Рыла
Ры́ла, ці Рыла-Планіна (па-баўгарску: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Баўгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, гара Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і мэтамарфічных пародаў. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркі, трогі.
Рыла | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Мусала[d] | |
Вышыня | 2925 м н. у. м. |
Памеры | |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Баўгарыя |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Баўгарыя |
Горная сыстэма | Родапскі масіў[d] |
Рыла | |
З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.
У гарах разьвіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле разьмешчана некалькі курортаў зь мінэральнымі крыніцамі.
У паўднёва-заходніх адгор’ях — Рыльскі манастыр.
Галерэя
рэдагаваць-
Помнік на гары Мусале
-
Гара Мальёвіца зімой
-
Вытокі ракі Марыцы
-
Адно зь Сямі Рыльскіх азёраў