7,62-мм Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны (АКМ, Індэкс ГРАУ — 6П1) — аўтамат, прыняты на ўзбраеньне ў 1959  годзе замест аўтамата АК-47 і ёсьць яго далейшым разьвіцьцём.

АКМ

Тып аўтамат
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1959 — дагэтуль
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Войны Вайна ў Віетнаме
Грамадзянская вайна ў Лаосе
Кампучыйска-віетнамскі канфлікт
Кітайска-віетнамская вайна
Аўганска-савецкая вайна
Ірана-іракская вайна
Вайна ў Пэрсыдзкім заліве
Грамадзянская вайна ў Самалі
Югаслаўскія войны
Вайна Харватыі за незалежнасьць
Басьнійская вайна
Першая расейска-чачэнская вайна
Другая расейска-чачэнская вайна
Вайна ў Аўганістане (2001—2014)
Ірацкая вайна
Наркавайна ў Мэксыцы
Грамадзянская вайна ў Лібіі
Грамадзянская вайна ў Нікарагуа
Грамадзянская вайна ў Сырыі
Вайна на Данбасе
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Міхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня 1959 рок
Вытворца Канцэрн «Калашнікаў»
Вытворчасьць 1959 — дагэтуль
Адзінак створана 10 278 300
Мадыфікацыі гл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
Вага (без набояў / наладкаваны)
АКМ: 3,1 / 3,6 кг
АКМС: 3,3 / 3,8 кг
(без набояў / наладкаваны набойнік)
0,17 / 0,66 (зь лёгкага стопку)
0,33 / 0,82 (сталёвы)
0,26 (багнет-нож бяз ножан)[1]
Даўжыня АКМ: 880 / 1020 (з далучаным багнет-нажом)
АКМС: 880 / 640 мм (з разгорнутым / згорнутым прыкладам)
Даўжыня ствала 415 мм

Патрон 7,62×39 мм
Калібр 7,62 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць ~600 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
910 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
1000 мм
Найбольшая
далёкасьць
3000 (палёт кулі)[1]
400 (эфэктыўная)[2]
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 75 і 40 набояў ад РКК)
Прыцэл адкрыты

Адрозьненьні ад АК

рэдагаваць
 
Дульны кампэнсатар АКМ
 
Багнет-нож 6Х3 да АКМ, зь пілою на абуху.

Асноўныя адрозьненьні АКМ ад папярэдніка:

  • павялічаная прыцэльная адлегласьць стральбы (з 800 м да 1000 м);
  • новая штампованая рульная скрынка, што дазволіла зьменшыць масу аўтамата;
  • прыўзьняты ўверх прыклад, што наблізіла кропку ўпору да лініі стральбы;
  • дададзены запавольнік спрацоўваньня цыгнеля, што дазваляе засаўной раме стабілізавацца ў скрайнім пярэднім становішчы перад чарговым стрэлам для павышэньня ўстойлівасьці аўтамата й павелічэньні кучнасьці бою;
  • павышаная ўстойлівасьць ў гарызантальнай плоскасьці за кошт пераносу пункту ўдару засаўной рамы ў пярэднім становішчы з правага боку на левы[3].
  • усаляваны дульны кампэнсатар, які павялічыў дакладнасьць стральбы зь няўстойлівых становішчаў (на хаду, стоячы, з калена). Замест яго на разьбу могуць ўсталёўвацца ПБС або насадка для стральбы пустастрэльнымі набоямі;
  • уведзены кароткі зьёмны багнет-нож (клінок даўжынёю 150 мм), што меў хутчэй гаспадарча-бытавое, чым баявое прызначэньне. Замест другога ляза ён атрымаў пілку, а ў спалучэньні з похвамі ператвараўся ў нажніцы для пераразаньня дротавыя загародак[1].

Варыянты

рэдагаваць
  • АКМС (Азначнік ГРАК — 6П4) — варыянт АКМ са згортваюшчымся ўніз пад цаўё мэталічным прыкладам (прыняты на ўзбраеньне загадам міністра абароны СССР №232 ад 7 верасьня 1962 р.). Сыстэма мацаваньня прыкладу была зьмененая ў параўнаньні з АКС. Прыклад прыпадняты для набліжэньня кропкі ўпору да лініі стральбы. Мадыфікацыя распрацаваная адмыслова для дэсантнікаў.
  • АКМЛ (6П1Л) — варыянт АКМ, на якім усталёўвалася бакавое мацаваньне тыпу «ластаўчыная сустава» для ўсталёўкі начнога прыцэла НСП-3 і шчылінападобны полымятушыльнік замест штатнага кампэнсатара (полымятушыльнік распрацаваны адмыслова для комплексу «Л» і адрозьніваецца ад полымятушыльнікаў СВД і КК/ККМ; ён быў патрэбны, каб засьцерагаць начны прыцэл ад засьвятленьня выбліскам ад стрэлу). Маса стралковага комплексу АКМЛ з прыцэлам і без набояў — 6,26 кг. Таксама мелася мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСЛ.
    • АКМН (6П1Н) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСП-3А. Мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСН.
    • АКМН-1 (6П1Н-1) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСПУ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
    • АКМН-2 (6П1Н-2) — варыянт з начным прыцэлам НСПУМ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.

Характарыстыкі

рэдагаваць

Адлегласьці прамога стрэлу з АКМ:

  • па грудной постаці — 350 м,
  • па бягучай постаці — 525 м.

Засяроджаны агонь вядзецца на адлегласьці:

  • па наземным цэлям — до 800 м,
  • па паветраным цэлям — до 500 м.

Баявая хуткастрэльнасьць складае:

  • пры стральбе адзінкавымі — до 40 стрэлаў у хвіліну,
  • пры стральбе чэргамі — до 100 стрэлаў у хвіліну.

Куля захоўвае сваё забойнае дзеяньне на адлегласьці да 1500 м. Дульная энэрґія кулі — 2030 Дж (207 Кіляграм-сіла-мэтар)[1].

Патрабаваньні нармалёвага бою для АКМ:[1]

  • усе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў круг дыямэтрам 15 см;
  • сярэдняя кропка трапленьня адхіляецца ад кантрольнае кропкі ня больш чым на 5 см у любым кірунку.

Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорнаму прамакутніку вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — са звычайнаю куляй, прыцэл — 3.

Паказчыкі сумарнага расьсейваньня куляў са сталёвым сардэчнікам пры стральбе кароткімі чэргамі з прыведзенага да нармалёвага бою АКМ[1]:
Адлегласьць стральбы, м Сумарныя верагодныя адхіленьні па вышыні, см Сумарныя верагодныя адхіленьні па бакам, см Сэрцавіныя палосы па вышыні, см Сэрцавіныя палосы па бакам, см Энэрґія кулі, Дж
100 8 11 24 34 1540
200 15 22 46 68 1147
300 23 33 70 101 843
400 31 44 95 135 618
500 39 56 119 171 461
600 47 67 144 205 363
700 55 78 169 239 314
800 64 90 196 275 284

Дзе сумарнае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў, а сэрдавіная палоса — палоса расьсейваньня, якая зьмяшчае ў сабе 70 % трапленьняў.[4] Сумарнае адхіленьне ўключае ў сябе адхіленьні куляў й сярэдніх кропак трапленьня[1].

Дзякуючы ўжытым паляпшэньням зьменшылася расьсейваньне па вышыні трапленьняў адносна АК. Напрыклад, сумарныя адхіленьні на адлегласьці 800 м (вэртыкальнае й па шырыні):

Для параўнаньня:

Зброя Боепрыпас Маса набоя Маса наладкаванага набойніка Максымальная колькасьць боепрыпасаў на 10 кг
AK-47 (1949) 7,62×39 мм 16,2 г 30 наб. набойнік — 0,82 кг 12 набойнікаў — 9,2 кг на 360 набояў[8]
M14 (1959) 7,62×51 мм НАТО 25,4 г 20 наб. набойнік — 0,75 кг 13 набойнікаў — 9,7 кг на 280 набояў[8]
AKМ (1959) 7,62×39 мм 16,2 г 30 наб. набойнік — 0,66 кг[1] 15 набойнікаў — 9,9 кг на 450 набояў
M16 (1962) 5,56×45 мм НАТО (.223 Remington) 11,8 г 20 наб. набойнік — 0,32 кг 31 набойнікаў — 9,93 кг на 620 набояў[8]
 
Румынскі жаўнер разьбірае для чысткі свой PM md. 65 (ліцэнзійная копія АКМС)

АКМ складаецца з такіх аснаўных часткаў і мэханізмаў:

  • руля з рульнаю скрынкаю, прыцэльным прыстасаваньнем і прыкладам;
  • кампэнсатар (у мадэлях з 60-х рокаў)[9];
  • вечка рульнае скрынкі;
  • засаўная рама з ґазавым поршням;
  • засаўка;
  • зваротны мэханізм;
  • ґазавая трубка з рульнаю накладкаю;
  • ударна-спускавы мэханізм;
  • цаўё;
  • набойнік;
  • багнет-нож.

У камплект АКМ ўваходзяць: прыналежнасьць (шомпал, праціркі, ёршык, зашрубка, выбівачка, шпілька, пянал і масьлянка), дзяга й торба для пераносу набойнікаў. У камплект АКМС дадаткова ўваходзіць чахол для аўтамата з кішэньню для набойніка.

Прыцэльныя прыстасаваньні

рэдагаваць

Прыцэльнае прыстасаваньне АКМ складаецца з крупкі й прыцэлу, які складаецца з калодкі прыцэлу, плястынчастае пружыны, прыцэльнае ліштвы й хамуціка. На прыцэльнай ліштве нанесеная шкала зь дзяленьнямі ад 1 да 10 (далёкасьць стральбы ў сотнях мэтраў) і букваю «П» (сталая ўсталёўка прыцэла, адпаведная прыцэлу 3).

Да аўтаматаў пазьнейшых выпусках дадаецца прыстасаваньне для стральбы ўночы (самасьвятлівая насадка), што складаецца з адкіднога цэліка з шырокім праёмам (усталёўваецца на прыцэльнай ліштве) і шырокай крупкі (апранаецца на крупку зброі зьверху), на якія нанесеныя кропкі, якія сьвецяцца. Дадзенае прыстасаваньне не аддзяляецца падчас эксплюатацыі — пры стральбе ўдзень крупка і цэлік адкідаюцца ўніз, не замінаючы карыстацца стандартнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.

Прынцып дзеяньня аўтаматыкі

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Адвядзеньне парахавых газаў і паваротная засаўка

Праца аўтаматыкі АКМ заснаваная на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца з канала рулі. Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што выштурхваюць кулю, накіроўваецца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня, адкідваючы поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Засаўка адчыняе канал рулі, ціск парахавых газаў выцягвае з патроньніка набойніцу й выкідвае яе вонкі. Засаўная рама сьціскае зваротную спружыну і ставіць цынгель на напяцьцё аўтаспуску.

Пад дзеяньнем зваротнага мэханізму засаўная рама з засаўкаю вяртаюцца ў пярэдняе становішча. Засаўка дасылае новы набой у патроньнік і зачыняе канал рулі. Засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.

Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца паваротам направа і, як вынік, заходам яго баявых выступаў за баявыя ўпоры рульнае скрынкі.

Разборка й зборка

рэдагаваць

Парадак няпоўнае разборкі

рэдагаваць

Няпоўная разборка азтамата праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:

  1. Адлучыць набойнік.
  2. Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця.
  3. Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада.
  4. Адлучыць шомпал.
  5. Адлучыць вечку рульнае скрынкі.
  6. Адлучыць зваротны мэханізм.
  7. Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі.
  8. Адлучыць засаўку ад засаўное рамы.
  9. Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.

Парадак зброкі пасьля непоўнае разборкі

рэдагаваць
  1. Далучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю да рулі.
  2. Далучыць засаўку да засаўное рамы.
  3. Далучыць засаўную раму з засаўкаю да рульнае скрынкі.
  4. Далучыць зваротны мэханізм.
  5. Далучыць вечку рульнае скрынкі.
  6. Спусьціць цынгель з баявога напяцьця й паставіць на засьцерагальнік: націснуць на спускавы гачок і падняць перамыкач уверх да адмовы.
  7. Далучыць шомпал.
  8. Укласьці пянал у гняздо прыклада.
  9. Далучыць набойнік да аўтамата.

Поўная разборка

рэдагаваць

Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня аўтамата пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:

  1. Няпоўная разборка;
  2. Разабраць набойнік;
  3. Разабраць зваротны мэханізм;
  4. Разабраць засаўку;
  5. Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
  6. Адлучыць цаўё.

Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.

Улетку (пры тэмпэратуры вышэй за +5 °C) неабходна выкарыстоўваць стральбовую змазку й РЧР (раствор чысткі рулей), а ўзімку (ад +5 °C да — 50 °C) — вадкую стральбовую змазку (для змазкі й ачысткі ад нагару), старанна выдаліўшы (прамыўшы ўсе мэталічныя часткі ў вадкай стральбовай змазцы й абцёршы іх чыстым рызьзём) перад гэтым летнюю змазку. Для захоўваньня на складзе на працягу доўгага часу аўтамат змазваецца вадкаю стральбоваю змазкаю, загортваецца ў адзін пласт інгібітованае, а потым у адзін пласт парафінаванае паперы.

Краіны-эксплюатанты

рэдагаваць
 
АКМ у Польшчы, 15 жніўня 2006 року
 
Жаўнеры УС Эгіпту на вучэньнях з аўтаматамі Misr мясцовае вытворчасьці
 
АКМС з трэніравальнаю лязэрнаю сыстэмаю ў руках польскага жаўнера
 
Ґеаґрафія распаўсюджваньня АКМ ці яго мадыфікацыяў
  1. ^ а б в г д е ё ж з Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм модернизированный автомат Калашникова (АКМ и АКМС). — 3-е изд. — М.: Воениздат, 1983. — 160 с., ил.
  2. ^ Персональный сайт — АВТОМАТ КАЛАШНИКОВА АК74м
  3. ^ Благовестов А. И. То, из чего стреляют в СНГ: Справочник стрелкового оружия/Под общей редакцией А. Е. Тараса.- Мн.: «Харвест», 1999 г. — 656 с. «Коммандос». ISBN 985-433-521-6
  4. ^ Основы огневой подготовки
  5. ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм автомат Калашникова (АК). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1958. — 160 с., ил.
  6. ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм ручной пулемёт Дегтярева (РПД). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1957. — 152 с., ил.
  7. ^ Наставление по стрелковому делу. 7,62-мм самозарядный карабин Симонова (СКС). — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1962. — 136 с., ил. — С. 131.
  8. ^ а б в Future Weapons. — New York, NY, USA: Berkley Publishing Group. — ISBN 978-0-425-21215-8
  9. ^ Опис АК, АКС, АКМ і АКМС (рас.). world.guns.ru. Праверана 23 красавіка 2018 г.
  10. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая ба бб бв бг бд бе бё бж бз бі бк бл бм бн бо бп бр Jones, Richard D. Jane's Infantry Weapons 2009/2010. Jane's Information Group; 35 edition (January 27, 2009). ISBN 978-0-7106-2869-5.
  11. ^ а б в г Rottman, Gordon (2011). The AK-47 Kalashnikov series assault rifles. Great Britain: Osprey Publishing. ISBN 978-1-84908-461-1.
  12. ^ а б Modern Firearms – AK-47 AKM. World.guns.ru. Retrieved on 2014-04-20.
  13. ^ Automatic Weapon Family – cal. 7.62x39mm. Zastava-arms.co.rs. Архіўная копія ад June 24, 2009 г.
  14. ^ Puolustusvoimat: Kalustoesittely. Mil.fi (2009-05-20). Праверана 2009-11-20 г.
  15. ^ Maadi Company for Engineering Industries (Factory 54) Special Weapons Facilities – Egypt. Fas.org. Праверана 2009-11-20 г.
  16. ^ John Pike (2005-04-27) Maadi Company for Engineering Industries (Factory 54). Globalsecurity.org. Праверана 2009-11-20 г.
  17. ^ Exhibits Page 16. Avtomats-in-action.com. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 25 December 2009 г.
  18. ^ Jeff Freeman Egyptian Rifles. Home.comcast.net. Праверана 2009-11-20 г. Архіўная копія ад 2009-02-07 г.
  19. ^ Search the Small Arms Survey Website and Resources [Results for Misr]. Graduate Institute of International and Development StudiesПраверана 17 June 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  АКМсховішча мультымэдыйных матэрыялаў