Македонія (зямля)

Македо́нія — гістарычная зямля на Балканскім п-ве ў басэйне ракі Вардар і прылеглых тэрыторыях на захад, поўдзень і ўсход.

Македонія

Заселена чалавекам з часоў нэаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — фракійцы і ілірыйцы, з пач. 1 тыс. д.н. э.

У старажытнасьці гэтымі землямі валодалі Старажытная Македонія, Рым, Бізантыя.

У сярэднявеччы — Баўгарыя, Сэрбія, Турцыя.

Пасьля Балканскіх войнаў землі падзелены між Сэрбіяй (Вардарская Македонія; цяпер Македонія), Грэцыяй (Македонія (Грэцыя); цяпер правінцыя Македонія) ў Грэцыі, Баўгарыяй (Пірынскі край).

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Афнагель І. Я. Македонія // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т.9. — Мн.: БелЭн, 1999. — С.533.