежня — набыў моц Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Сьмерці
рэдагаваць- 10 студзеня — Дэйвід Боўі, брытанскі рок-музыка, сьпявак, прадусар, гукарэжысэр, кампазытар
- 14 студзеня — Алан Рыкман — брытанскі актор, вядомы па ролі Сэвэруса Снэга
- 18 студзеня — Глен Фрай, аўтар гіту «Hotel California», заснавальнік Eagles
- 19 лютага:
- Гарпэр Лі, амэрыканская пісьменьніца, аўтарка раману «Забіць перасьмешніка»
- Умбэрта Эка, італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік
- 29 сакавіка — Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі
- 31 сакавіка — Імрэ Кертэс, вугорскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2002)
- 9 красавіка — Зьміцер Саўка, беларускі мовазнаўца, адзін з укладальнікаў БКП-2005
- 17 красавіка — Вітаўт Мартыненка, беларускі музыказнаўца, публіцыст
- 5 траўня — Аляксандар Талерчык, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, мэцэнат
- 3 чэрвеня — Махамад Алі, амэрыканскі баксэр, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960) у паўцяжкай вазе, адзін з самых вядомых баксэраў у гісторыі сусьветнага боксу
- 26 чэрвеня — Расьціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР, акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру, ганаровы грамадзянін Менску
- 29 чэрвеня — Вольга Караткевіч, беларуская літаратарка, журналістка, навуковы дзеяч
- 28 ліпеня — Іван Пташнікаў, беларускі празаік, заслужаны работнік культуры Беларусі (1983), ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978)
- 31 ліпеня — Фазіль Іскандэр, расейскі пісьменьнік
- 22 жніўня — Аляксандар Бяспалы, беларускі актор тэатру і кіно, заслужаны артыст Беларусі
- 11 верасьня — Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч
- 28 верасьня — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык, прэм’ер-міністар Ізраілю (1984—1986, 1995—1996), прэзыдэнт Ізраілю (2007—2014), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1994)
- 4 кастрычніка — Уладзімер Ягораў, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1990—1994), старшыня КДБ Беларусі (1994—1995)
- 9 кастрычніка — Анджэй Вайда, польскі тэатральны дзяяч і кінарэжысэр
- 13 кастрычніка — Дарыё Фо, італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага майстэрства, жывапісец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1997)
- 2 лістапада — Алег Папоў, савецкі й расейскі артыст цырку (клоўн), актор, Народны артыст СССР (1969)
- 7 лістапада — Леанард Коэн, канадзкі паэт, пісьменьнік, сьпявак і аўтар песень
- 25 лістапада — Фідэль Кастра, кубінскі палітычны дзяяч
- 1 сьнежня — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца
- 17 сьнежня — Леанід Маракоў, беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, энцыкляпэдыст