Баўгарская мова
Баўга́рская мова (саманазва: български език) — мова ўсходняй падгрупы паўднёваславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Дзяржаўная мова Баўгарыі, дзе зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва.
Баўгарская мова | |
български език | |
Ужываецца ў | Баўгарыі, Румыніі, Паўночнай Македоніі, Украіне, Грэцыі, Турэччыне й іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Паўднёвая Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | больш за 10 мільёнаў |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Баўгарыі і Эўразьвязе |
Рэгулюецца | Інстытут баўгарскай мовы пры БАН |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | баўгарскі альфабэт[d], Bulgarian Braille[d] і кірыліца |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | bg |
ISO 639-2(Б) | bul |
ISO 639-2(Т) | bul |
ISO 639-3 | bul |
SIL | bul |
На баўгарскай мове размаўляе большая частка баўгараў у Баўгарыі, пэўная частка іншых этнасаў краіны, а таксама некаторыя прадстаўнікі баўгарскай дыяспары ў сьвеце. Баўгарская мова разгаліноўваецца на вялікую колькасьць дыялектаў, аднымі з найбольш прыкметных асаблівасьцяў дыялектаў зьяўляецца розны лёс стараславянскіх зычных і галосных. Практычна ўсімі баўгарскімі лінгвістамі, а таксама некаторымі лінгвістамі іншых краінаў у якасьці дыялектаў баўгарскае мовы разглядаецца македонская мова (гл. палітычны статус македонскай мовы).
Арэал баўгарскае мовы займае амаль усю тэрыторыю Баўгарыі, некаторыя памежныя раёны Грэцыі й Турэччыны, а таксама некаторыя месцы гістарычнай баўгарскай дыяспары ў такіх краінах як, напрыклад, Украіна, Малдова і Румынія. Баўгары Румыніі размаўляюць на ўласных дыялектах (якія паходзяць з рэгіёну іх расьсяленьня з Баўгарыі), на якіх заснаваная ўласная літаратурная мікрамова — банацкая. У рэгіёнах Грэцыі ля баўгарска-македонскага памежжа, а таксама на паўднёвым захадзе Баўгарыі распаўсюджаныя пераходныя македонска-баўгарскія гаворкі, якія могуць клясыфікавацца як дыялекты македонскай або баўгарскай моваў. Ля межаў Македоніі, Сэрбіі й Македоніі распаўсюджаныя тарлацкія дыялекты — дыялекты, якія некаторымі рысамі збліжаюцца з баўгарскай мовай. Апрача таго, у Сэрбіі пражываюць уласна носьбіты баўгарскай мовы (пры мяжы з Баўгарыяй).
Асноўнае адрозьненьне ад паўднёваславянскіх моваў (і славянскіх наогул) — некаторая ступень аналітычнасьці (напрыклад, постпазыцыйны артыкль), якая, зрэшты, ёсьць і ў македонскай мове.
Літаратурная мова — на аснове цэнтральных дыялектаў Баўгарыі. Пісьмовасьць на кірылічнай аснове, якая сваім складам падобная на расейскі альфабэт (за выняткам некалькіх літараў, адсутных у баўгарскай). Гукавыя значэньні некаторых зь іх адрозьніваюцца: напрыклад, ъ пазначае асаблівы рэдукаваны гук ([ɤ]), щ — [ʃt].
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію баўгарскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675