Турэцкая мова

цюрская мова

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili (каротка: Türkçe [tyɾktʃe]) — афіцыйная мова ў Турэччыне, якая належыць да цюрскіх моваў. У якасьці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалёгіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюрская).

Турэцкая
Türk dili /Türkçe
Ужываецца ў Турэччына (Турэччына)
Рэгіён Малая Азія
Колькасьць карыстальнікаў к. 80 млн.
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Турэччыне
Рэгулюецца Turkish Language Association[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо турэцкі альфабэт[d][2]
Коды мовы
ISO 639-1 tr
ISO 639-3 tur

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёньня ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозьніваюць дунайскі, эскішэхірскі (у вілаеце Эскішэхір), разградзкі, дынлерскі, румэлійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газыянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

У 1928 годзе ў якасьці адной з рэформаў, праведзеных урадам Кемаля Ататурка ў першыя гады існаваньня Турэцкай Рэспублікі, асманскі турэцкі альфабэт быў заменены на лацінскі.

Сучасная турэцкая мова належыць да паўднёва-заходніх (або заходне-агускіх) цюрскіх моваў.

Адметнымі характарыстыкамі турэцкай мовы зьяўляюцца гармонія галосных і шырокая аглютынацыя. Асноўны словапарадак будуецца паводле схемы суб’ект—аб’ект—дзеяслоў. У турэцкай мове няма граматычнага роду. У мове выкарыстоўваюцца займеньнікі для вызначэньня другой асобы, якія адрозьніваюцца рознымі ўзроўнямі ветлівасьці, сацыяльнай дыстанцыі, узростам у адносінах да адрасату.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Турэцкая мова ў Турэччыне родная для 65 млн чалавек, альбо для амаль 90% насельніцтва краіны.

Каля 850 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Баўгарыі (1986), 37 тыс. ва Ўзбэкістане, Казахстане, Кыргыстане, Таджыкістане і Азэрбайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 120 тыс. чалавек на Кіпры і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).

Цяпер (2005) ва ўсім сьвеце па-турэцку размаўляюць каля 80 млн чалавек (паводле некаторых зьвестках да 100 млн).

Гісторыя

рэдагаваць

Сучасная турэцкая мова напроста паходзіць ад агускай — мовы ўсходніх цюрскіх плямёнаў, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя ў VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюрскімі) плямёнамі на захад.

На працягу апошніх некалькіх стагодзьдзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў пэрсыдзкай і арабскай моваў, у зьвязку з чым колькасьць запазычаных з гэтых моў словаў дасягала часамі 80% турэцкай лексыкі. Да XX стагодзьдзя існавала літаратурная мова Асманскай Імпэрыі, якая досыць моцна адрозьнівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.

Пасьля ўсталяваньня Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе, то бок у 1930-я гады пачаўся працэс замены іншамоўных запазычаньняў, асабліва з пэрсыдзкай і арабскай моваў, нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы пэрсыдзка-арабскага паходжаньня. У XX стагодзьдзі зьявіліся новыя паняткі з эўрапейскіх моваў, у першую чаргу з францускай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 годзе было створанае дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu») пад патранажам Мустафы Кемаля Ататурка.

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексычным, фанэтычным і сынтаксычным дачыненьні), зьяўляюцца перадусім балкана-цюрскі дыялект гагавузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Баўгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азэрбайджанская, а яшчэ далей — туркмэнская мова.

Пісьмовыя помнікі маюцца з XIII—XIV стагодзьдзяў.

Альфабэты

рэдагаваць

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з разьвітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюрскай рунічнай пісьмовасьцю.

Да X ст. агузы зазналі ісламізацыю і перанялі арабскую пісьмовасьць у яе пэрсыдзкім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літараў, ды надалі новае значэньне некаторым ужо наяўным арабскім.

Асманскі альфабэт у параўнаньні з сучасным турэцкім
Асобна У канцы У сярэдзіне Напачатку Сучасны турэцкі альфабэт МФА
a, e [a], [e]
b [b]
p [p]
t [t]
s [s]
c [ʤ]
ç [tʃ]
h [ħ]
h [x]
d [d]
z [z]
r [r]
z [z]
j [ʒ]
s [s]
ş [ʃ]
s [s]
ﺿ d, z [d]
t [t]
z [z]
', h [ʕ]
g, ğ [ʁ]
f [f]
k [q]
k, g, ğ, n [k]
g, ğ [g]
n [ñ]
l [l]
m [m]
n [n]
v, o, ö, u, ü [v], [o], [œ], [u], [y]
h, e, a [h], [æ]
y, ı, i [j], [ɯ], [i]
 
Ататурк паказвае новы турэцкі альфабэт жыхарам. 20 верасьня 1928

На пачатку 1926 г. Кемаль Ататурк узяў удзел у кангрэсе цюрколягаў у Баку, на якім, у прыватнасьці, прагучала патрабаваньне аб стварэньні альфабэту на аснове лацінскага для цюрскіх моў.

З 1928 г. для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага шрыфту, у распрацоўцы якога Ататурк браў удзел. Асновай новага напісаньня словаў (як для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкай абэцэдзе 29 літараў, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

Вялікія літары
A B C Ç D E F G Ğ H I İ J K L M N O Ö P R S Ş T U Ü V Y Z
Маленькія літары
a b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n o ö p r s ş t u ü v y z

Асаблівасьці вымаўленьня

рэдагаваць
Літара Фанэма Апісаньне
c [] афрыката, як бел. дж
ç [] афрыката, як бел. ч
e [ɛ] як бел. э
ğ [ː], [j] yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часьцей нямы зычны; на канцы складу рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасьля галосных пярэдняга шэрагу, пазначае гук, блізкі да бел. й
h [h] як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı [ɯ] паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j [ʒ] мякчэй бел. ж
o [ɔ] як бел. o
ö [œ] як ням. ö у möchte
s [s] як бел. с
ş [ʃ] мякчэй бел. ш
ü [y] як ням. ü у müssen
v [v]/[w] блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у ангел. wood
y [j] як бел. й
z [z] як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага альфабэту q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаньнях.

Фанэтыка і фаналёгія

рэдагаваць

Галосныя

рэдагаваць

У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга шэрагу), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга шэрагу). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасьці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзеньні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.

Табліца турэцкіх галосных (МФА)
 
Зычныя ў літаратурнай турэцкай мове
Білябіяльныя Лябіядэнтальныя Зубныя Альвэалярныя Постальвэалярныя Палятальныя Вэлярныя Ґлятальныя
Выбухныя p b c ɟ k ɡ
Насавыя m n
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ ɣ h
Афрыкаты
Ударныя ɾ
Апраксыманты j
Лятэральныя ɫ l

Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэньні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы. Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзьве асноўныя прыкметы па якіх адбываецца прыпадабненьне: шэраг (задні/пярэдні) і лябіялізаванасьць. Гармонія галосных зьяўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга шэрагу (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).

Турэцкія галосныя паводле шэрагу і лябіялізаванасьці
Пярэдняга шэрагу Задняга шэрагу
Нелябіялізаваныя Лябіялізаваныя Нелябіялізаваныя Лябіялізаваныя
Высокага ўздыму i ü ı u
Нізкага ўздыму e ö a o

Адрозьніваюць вялікую і малую гармонію галосных:

  • У вялікай гармоніі ўдзельнічаюць галосныя высокага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца і па шэрагу, і па лябіялізаванасьці;
  • У малой гармоніі ўдзельнічаюць галосныя нізкага ўздыму, пры гэтым прыпадабненьне адбываецца толькі па шэрагу.

Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасьці nız/niz/nuz/nüz:

  • masanız — ваш стол
  • dişçiniz — ваш дантыст
  • kaparonuz — ваш задатак
  • köprünüz — ваш мост

Прыкладам малой гармоніі зьяўляецца афікс месцазнаходжаньня de-da:

  • bahçede — у садзе
  • lokantada — у рэстаране

Гармонія складу

рэдагаваць

У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі складу, гэта азначае, што ў межах складу з галоснымі пярэдняга шэрагу спалучаюцца палянталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга шэрагу непалянталізаваныя (цьвёрдыя). Выключэньні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга шэрагу /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спэцыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).

Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэньнем зьяўляюцца некаторыя словы зь ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэцкай моваў), службовыя словы і шмат якія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск зазвычай падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ува ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).

Граматыка

рэдагаваць

Турэцкая належыць да аглютынацыйных (або «прыляпляючых») моваў і, тым самым, істотна адрозьніваецца ад індаэўрапейскіх. Гэта выяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узьнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэньнем. Парадак сьледаваньня тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны зьбіваць паветранага зьмея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласьці наступным чынам:  Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «зьмей-яго зьбіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленьне; -sın — паказьнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.

У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасьці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аарыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складовыя формы, вылучаюць таксама залежны стан і умоўнае і пажаданае трываньне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвэрбамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

Прыклады запазычаных словаў з розных моваў:

  • з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алькаголь), saat (гадзіна)
  • з пэрсыдзкай: pencere (вакно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
  • з грэцкай: liman (порт), kutu (скрынка)
  • з францускай: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
  • зь іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)

Турэцкая мова ў Беларусі

рэдагаваць

Асманская турэцкая (побач з старажытнажыдоўскай) была, праўдападобна, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявеччы. Захавалася мноства кніг-білінгваў на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музэі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 году, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэты размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Турэцкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 307. — ISBN 978-0-521-42443-1