Сафійская вобласьць

вобласьць Баўгарыі

Сафі́йская вобласьць (па-баўгарску: Софийска област) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на захадзе краіны, часткова мяжуючы з захаду з Сэрбіяй. Вобласьць займае плошчу 7059 км², зьяўляючыся такім чынам другой паводле велічыні ў Баўгарыі[3]. Колькасьць насельніцтва ацэньваецца ў 247 489 чалавек паводле стану на 2011 год, большасьць зь якіх ёсьць баўгарамі (91,42%). Іншай прыкметнай этнічнай групай зьяўляюцца цыганы (7,40%). Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца Сафія, якая аднак не ўваходзіць у склад вобласьці, фармуючы ўласную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

Сафійская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць Баўгарыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сафія[1]
Дата ўтварэньня 8 студзеня 1999
Насельніцтва
Плошча
  • 7059 км²
Месцазнаходжаньне Сафійскай вобласьці
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас усходнеэўрапейскі час
Код ISO 3166-2 BG-23
Код аўтам. нумароў СО
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць