Цынк
Цынк[1][2] (во́лава[3]; лац. zincum) — сінявата-белы мэтал.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Цынк, Zn, 30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Пераходныя мэталы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 12, 4, d | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 65,38 г·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 3d10 4s2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 7,140 г·см−3 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 6,57 г·см−3 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 692,68 K, 419,53 °C, 787,15 °F | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 1180 K, 907 °C, 1665 °F | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 25,390 Дж·моль−1·K−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Магнэтызм | дыямагнетык | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | 6,01·10-8Ω·м | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 5,48·10-8Ω·м | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 118 Вт·м−1·K−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 30,2 мкм/(м·K) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хуткасьць гуку | 4210 м/с | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Модуль Юнга | 108 ГПа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 2,5 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 412 МПа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 1, 2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 1,65 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 906,4 кДж·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2-я: 1733,3 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 125 пм | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-66-6 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 30. Хімічны знак — Zn. Уваходзіць у якасьці мікраэлемэнта ў склад вузаў. Утрыманьне цынку ў зямной кары складае 0,0078% па масе (23-е месца). Вядома больш за 70 мінэралаў цынка. Найважнейшыя зь іх: сфалерыт (цынкавая падманка) — кубічная мадыфікацыя ZnS, яго сьветлая разнастайнасьць — клеяфан, чорная — марматыт; вюрцыт — гексаганальная мадыфікацыя ZnS; сьмітсаніт ZnCO3; каламін Zn4(OH)2Si2O7·H2O; цынкіт ZnO; вілеміт Zn2SiO4; франклініт ZnFe2O4. Мінэралы цынка звычайна асацыююцца зь мінэраламі Pb і Cu у полімэталічных рудах[4]. Са старажытнасьці цынкавыя руды выкарыстоўваліся для вырабу латуні (сумесь медзі з цынкам), але не ўсьведамлялася, што цынк зьяўляецца асобным элемэнтам. Латунь выкарыстоўвалася яшчэ 2500 гадоў таму, была шырока распаўсюджанай у Старажытным Рыме, дзе яе выкарыстоўвалі для вырабу манэтаў і дэкаратыўных вырабаў. Лічыцца, што цынк упершыню быў выдзелены ў 1400-я ў Індыі шляхам награваньня мінэрала ZnCO3. У 1746 годзе цынк быў незалежна выдзелены нямецкім навукоўцам Андрэасам Марграфам (Andreas Marggraf) шляхам награваньня мінэрала ZnCO3 з крэйдай. Сёньня асноўным шляхам атрыманьня цынку зьяўляецца электроліз воднага рашчыну сульфату цынка (ZnSO4). Слова "цынк" паходзіць ад нямецкага "zink", што значыць "цына". Чаму элемэнт быў так названы, невядома.
Прыродныя крыніцы
рэдагавацьНайбуйнейшыя радовішчы цынкавых руд — у КНР, Аўстраліі, Пэру, Расеі, Бэльгіі, Швэцыі. Таксама цынк здабываецца ў Алясцы, Тэнэсі, Мізуры ды іншых штатах ЗША[5]. Адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў цынкавых руд зьяўляецца Канада. Кошт цынку ў студзені 2002 году складаў каля 90 даляраў ЗША за кг. Мэталічны цынк чысьцінёй 99,9999% каштуе каля 5 даляраў ЗША за грам.
Прымяненьне
рэдагавацьПрыкладна траціна цынку выкарыстоўваецца для абароны сталі ад карозіі (цынкаваньня ці гальванізацыі). Выраб сплаваў (зь медзьдзю — латунь, з алюмінам, медзьдзю і магніем — тыпаграфскія сплавы), пакрыцьцё стартавых канструкцыяў для запуску ракет, мэдычныя і касмэтычныя прэпараты. Латунь, напэўна, самы вядомы сплаў цынка. Ён утрымлівае ад 55% да 95% медзі. Латунь шырока ўжываецца сёньня для вырабу музычных інструмантаў, мэтызаў і іншых вырабаў, якія павінны быць устойлівымі да карозіі. З цынку часам вырабляюць цьвікі. Мэталічны цынк таксама выкарыстоўваецца для вырабу батарэек і пакрыцьця даху. Ужываецца для вырабу грабніц (напрыклад, грабніцы Соф’і Слуцкай).
У харчаваньні
рэдагавацьСутачная патрэба дарослага чалавека ў цынку складае 0,2 міліграм/кіляграм масы цела, а падлетка — 0,3 мг на 1 кг масы цела. Нястачу ў харчаваньні дапамагаюць пераадолець пшанічныя крупы, буракі, цыбуля, зяленіва, мяса (ялавічына і птушка), курыныя яйкі[6].
Від ежы | Зьмяшчэньне цынку (мг/кг) |
---|---|
Вустрыцы | 270 |
Высеўкі, прарослае зерне пшаніцы |
130—202 |
Грыбы | 75—140 |
Рыба, ялавічная печань | 30—85 |
Пшанічная мука, сачавіцы, сушаныя дрожджы |
20—50 |
Таксама ў 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы цынку: гарбузовае насеньне — 69 %, кунжут — 63 %, какава — 45 %, кэш'ю — 37 % і белая фасоля — 22 %[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушчынскі. 13. цинк — цынк // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ 5. цинк — цынк // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. 4. цинк — волава // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Федоров, П. И. Цинк // Химическая энциклопедия: В 5 т. / Гл. ред.: Зефиров Н. С.. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — Т. 5. — С. 377. — ISBN 5-85270-310-9
- ^ Periodic Table of Elements: Zinc — Zn (EnvironmentalChemistry.com) (анг.)
- ^ Вольга Цыбульская. Знаёмцеся — цынк // Краіна здароўя. — 3 ліпеня 2010. — № 31 (200). — С. 5.
- ^ Жанна Гаўрычэнкава. Як морапрадукты і гарэхі дапамагаюць не захварэць на каронавірус // Партал «Здаровыя людзі», 30 красавіка 2021 г. Праверана 10 жніўня 2021 г.
Літаратура
рэдагаваць- Зборнік задач па курсе агульнай фізікі: Вучэб. дапам. / М. С. Цэдрык, А. С. Мікуліч, І. Ф. Савіцкая і інш.; Пад агул. рэд. М. С. Цэдрыка. — Мн.: Выш. шк., 1993. — 276 с. — 2100 ас. — ISBN 5-09-000627-X
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦынк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Zinc»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
- zinc (анг.) Wolfram|Alpha
- It's Elemental - The Element Zinc (анг.)
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |