Віленскае княства
Віленскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі, пазьней Вялікага Княства Літоўскага[1].
Колішняя дзяржава Віленскае княства лац. Vilenskaje kniastva | |
XI стагодзьдзе — 1413 | |
---|---|
Сталіца | Вільня |
Гісторыя
рэдагавацьУтварылася не пазьней за другую палову XI стагодзьдзя як удзел Полацкага княства. У 1070 годзе тут княжыў полацкі князь Расьціслаў Рагвалодавіч[2]. Большую частку насельніцтва Вільні складалі крывічы, якія і заснавалі места (сьпярша — Крывы горад), астатняе насельніцтва было балтамі[1].
Паводле Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), у 1130-я гадох або пазьней вільняне запрасілі зь Бізантыі сыноў князя Расьціслава, высланага туды ў 1129 годзе разам зь іншымі полацкімі князямі — Давіла і Маўкольда, старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх[1].
Па заваёве Войшалкам Нальшчанаў і Дзяволтвы[1] ў 1264 годзе[3] тэрыторыя Віленскага княства ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Не пазьней за 1323 году, калі Вільню абвясьцілі сталіцай ВКЛ, княства заняло цэнтральнае становішча ў дзяржаве[1].
У 1340-я гады ў склад княства ўваходзілі Ашмяны, Браслаў, Вількамір, з канца XIV ст. — Крэўская і Лідзкая воласьці. Паводле Гарадзельскага прывілею (1413 год) Віленскае княства ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0