Электрычнасьць

фізычная зьява, упарадкаваны рух электрычных зарадаў

Электры́чнасьць — агульны тэрмін, які ахоплівае разнастайныя зьявы, абумоўленыя прысутнасьцю й рухомасьцю электрычнага зарада. Да іх ставяцца шматлікія лёгка пазнавальныя зьявы, як то маланкі, статычная электрычнасьць й струмень электрычнага току ў электрычных правадах. Акрамя таго, электрычнасьць ахоплівае менш знаёмыя паняткі, як то электрамагнітнае поле й электрамагнітная індукцыя.

Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм
Электрастатыка
Закон Кулёна
Прынцып супэрпазыцыі
Тэарэма Гаўса
Эквіпатэнцыйная паверхня
Электрычны дыпольны момант
Электрычны зарад
Электрычная індукцыя
Электрычнае поле
Электрастатычны патэнцыял
Магнітастатыка
Закон Бія — Савара — Лапласа
Закон Ампэра
Магнітны момант
Магнітнае поле
Магнітны струмень
Электрадынаміка
Дыполь
Сіла Лёрэнца
Ток зруху
Уніпалярная індукцыя
Раўнаньні Максўэла
Электрычны ток
Электрарухальная сіла
Электрамагнітная індукцыя
Электрамагнітнае выпраменьваньне
Электрамагнітнае поле
Электрычны ланцуг
Закон Ома
Законы Кірхгофа
Індуктыўнасьць
Радыёхвалявод
Рэзанатар
Электрычная ёмістасьць
Электрычная праводнасьць
Супор
Электрычны імпэданс
Вядомыя навукоўцы
Гэнры Кавэндыш
Майкл Фарадэй
Андрэ-Мары Ампэр
Густаў Робэрт Кірхгоф
Джэймз Кларк Максўэл
Гэнры Рудольф Гэрц
Альбэрт Абрахам Майкэльсан
Робэрт Эндрус Мілікэн
Бліскавіца — адна з электрычных зьяваў

Слова электрычнасьць паходзіць з новалацінскай мовы ēlectricus і перакладаецца як «падобны бурштыну». Яно было вынайдзена ў 1600 годзе ад грэцкага ήλεκτρον (электрон), што азначае «бурштын», бо эфэкты статычнай электрычнасьці былі заўважаны клясычным шляхам пры трэньні бурштыну. У цэлым выкарыстаньне слова «электрычнасьць» адэкватна ставіцца да ліку фізычных эфэктаў. У навуковым ужытку, аднак, тэрмін зьяўляецца расплывістым, і панятак больш дакладна вызначаны толькі ў больш дакладных тэрмінах:

  • Электрычны зарад: ўласьцівасьць некаторых субатамных часьцінак, якія ўсталёўваюць электрамагнітныя ўзаемадзеяньні. Электрычна зараджаныя матэрыі ствараюць электрамагнітнае поле.
  • Электрычны ток: рух альбо паток электрычна зараджаных часьцінак, як правіла, вымяраецца ў ампэрах.
  • Электрычнае поле: уплыў электрычнага зарада на іншыя зарады ў ягоным навакольлі.
  • Электрычны патэнцыял: магутнасьць электрычнага поля на выкананьне працы над электрычным зарадам, як правіла, вымяраецца ў вольтах.
  • Электрамагнэтызм: фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні паміж магнітным полем і наяўным і рухомым электрычным зарадам.

Электрычныя зьявы вывучаліся яшчэ з часоў антычнасьці, аднак значнага прагрэсу ў іхным вывучэньні не было да XVII—XVIII стагодзьдзяў. Практычнае ўжываньне электрычнасьці аднак заставалася невялікім, і было такім да канца XIX стагодзьдзя, пакуль інжынэры не змаглі яго ўжываць у прамысловасьці і ў жылых памяшканьнях. Хуткае пашырэньне электратэхніцы значна зьмяніла прамысловасьць і грамадзтва. Надзвычайная ўнівэрсальнасьць электрычнасьці ў якасьці крыніцы энэргіі азначае, што яна можа быць пастаўлена на практычна бязьмежны набор прыладаў, як то транспарт, ацяпленьне, асьвятленьне, сувязь і вылічэньне. Электраэнэргія зьяўляецца асновай сучаснага індустрыяльнага грамадзтва, і, як чакаецца, застанецца такой у агляднай будучыні[1].

  1. ^ Jones, D.A., «Electrical engineering: the backbone of society», Proceedings of the IEE: Science, Measurement and Technology 138 (1): 1–10