Шакал звычайны

(Перанакіравана з «Шакал»)

Шакал звычайны[1] або Шакал азіяцкі[1] (Canis aureus) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сабачыя (Canidae).

Шакал звычайны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаСабачыя (Canidae)
РодCanis
ВідШакал звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Canis aureus
Linnaeus, 1758
Арэал
 [[wikispecies:Canis aureus
|Шакал звычайны на Віківідах]]

У 2016 годзе ўпершыню зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі ў Бераставіцкім раёне[2]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0–2000 м. Дзякуючы сваёй устойлівасьці да засушлівых умоваў і ўсяеднаму рацыёну, шакал можа жыць у самых розных месцах пражываньня, пачынаючы ад паўзасушлівых рэгіёнаў і заканчваючы лясамі, мангравымі зарасьнікамі, сельскагаспадарчымі, сельскімі і паўгарадзкімі месцамі. Шакалы адважваюцца ноччу заходзіць у жытло людзей, каб харчавацца смецьцем. Звалкі таксама рэгулярна прыцягваюць шакалаў.

Апісаньне

рэдагаваць

Даўжынёю складае ад 69 да 85 см, даўжыня хваста — 20–30 см, маса ад 6 да 14 кг, вышыня ў плячах 45–50 см. Лапы доўгія ў адносінах да цела, а лапы тонкія зь невялікімі падушачкамі. Морда і ногі доўгія. Хвост кароткі. Валасяны полаг звычайна грубы і ня вельмі доўгі, мае залаціста-жоўты колер, але ёсьць рэгіянальныя адрозьненьні.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Асноўнай сацыяльнай адзінкай ёсьць злучаная пара або злучаная пара і ейны маладняк. Усе іхныя паводзіны вельмі сынхранізаваныя. Сумеснае паляваньне важна для шакалаў. Сем’і ўтрымліваюць тэрыторыі плошчай ад двух да трох квадратных кілямэтраў цягам году. Шакалы вядуць выключна начны лад жыцьця ў раёнах, населеных людзьмі, але могуць быць часткова дзённымі ў іншых месцах. Яны капаюць пячоры дзеля хованкі або выкарыстоўваюць расколіны ў скалах або пячоры, выкапаныя іншымі жывёламі. Шакалы спажываюць 54% жывёльнай ежы і 46% расьліннай. Пры нагодзе ядуць падаль. Працягласьць жыцьця складае восем гадоў у дзікай прыродзе і да 16 гадоў у няволі.

  1. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  2. ^ У Гродзенскай вобласці з'явіўся вывадак шакалаў http://nn.by/?c=ar&i=177529

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць