Міжнароднае бюро мераў і вагаў

Міжнароднае бюро мер і ваг (МБМВ; па-француску: Bureau International des Poids et Mesures, BIPM) — стала дзейсная міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай, разьмешчанай у горадзе Сэўр (прадмесьце Парыжу, Францыя).

Заснаванае ў 1875 годзе, разам з падпісаньнем Мэтрычнай канвэнцыі. Асноўная задача Бюро складаецца ў забесьпячэньні існаваньня адзінай сыстэмы вымярэньняў ва ўсіх краінах-удзельніцах гэтай канвэнцыі.

У МБМВ захоўваюцца міжнародныя эталёны асноўных адзінак і выконваюцца міжнародныя мэтралягічныя працы, зьвязаныя з распрацоўкай і захоўваньнем міжнародных эталёнаў і параўноўваньнем нацыянальных эталёнаў зь міжнароднымі і паміж сабой.

У МБМВ таксама праводзяцца дасьледаваньні ў вобласьці мэтралёгіі, накіраваныя на павелічэньне дакладнасьці вымярэньняў.

У розныя гады бюро ўзначальвалі вядомыя эўрапейскія навукоўцы: G. Govi (Італія, 1875—1877), J. Pernet (Швайцарыя, 1877—1879), O.-J. Broch (Нарвэгія, 1879—1889), J.-R. Benoit (Францыя, 1889—1915), C.-E. Guillaume (Швайцарыя, 1915—1936), A. Perard (Францыя, 1936—1951), C. Volet (Швайцарыя, 1951—1961), J. Terrien (Францыя, 1962—1977), P. Giacomo (Францыя, 1978—1988), T. J. Quinn (Вялікабрытанія, 1988—2003).

З 2004 году па сёньняшні дзень дырэктарам МБМВ зьяўляецца прафэсар Эндру Ўалард (A. J. Wallard), Вялікабрытанія.

Бюро фінансуецца краінамі-ўдзельніцамі Мэтрычнай канвэнцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міжнароднае бюро мераў і вагаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў