Аўтамат (зброя)
Аўтамат (аўтаматычны карабін, штурмавая вінтоўка) — аўтаматычная пальная зброя, якая выкарыстоўвае прамежкавы патрон, асноўная індывідуальная зброя жаўнераў большасьці сучасных арміяў. Першую скарочанную вінтоўку пад прамежкавы патрон распрацаваў Уладзімер Фёдараў у 1916 годзе. Масава пачалі распрацоўвацца і выкарыстоўвацца напрыканцы Другой сусьветнай вайны, калі Х. Шмаэсэр распрацаваў газаадводную трубку, тым самым палепшыўшы якасьці аўтаматаў (аўтамат StG-44).

Розныя мадыфікацыі сэрыі карабінаў і аўтаматаў M16 (ЗША)

Жаўнер зь нямецкім аўтаматам HK33
Сучасныя аўтаматы звычайна маюць калібр 5,45—7,62 мм, умяшчальнасьць магазыну 20—35 патронаў. Мэханізмы большасьці зь іх працуюць за кошт адводу часткі парахавых газаў са ствала.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аўтамат (зброя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па пальнай зброі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |