Бургаская вобласьць

вобласьць Баўгарыі

Бурга́ская во́бласьць (па-баўгарску: Област Бургас) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на паўднёвым усходзе краіны, маючы выхад да Чорнага мора. Зьяўляецца самай буйной вобласьцю Баўгарыі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Бургас. Код транспартных сродкаў A.

Бургаская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць Баўгарыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Бургас (Баўгарыя)[1]
Дата ўтварэньня 8 студзеня 1999
Насельніцтва
Плошча
  • 7748,1 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 84 ± 1 м
Месцазнаходжаньне Бургаскай вобласьці
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас усходнеэўрапейскі час
Код ISO 3166-2 BG-02
Код аўтам. нумароў A
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Вобласьць разьмешчана ў паўднёва-ўсходняй Баўгарыі. На ўсходзе яна мяжуе з Чорным морам на захадзе з вобласьцямі Сьлівэнскай і Ямбальскай, на поўначы — Варнаўскай і Шумэнскай, і на поўдні — з Турэччынай. Бургаская вобласьць займае плошчу 7 748,1 км² і мае насельніцтва 422 458 чалавек. Геаграфічнае становішча вобласьці спрыяльнае разьвіцьцю марскога турызму. Асноўным турыстычным сэзонам ёсьць лета.

Насельніцтва

рэдагаваць

У вобласьці пражывае 423 547 жыхароў, з усяго ліку баўгары складаюць 338 625 (79,94%), туркі — 58 636 (13,84%), цыганы — 19 439 (4,58%), і яшчэ 6 847 (1,61%) чалавек ёсьць жыхарамі іншых нацыянальнасьцяў.

 
Краявід

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць