Аспарух

баўгарскі хан

Аспарух (каля 640—701) — протабаўгарскі хан, заснавальнік Першага Баўгарскага царства ў другой палове VII ст.

Аспарух
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 640
Памёр 701 або 700,
Нашчадкі Тэрвел[d][1]
Дынастыя Дула[d]
Бацька Кубрат[d]

Аспарух паводле легенды, быў сынам Кубрата, які стварыў Вялікую Баўгарыю на тэрыторыі сучаснай Украіны. Празь ціск хазараў, протабаўгары пад кіраўніцтвам Аспаруха фарсавалі Дняпро і Днестар, і прыйшлі да Дабруджы, паціснушы такім чынам жыўшых тут славянаў, якія затым перасяліліся на захад і поўдзень.

Аспарух выкарыстаў арабскі наступ на Канстантынопаль, захапіў Мэзію і пабудаваў галоўны горад сваёй новай дзяржавы — горад Пліску, разьмешчаны зблізку Шумэна.

Аспарух памёр у 701 годзе падчас барацьбы з хазарамі, улада перайшла яго сыну Тэрвелу.

  1. ^ Lundy D. R. Asparukh, King of Bulgaria // The Peerage (анг.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць