О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Охрыдзкага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасьць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту гораду зьяўляецца турызм. Разьмешчаны на ўсход ад Тыраны (Альбанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжаньня й азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».

Охрыд
мак. Охрид
Від на Охрыд з Крэпасьці Самуіла
Від на Охрыд з Крэпасьці Самуіла
Герб Охрыду Сьцяг Охрыду


Краіна: Паўночная Македонія
Статыстычны рэгіён: Паўднёва-Заходні рэгіён
Абшчына: Охрыд
Кіраўнік: Нікала Бакрачэскі[d]
Плошча: 389,93 км²
Вышыня: 695 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 55 749 чал. (2006)
шчыльнасьць: 142,97 чал./км² (2006)
нацыянальны склад: македонцы, альбанцы, туркі
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +389 46
Паштовы індэкс: 6000
Нумарны знак: OH
Геаграфічныя каардынаты: 41°7′1″ пн. ш. 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д. / 41.11694; 20.80194Каардынаты: 41°7′1″ пн. ш. 20°48′7″ у. д. / 41.11694° пн. ш. 20.80194° у. д. / 41.11694; 20.80194
Охрыд на мапе Паўночнай Македоніі
Охрыд
Охрыд
Охрыд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ohridinfo.com/

У 1979—1980 гадах Охрыд і Охрыдзкае возера былі ўключаны ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. З 1961 году ў горадзе штогод праводзіцца міжнародны фэсты клясычнай музыкі «Охрыдзкае лета».

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква Сьвятога Ёвана Канэо

Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэцкай (іліра-македонскай) калёніі Ліхнідос (грэц. Λυχνιδός), вядомай яшчэ з II—III стагодзьдзяў да н. э. У 148 годзе да н. э. калёнія была захоплена рымлянамі, якія пасьля разбуральнага землетрусу ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэцкіх пабудоваў захаваліся толькі мармуровыя слупы[1].

У пэрыяд рымскага й бізантыйскага валадарства горад зьяўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстантынопалю, вядомай як Эгнатыева дарога (лац. Via Egnatia)[2]. Археалягічныя раскопкі пацьвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысьціянства. Эпіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусьветных саборах.

Да канца V — пачатку VI стагодзьдзяў горад паступова пачаў засяляцца славянскімі народамі. У 861 годзе ён увайшоў у склад Баўгарыі і неўзабаве атрымліваў сучасную назву, то бок пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе,[2]. У Охрыдзе з 886 году вёў асьветніцкую дзейнасьць вучань Кірыла й Мятода Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі, які заснаваў у Охрыдзе паводле загаду баўгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэцкіх кнігаў на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны альфабэт кірыліца[3].

З 990 па 1015 гады Охрыд быў сталіцай Баўгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны ягонай крэпасьці[4]. З 990 па 1018 гады ў Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым ня менш, пасьля заваёвы Охрыда Бізантыяй у 1018 годзе, у Охрыдзе застаўся толькі архіэпіскап Охрыдзкага аўтакефальнага архіэпіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстантынопальскаму. Пад валадарствам Бізантыі была пабудавана вялікая колькасьць храмаў.

Пры Іване Асене II (1218—1241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Баўгарскага царства. У 1334 годзе быў заваяваны сэрбскім каралём Стэфанам Душанам.

У 1394 годзе горад акупавалі войскі Асманскай імпэрыі, пад уладай якой ён заставаўся да 1912 году, паступова прыходзячы ў заняпад[2]. У 1840-я гады расейскі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва гораду пераважна баўгарскае, а таксама валаскае і турэцкае і часткова — грэцкае і альбанскае[5]. Паводле дадзеных баўгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагодзьдзя колькасьць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 баўгары, 5 000 туркі, 300 альбанцы-мусульмане, 300 альбанцы-хрысьціяне, 460 валахі і 600 цыганы[6]. У 1913 годзе, пасьля заканчэньня Першай Балканскай вайны горад адышоў да Сэрбіі[2].

Дэмаграфія

рэдагаваць

Паводле перапісу 2002 году, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхары.[7]

Этнічны склад:

Родныя мовы жыхароў гораду:

Рэлігійны склад:

  • праваслаўныя хрысьціяне, 33 987 (80,9%)
  • мусульмане, 7599 (18,1%)
  • іншыя, 447 (1,1%)

Помнікі гісторыі й культуры

рэдагаваць
  • Антычны тэатар
  • Базыліка Сьвятой Сафіі
  • Мячэт Зэйнал Абідына
  • Мячэт імя прарока Мухамэда
  • Манастыр Перыўлепты Охрыдзкай
  • Манастыр Сьвятога Навума Охрыдзкага
  • Плаошнік — адноўлены сабор Сьвятога Клімэнта Охрыдзкага і руіны «ўнівэрсытэту»
  • Самуілава твердзіна — крэпасьць
  • Храм Багародзіцы Захумскай Сьвятой Завум
  • Храм Сьвятога Ёвана Канэо

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Охрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў