Медзь

хімічны элемэнт з атамным нумарам 29

Медзь, сьпіж[1] (Cu, лац. cuprum) — хімічны элемэнт, ружова-чырвоны мэтал. Гэта плястычны мэтал зь вельмі высокай цяпло- й электраправоднасьцю, з-за чаго зьяўляецца добрым правадніком электрычнага току й цеплыні. Медзь бяз прымешкаў зьяўляецца мяккай і падатлівай, адкрытая паверхня мае першапачаткова чырвона-аранжавы колер. Гэты элемэнт часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці правадніку цяпла й электраэнэргіі, будаўнічага матэрыялу й складовай частцы розных мэталічных сплаваў, то бок выкарыстоўваецца ў ювэлірнай справе, у вытворчасьці марскога абсталяваньня й вырабу манэтаў і гэтак далей. Прыродная медзь складаецца з двух ізатопаў[2]: 63Cu (69,15%) і 65Cu[3]. Штучна атрыманыя радыёактыўныя ізатопы з масавымі лікамі 52—80[4].

Нікель ← Медзь → Цынк


Cu

Ag
Выгляд
ружова-чырвоны мэтал

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Медзь, Cu, 29
Катэгорыя элемэнту Пераходны мэтал
Група, пэрыяд, блёк 11 (Ib), 4, d
Адносная атамная маса 63,546 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d104s1
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 8,92 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1084,62 °C
Электрычны супор 1,7·10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 400 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс 135 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-50-8

Медзь зьяўляецца адным зь нешматлікіх мэталаў, якія сустракаюцца ў прыродзе ў форме самародкаў[5], калі яе можна амаль адразу выкарыстоўваць, у адрозьненьне ад мэталаў, якія неабходна здабываць з руды. Гэта прывяло да вельмі раньняга выкарыстаньня чалавекам прыкладна з 8000 году да н. э.[6] Медзь сталася першым мэталам, які быў выплаўлены чалавекам з руды, што адбылося каля 5000 году да н. э. Таксама, гэты мэтал разам з цынай стаў першым мэталам, які быў выкарыстаны ў прыгатаваньні сплаву — бронзы, каля 3500 году да н. э. У рымскую эпоху, медзь галоўным чынам здабывалася на Кіпры, такім чынам, дзякуючы гэтаму востраву мэтал атрымаў свой лацінскі назоў. Ягоныя злучэньні звычайна сустракаюцца ў выглядзе соляў медзі (II).

Медзь мае важнае значэньне для ўсіх жывых арганізмаў як дыетычны макраэлемэнт, паколькі ён зьяўляецца адным з ключавых складнікаў дыхальнага фэрмэнтавага комплексу цытахром с-аксыдазы. У малюскаў і ракападобных медзь уваходзіць у склад крывянога пігмэнту гэмацыяніну, што замяняе жалезавы комплекс гэмаглабіну ў рыб і іншых хрыбетных. У людзей медзь сустракаецца ў асноўным у печані, цягліцах і костках[7]. Цела дарослага чалавека зьмяшчае ад 1,4 да 2,1 мг медзі на кіляграм масы цела[8].

Вытворчасьць

рэдагаваць

Большасьць медзі здабываецца ў выглядзе сульфідаў медзі ў буйных кар’ерах ў медна-парфіраваных радовішчах, якія ўтрымліваюць ад 0,4 да 1,0% медзі. Прыкладамі такіх радовішчаў зьяўляюцца шахты Чукікамата ў Чылі, Бінга-Каньён (анг. Bingham Canyon, Юта) і Эль-Чына (ці проста Чына, анг. Chino, Нью-Мэксыка) у ЗША. Згодна з Брытанскай геалягічнай службай у 2005 годзе Чылі была найбуйнейшым вытворцам медзі з руднікоў, акрамя таго трэць усёй здабычы прыпадала на ЗША, Інданэзію і Пэру[9]. Медзь можа таксама быць адноўлена праз падземнае вылугоўваньне. Некалькі радовішчаў у штаце Арызона лічацца першымі кандыдатамі для прымяненьня гэтага мэтаду[10]. Колькасьць выкарыстоўваемай медзі павялічваецца і колькасьць медзі ледзь задавальняе ўзровень выкарыстаньня ў разьвітых краінах[11].

  1. ^ Сьпіж // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Корзун Б. В. Медзь // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 249
  3. ^ WebElements, https://www.webelements.com, accessed October 2020.
  4. ^ Зимина Г. В. МЕДЬ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://web.archive.org/web/20210509085048/https://bigenc.ru/chemistry/text/2198522 Дата доступу: 25.10.2020
  5. ^ Медь // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. ^ Copper. Encyclopædia Britannica (September 06, 2019). Праверана 24 красавіка 2020 г.
  7. ^ Copper // Merck Manual Home Health Handbook / Johnson, MD PhD, Larry E., ed. — Merck Sharp & Dohme Corp., a subsidiary of Merck & Co., Inc., 2008.
  8. ^ Copper in Human Health. Copper Development Association Inc.. Праверана 22 чэрвеня 2018 г.
  9. ^ Hammond, C. R. The Elements, in Handbook of Chemistry and Physics. — 81st edition. — 2004. — ISBN 0-8493-0485-7
  10. ^ A new method to harvest copper. Azcentral.com (19 чэрвеня 2011).
  11. ^ Gordon, R. B.; Bertram, M.; Graedel, T. E. Metal stocks and sustainability // PNAS. — 2006. — Vol. 103. — № 5. — P. 1209–1214.

Літаратура

рэдагаваць
  • «Фізыка. Кароткі слоўнік-даведнік». (А. И. Болсун, Б. К. Галякевич. «Физика. Краткий словарь-справочник». Мн., 1997).
  • «Элемэнтарная фізыка. Даведнік». (Н. Кошкин, Е. Васильчикова. «Элементарная физика. Справочник», М., 1996).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Медзь на The Periodic Table of Videos  (анг.)