Афрыканскі зьвяз

міжнароднае аб’яднаньне

Афрыка́нскі зьвяз (па-ангельску: African Union, па-француску: Union africaine) — міжнародная арганізацыя палітычнага, вайсковага і эканамічнага характару, у якую ўваходзяць 55 краіны, якія ўсе прадстаўляюць Афрыку. Да 30 студзеня 2017 году сярод афрыканскіх краінаў толькі Марока не была чальцом арганізацыі, што было зьвязана з тым, што частка тэрыторыі Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі была акупавана гэтай краінай.

Афрыканскі зьвяз
African Union

Сьцяг Афрыканскага зьвязу
Абрэвіятура АЗ
Дэвіз Аб’яднаная і моцная Афрыка
Дата ўтварэньня 9 ліпеня 2002
Тып кантынэнтальнае аб’яднаньне
Юрыдычны статус міжурадавая арганізацыя
Штаб-кватэра Адыс-Абэба, Этыёпія
Дзейнічае ў рэгіёнах Афрыка
Афіцыйныя мовы амхарская, арабская, француская, ангельская, партугальская, самалійская, гішпанская, суахілі, афрыканскія
Старшыня Поль Кагамэ
Сайт http://au.int/

Арганізацыя была створана 26 траўня 2001 году ў Этыёпіі, у горадзе Адыс-Абэба, аднак пачала функцыянаваць 9 ліпеня 2002 году на перамовах у Дурбане. Да гэтага часу на афрыканскім кантынэнце ўжо мелася арганізацыя, якая яб’ядноўвала афрыканскія краіны Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. Афрыканскі зьвяз фактычна замяніў Арганізацыю Афрыканскага Адзінства. Нефармальным лідэрам Афрыканскага зьвязу лічыўся кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі, які ў 2000 годзе нават прапанаваў стварэньне Злучаных Штатаў Афрыкі, што не атрымала асаблівай падтрымкі з боку афрыканскіх лідэраў.

Найбольш важныя рашэньні зьвязу прымаюцца на паседжаньнях Асамблеі Афрыканскага зьвязу, то бок сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў-чальцом раз на паўгады. Сакратарыят і камісіі зьвязу месьціцца ў Адыс-Абэбе. У выніку свайго геаграфічнага становішча Афрыканскі зьвяз мае плошчу амаль у 29 млн км², на якой жывуць 1,2 млрд чалавек. 25 траўня зьяўляецца сьвяткуецца Дзень Афрыкі.

Першым кіраўніком зьвязу стаў прэзыдэнт ПАР Табо Мбэкі. На сёньня пасаду старшыні зьвязу займае дзейны прэзыдэнт Руанды і былы вайсковы дзяяч Поль Кагамэ.

Мэтамі дзейнасьці АЗ зьяўляецца ўтварэньне:

  • агульнага парлямэнту;
  • цэнтральнага банку;
  • агульнага суда;
  • агульнай валюты;
  • міратворчых сілаў.

Асновы існаваньня АЗ:

  • ахова і спрыяньне разьвіцьцю дэмакратычных каштоўнасьцяў у Афрыцы,
  • абарона правоў чалавека,
  • узаемадапамога пры ўзьнікненьні вайсковых канфліктах,
  • стварэньне агульнаафрыканскай эканамічнай прасторы,
  • абмежаваньне ўмяшальніцтва былых каляніяльных дзяржаваў ва ўнутраныя справы Афрыкі,
  • прыцягненьне замежнага капіталу.

Удзельнікі

рэдагаваць

У зьвязе бяруць удзел 55 краінаў Афрыкі, то бок усе краіны Афрыкі, акрамя залежных тэрыторыяў, што месьцяцца на кантынэнце. Да чальцоў адносяцца наступныя краіны:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць