Раманскія мовы

моўная сям’я

Рама́нскія мо́вы — група моваў і дыялектаў, якія адносяцца да індаэўрапейскай моўнай сям’і і гістарычна ўзыходзяць да лаціны. На мовах гэтай групы гаворыць каля 750 млн чалавек галоўным чынам у Эўропе і Лацінскай Амэрыцы. Тэрмін «раманскія мовы» паходзіць ад выразу «romanica loqui» («мовіць на рымскі манэр»), што паказвае паходжаньне гэтых моваў.

раманская група
Народнасьць раманскія народы
Арэал першапачаткова — Паўднёвая Эўропа, частка паўночнага ўзьбярэжжа Афрыкі,
цяпер — Паўднёвая Эўропа, Усходняя Эўропа, большая частка Паўднёвай Амэрыкі, некаторыя краіны Афрыкі ды Акіяніі
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Склад
заходне-раманская,
балкана-раманская падгрупы
ISO 639-5: roa

Раманскія мовы на мапе Эўропы

На аснове раманскіх моваў узьнік шэраг штучных моваў, такіх як эспэранта, іда, інтэрлінгва і іншыя.

Мовы і іх распаўсюд

рэдагаваць
 
Геаграфiя раманскiх моваў у Эўропе

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Нацыянальныя мовы

рэдагаваць
 
Мовы Эўропы

Раманскія мовы маюць нацыянальны статус у шэрагу краінаў, гэта француская мова, на якой размаўляе прыкладна 98 млн чалавек у Францыі, Канадзе і частках Афрыкі; італьянская мова, на якой размаўляюць прыкладна 65 млн чалавек у Італіі, Швайцарыі і частках Афрыкі; партугальская мова, на якой размаўляе каля 137 млн чалавек у Партугаліі, Бразыліі і розных частках Азыі. Гішпанская мова, на якой размаўляе прыкладна 231 млн чалавек у Гішпаніі, Паўднёвай Амэрыцы, на розных частках Карыбаў і мова румынская, на якой размаўляюць каля 25 млн чалавек у Румыніі і на Балканскім паўвостраве. Таксама тыя мовы распаўсюджаныя сярод гішпанамоўных у ЗША, італьянамоўных у Аргентыне, румынамоўных у краінах былой Югаславія і г. д.

Ненацыянальныя мовы

рэдагаваць

Некаторыя раманскія мовы функцыянуюць як ненацыянальныя, мясцовыя гаворкі ці мовы. Гэта рэта-раманская мова, якая складаецца з дыялектаў у Швайцарыі, дзе яна завецца «раманьш» і паўночнай Італіі, дзе яна завецца Ладзіно (у літ. «Ладзін») ці Фрыўльская.

У паўднёвай Францыі на правансальскай мове ці Окетан, гавораць прыкладна каля 12 млн чалавек. Раней то была літаратурная мова, зараз складецца з сэрыі лякальных дыялектаў.

Па-каталёнску гавораць 5 мільёнаў чалавек у гішпанскай правінцыі Каталёнія, што на беразе Міжземнага мора, на мяжы з Францыяй у Валенсіі. На ёй таксама размаўляюць у Альг’еро, Сардынія, на Балеарскія выспах, і на Пірынейскім перавале Аран, францускім рэгіёне Русільён і ў княстве Андора. Зь Сярэдніх вякоў, каталёнская мова была цесна ўзаемазьвязана з паўднёвымі дыялектамі фарнускай мовы.

Сардзкая мова зьяўляецца агульным найменьнем групы раманскіх моваў, на якіх гавораць у Сардыніі каля 1 млн чалавек. Сардзкая мова мае асаблівую цікаўнасьць з боку вучоных з-за архаічнай характарыстыкі гэтага дыялекту, напрыклад захаваньне лацінскага гуку k, у той жа час як у іншых мовах ён палаталізаваўся (напрыклад, Сардзкае «kelu» з францускай «ciel», італьянскай і Гішпанскай «cielo», і румынскай «cer»).

Ладзіно, таксама званая Юдэа-Раманская альбо Сепхардзік, зьяўляецца гутарковай для яўрэяў у Стамбуле, Салоніках і іншых месцах Міжземнага мора. Яна ўтварылася ў XVI стагодзьдзі ад гішпанскай мовы, дзе яўрэі тады знаходзіліся ў прывеліяваным стане згодна з каралеўскім эдыктам. Ладзіно ўвабрала ў сабе таксама элемэнты мовы турэцкай і грэцкай, а таксама і іўрыта.

Ад раманскіх крэолаў, бяруць пачатак такія мовы як піджын, ці спрошчаныя гандлёвыя мовы, якія таксама распаўсюджаны па ўсім сьвеце. Прыкладамі могуць зьяўляцца гаіцянская і луізіянская француская мова, як і разнатыпы мовы партугальскай, якую можна знайсці ў Макао ды Гоа.

Прынамсі, адна запісаная раманская мова, далмацкая, сталася вымерлай. На ёй раней гукалі па ўсходнім узьбярэжжы Адрыяцкага мора і яна складалася з двух дыялектаў: рагузыйскі, вядомы толькі па некалькіх дакумантах эпохі Сярэдневечча і веглійскім, які зьнік у 1898, калі загінуў на міне апошні яе носьбіт.

Гісторыя

рэдагаваць

Вульгарная латынь

рэдагаваць

Народныя песьні, надпісы часоў Рэспубліканскага Рыму сьведчаць аб зьменах у лацінскай мове сярод ніжэйшых слаёў грамадзтва, дзе яна пачала падвяргацца мадыфікацыі ў вымаўленьні і граматыцы. Такім чынам стварылася рознасьць паміж простай пісьмовай мовай і мовай прывеліяванай. У пэрыяд рымскай экспансіі, такая лацінская мова, якая мела назоў Вульгарная Латынь, разносілася ў далёкія правінцыі жаўнэрамі, гандлярамі і каляністамі.

Тым ня менш ня ўсе правінцыі былі раманізаваныя адразу. Сыцылія і Сардынія пачалі калянізавацца не раней за 238 ДХ, а Дакія — сучасная Румынія, не траплялі пад рымскую акупацыю ажно да 100 ПХ. У розных правінцыях, людзі па-рознаму ўспрымалі лацінскую мову, падвяргаючы яе ўласнай мадыфікацыі згодна з фанэтычнымі ды граматычнымі асаблівасьцямі сваёй уласнай мовы. Ібэрыйцы, напрыклад, зьмянялі лацінскую мовы адным шляхам, а Галы змянялі па-іншаму.

Покрыш Рымскай імпэрыі ў V стагодзьдзі, і перасяленьні германскіх плямёнаў, адрэзалі Рым ад яго правінцыяў і іншыя рэгіёны пачалі мадыфікаваць гутарковую латынь паводле свайго, унікальнага шляха.

Гісторыя францускай і правансальскай мовы

рэдагаваць

У Францыі Гала-Рымскай, узьнік падзел між поўначчу і поўднем, што было зьвязана з засяленьнем поўначы германа-моўнымі франкамі, якія і далі назоў поўначчы — «France». Тут у Сярэднія вякі вельмі моцнай стала дыялектызацыя і разьвіцьцё сваіх уласных гутарковых формаў, у выніку чаго, некаторыя дыялекты пачалі лічыць цалкам адрознымі мовамі. Такімі мовамі сталі франьсьен, пікардыйская, нарманская, лар’янская і валёнская. Паўднёвая Францыя, ці Правансаль, размаўлялі на лангедоцкай, аўвернацкай і шмат іншых дыялектаў. Дыялект Парыжу стаўся нацыянальнай мовай, дзякуючы палітычнаму прэстыжу сталічнага места, і сёньня ён зьяўляецца мадэльлю для францускае мовы.

Гісторыя італьянскай мовы

рэдагаваць

Дыялектныя варыянты ў паўстаньні італьянскай мовы круцяцца вакол Гала-Італьянскага паўночнага захаду; паўночна-ўсходняй ці Вэнэцыянскай групы; цэнтральная дыялектная група, улучае дыялекты Тасканіі, Умбрыі, паўночны Лацыюм (правінцыя Рыму), і Корсыка; і група дыялектаў поўдня ўлучае Абруцэзе-Нэапалітанскі і Калабрыя-Сыцыліянскі. Канчатковы выбар на карысьць гаворкі Тасканіі адбыўся з-за моцнага ўнёску ў культуру (напр. творы Дантэ) і палітычнага прэстыжу Фларэнцыі. Хоць выбар на карысьць дыялекту Тасканіі быў найбольш прэстыжным у Італіі, рымскі дыялект хутчэй стаўся стандартнай мовай.

Гісторыя гішпанскай і партугальскай мовы

рэдагаваць

На Ібэрыйскім паўвостраве, дзьве мовы распрацоўваліся кожная са сваіх уласных дыялектаў. Тут ёсьць Галіцыйска-Партугальскі дыялект на паўночным захадзе, дыялекты ў цэнтры і на поўдні. Гішпанская мова (якая ўнутры краіны завецца касьцільскай) выкшталтавалася ў цэнтры паўвострава паміж Леонам і Касьціліяй; арагонская мова выкшталтавалася на ўсходзе, андалузійская на поўдні. Дыялект Лісабону супернічаў з дыялектам Рыё-дэ-Жанэйра ў Бразыліі. У школах Амэрыкі выкладаецца бразылські варыянт мовы, а Эўропы — лісабонскі. Тая ж сітуацыя спасьцігла і гішпанскую мову, на якой размаўляюць у цэнтральнай Гішпаніі, хоць мэксыканская гішпанская ёсьць часта вывучаемай у паўночнаамэрыканскіх школах.

Гісторыя румынскай мовы

рэдагаваць

Румынская мовы выкштаўтавалася з шэрагу дыялектаў, такіх як Македона-Румынскі, на якім гукалі ў паўднёвай Македоніі, і Іста-Румынская, мова некалькіх тысячаў асоб на ўсходзе тэрыторыі Харватыі і Сэрбіі.

