Масачусэтс
Масачу́сэтс (па-ангельску: Commonwealth of Massachusetts) — штат, разьмешчаны на ўсходзе ЗША, на беразе Атлянтычнага акіяна.
Масачусэтс | |||||
| |||||
Мянушка | «Штат заліваў» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Бостан | ||||
Найбуйнейшы горад | Бостан | ||||
Плошча | |||||
44-я па ЗША | |||||
- агулам | 27 360 км² | ||||
- сушы | 20 317 км² | ||||
- вады | 7 043 км² | ||||
- % вады | 25,7 | ||||
- шырата | 41° 10' пн. ш. па 42° 53' пн. ш. | ||||
- даўгата | 68° 57' з. д. па 73° 30' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
14-е па ЗША | |||||
- агулам | 6 745 408 (2014)[1] | ||||
- шчыльнасьць | 324/км² | ||||
Дата заснаваньня | 6 лютага 1788 (6-ы) | ||||
Губэрнатар | Charlie Baker | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Гісторыя штата
рэдагавацьКалёнія атрымала сваю назву ад імені мясцовага племя Масачусэт, што азначае «вялікае горнае месца». Першае паселішча было заснаванае ў горадзе Плімут рэлігійнымі ўцекачамі, якія прыплылі на караблі «Мэйфлаўер». За імі рушылі ўсьлед пурытане, якія заснавалі Калёнію Масачусэцкага заліва. Масачусэтс быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, якія распачалі паўстаньне супраць Ангельшчыны. 6 лютага 1788 году Масачусэтс ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША і стаў шостым штатам новай дзяржавы.
Законы і адміністрацыя
рэдагавацьСталіца штата — горад Бостан, яго губэрнатар — Патрык Дэваль, чалец Дэмакратычнай партыі. Сэнатарам ад штата Масачусэтс паводле стану на 6 верасьня 2009 году зьяўляецца Джон Кэры, чалец Дэмакратычнай партыі. Штат мае 10 прадстаўнікоў у ніжняй палаце Кангрэса, усе яны дэмакраты.
Масачусэтс вядомы як самы левы і самы лібэральны з амэрыканскіх штатаў. Паводле рашэньня Вярхоўнага суду штата, 17 траўня 2004 года Масачусэтс пачаў упершыню ў ЗША рэгістраваць аднаполыя шлюбы.
Геаграфія
рэдагавацьМасачусэтс мяжуе з штатамі Нью-Гэмпшыр і Вэрмонт на поўначы, Нью-Ёрк на захадзе, Канэктыкут і Род-Айлэнд на поўдні, з Атлянтычным акіянам на ўсходзе. Абтокі Вінаграднік Марты і Нантакет разьмешчаныя на поўдні. Бостан — найбуйнейшы горад штата (каля 5,8 мільёнаў жыхароў), але вялікая частка насельніцтва мэтраполіса жыве ў прыгарадах.
Масачусэтс завуць штатам заліваў, з-за некалькіх заліваў на яго ўзьбярэжжы: Масачусэцкі заліў, заліў Кэйп-Код, заліў Базардс, а таксама заліў Нарагасэт.
Эканоміка
рэдагавацьВалавы прадукт штата за 2007 год склаў 351 мільярд даляраў. У 2006 годзе асабісты прыбытак на чалавека ў штаце складаў каля 47 702 даляраў, 4-ы па краіне. Валавы прадукт штата павялічыўся на 2.6% ад 2004 да 2005, і зараз ён на 3.5% ніжэйшы за сярэдні паказчык па краіне.[2]
Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя штата — марскія прадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяваньне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю гуляюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя, і фінансавыя службы.
Дэмаграфічная інфармацыя
рэдагавацьНасельніцтва штата (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.
Рэлігійная прыналежнасьць насельніцтва:
- Каталікі — 54%
- Пратэстанты — 27%
- Іншыя хрысьціяне — 1%
- Іншыя рэлігіі (у асноўным юдэі) — 5%
- Атэісты — 8%
Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4% ад насельніцтва штата, епіскапальная царква — 3%, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2%.
Адукацыя і навука
рэдагавацьМасачусэтс — маленькі штат, але ў ім сканцэнтравана вялікая колькасьць навуковых і адукацыйных установаў. Толькі ў Бостане (і прыгарадах) размешчаны 8 дасьледчых унівэрсытэтаў: Бостанскі коледж, Бостанскі ўнівэрсытэт, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, Паўноча-ўсходні ўнівэрсытэт і Унівэрсытэт Масачусэтса - Бостан.
Адзін унівэрсытэт (Гарвардзкі) прыналежыць да лігі плюшчу, тры — да лігі жаночых унівэрсытэтаў Сем сясьцёр.
Спорт і адпачынак
рэдагавацьМасачусэтс мае багатую гісторыю аматарскіх атлетычных ды прафэсійных камандаў. Большасьць галоўных прафэсійных камандаў шматразова выйгравалі ў чэмпіянатах у адпаведных лігах. Масачусэтскія каманды выйгравалі Кубак Стэнлі пяць разоў (Бостан Бруінз), сямнаццаць Чэмпіянатаў НБА (Бостан Сэлтыкс), тры Супэр Кубкі (Нью-Інгланд Пэтрыатс) ды восем Сусьветных сэрыяў па бэйсболе (сем разоў Бостан Рэд Сокс і адзін раз Бостан Браўс).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМасачусэтс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў