Гімн Баўгарыі

гімн Баўгарыі

«Мі́лая Радзі́ма» (па-баўгарску: «Мила Родино») — дзяржаўны гімн Рэспублікі Баўгарыя.

Мила Родино
Мілая Радзіма
Аўтар словаў Tsvetan Radoslavov[d]
Кампазытар
Краіна
Мила Родино ў Вікісховішчы

Песьня стала нацыянальным гімнам Баўгарыі ў 1964 годзе. Заснаваная на музыцы і тэксьце песьні «Горда Стара планина», напісанай Цвэтанам Радаслававым у 1885 годзе. Тэкст зьмяняўся неаднаразова, апошні раз у 1990 годзе.

Горда Стара планина,
до ней Дунава синей,
слънце Тракия огрява,
над Пирина пламеней.
Прыпеў:
Мила Родино,
ти си земен рай,
твойта хубост, твойта прелест,
ах, те нямат край.

Да рэформы 1990 году існавалі яшчэ два куплеты, якія ў наступстве былі прыбраныя:

Паднаха борци безчет
за народа наш любим,
Майко, дай ни мъжка сила
пътя им да продължим.
Дружно братя българи,
с нас Москва е в мир и бой,
партия велика води,
нашият победен строй.

Пераклад

рэдагаваць

Ганарлівыя Балканскія горы,
Да Дунаю сіняга,
сонца Фракію сагравае,
над Пірынамі палымнеючы.

Мілая Радзіма,
Ты сам зямны рай,
Твая прыгажосьць і твая краса,
ах, яны ня маюць граняў.

Загінула ваяроў безьліч
За народ наш каханы,
Маці, дай нам мужчынскую сілу
Шлях іх працягнуць.