Лінгвістычная характарыстыка

рэдагаваць

Падабенства і рознасьць паміж раманскімі мовамі і іхнія адносіны да латыні можна бачыць у наступным сказе, які гучыць «Паэт кахае маладзіцу»:


Лацінская мова
Poeta puellam amat


Француская мова
Le poete aime la jeune fille


Італьянская мова
Il poeta ama la ragazza


Аксытанская мова
Lo poèta aima la chatona


Партугальская мова
O poeta ama a menina


Гішпанская мова
El poeta quiere la muchacha


Румынская мова
Poetul iubeşte fata

Слова паэт было пазычана з грэцкай мовы ў лацінскую мову, што падкрэслівае што ня ўсе раманскія словы, нават калі яны пайшлі з латыні, зьяўляюцца першапачаткова італійскімі. Некаторыя словы могуць розьніцца ў розных раманскіх мовах, таму што яны былі запазычаны ад розных формаў у лацінскай мове, ці запазычаны ад сваіх уласных мовах. Некаторыя словы маглі быць запазычанымі з суседніх моваў; напрыклад, гішпанскае izquierdo, «левы» было запазычана ад баскаў, а румынскае sticla «шклянка для піцьця» запазычана з моваў славянскіх. Часта новыя словы былі ўспрыняты раманскімі мовамі ад заваёўнікаў, напрыклад гішпанскае aceite і партугальскае azeite, «олія», узята ад арабаў, а францускае danser, «танчыць», і gagner «ураджай» было запазычана ад германцаў.

Сыстэма граматыкі

рэдагаваць

Кірункам зьмяненьня латыні ў раманскіх мовах лічыцца зьмяншэньне лацінскіх формаў і выдаленьне дыстынктыўных канчаткаў. Напрыклад, лацінскае слова porta, «дзьверы» мае тры сынгулярныя склоны: намінатыў, вакатыў і аблятыў — porta; акузатыў portam; і генэтыў і датыў portae. Сучасныя раманскія мовы тым ня менш, карыстаюцца толькі адной сынгулярнай формай: француская porte, італьянская і партугальская porta, гішпанская puerta. Рэшты разьдзелы граматычныя ўлучаюць у сабе выдаленьне сярэдняга роду, распрацоўку вызначанага артыкля, большае выкарыстаньне прыназоўніка, больш строгі парадак у сказе, ды ўзьнікненьне дапаможнага дзеяслову ў асобных часах.

Парадыгма дзеяслову

рэдагаваць

Француская ступень дзеяслову залежыць ад стану займеньніка і сталася абавязковай (параўнанне францускае je chante, «я пяю», з італьянскім canto); але ў цэлым лацінская парадыгма дзеяслову застаецца бяз зьменаў.

Пакзальнай у фанэтыцы стала страта апазыцыі паміж лацінскім доўгімі і кароткімі галоснымі, голас у інтэрвакальных безгалосных зычных, і страта ў некаторых мовах напрыканцы слогу і ў канцы слова літары s. Узьнікненьне ўзору тону вядзе да рэдукцыі, альбо страты мноства ненаціскных галосных у мноства больш акцэнтаваных мовах, такіх як гала-рамаскай і старой францускай. Таксама ёсьць страта дыфтонгаў напружаных галосных у большасьці раманскіх моваў. Выключэньнем тутай зьяўляецца француская мова і партугальская, дзе галосныя перад зычнымі падвяргаюцца насалізацыі — напрыклад, францускае main, «рука» з партугальскім mao і гішпанскім і італьянскім mano.

Значэньне гістарычнае

рэдагаваць
 
Выява Sacramentā Argentariae (Клятвы ў Стразбурзе) (842)

Латынь і вульгарная латынь была адзіным сродкам для выразу і запісу на працягу ўсяго раньняга Сярэдневечча, а першым сапраўды раманскім тэкстам зьяўляецца так званая Клятва ў Страсбурзе, угада паміж двума нашчадкамі роду Шарлеманяў, датуецца 842. Той дакумант прэзэнтуе стасункі паміж мацярынскай лацінскай мовай і раньнімі раманскімі. То ёсьць неацэнны дакумант, які паказуе лінгвістычныя зьмены, і зьяўляецца ўнікальнай крыніцай для гісторыкаў-лнгвістаў і крыніцай для іхніх гіпотэзаў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Anderson, James M., and Rochet, Bernard, Historical Romance Morphology (1978);
  • Auerbach, Erich, Introduction to Romance Languages and Literature (1961);
  • Elcock, W. D., The Romance Languages (1960);
  • Grandgent, C. H., An Introduction to Vulgar Latin (1907);
  • Hall, Robert, External History of the Romance Languages (1974);
  • Heatwole, O. W., A Comparative Practical Grammar of French, Spanish, and Italian (1956);
  • Iordan, Iorgu, and Orr, John, An Introduction to Romance Linguistics, Its Schools and Scholars, 2d ed. (1970);
  • Posner, R., The Romance Languages: A Linguistic Introduction (1970);
  • Pountain, C. J., Structures and Transformations: The Romance Verb (1983).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Раманскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў