Грамадзянская вайна ў Лібіі

Грамадзянская вайна ў Лібіі — узброенае сутыкненьне 2011 году між войскамі ўраду Муамара Кадафі і паўстанцаў, што прывяло да зрынаньня ўраду. З паветра і мора паўстанцаў падтрымлівалі войскі дзяржаваў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Грамадзянская вайна ў Лібіі
Дэманстрацыя ў г. Эль-Бэйда, 22 ліпеня 2011 году
Дата: 15 лютага — 23 кастрычніка 2011
Месца: Лібія
Вынік: Зрынаньне ўраду Муамара Кадафі
Супернікі
Урад Муамара Кадафі (Трыпалі), Беларускія ваенсьпецыПаўстанцы (Бэнгазі), Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы
Камандуючыя
Абу-Бакр Юніс Джабэр(en)Сулейман Махмуд(en), Шарль Бушар(en) (Канада)
Колькасьць
20 тысячаў чалавек17 тысячаў чалавек
Страты
3309 забітых, 1542 палонныя5887 забітых
Агульныя страты
25 тысячаў забітых, 4 тысячы зьніклых бязь вестак, 50 тысячаў параненых (разам з цывільнымі)
  • 15 лютага: уначы ў Бэнгазі(be) некалькі сотняў пратэстоўцаў біліся з паліцыянтамі праз арышт праваабаронцы[1].
  • 16 лютага: 4 забітых у сутычках пратэстоўцаў з паліцыяй у горадзе Эль-Бэйда[2], 38 параненых у сутычцы дэманстрантаў з паліцыянтамі ў Бэнгазі праз арышт юрыста і праваабаронцы Фатхі Турбіля[3].
  • 17 лютага: Дзень гневу — затрыманьне 14 арганізатараў пратэсту ў Трыпалі[4], у Бэнгазі 24 забітыя[5].
  • 18 лютага: у Бэнгазі накіравалі войскі, на вуліцы выйшла некалькі тысячаў чалавек, дэманстранты падпалілі будынак дзяржаўнай радыёстанцыі[6], у выніку разгону лягера прыхільнікаў апазыцыі[7] загінула 35 чалавек, агулам з 15 лютага загінула 84 асобы[8], у Эль-Бэйда адбыліся сутычкі з паліцыяй[9].
  • 20 лютага: ад 15 лютага загінула 233 чалавекі[10], каля тысячы — параненыя, урадавыя войскі абстрэльвалі барыкады снарадамі, салдаты гарнізона ў Бэнгазі зь некалькімі адзінкамі бронетэхнікі перайшлі на бок дэманстрантаў[11].
  • 21 лютага: у Трыпалі дэманстранты падпалілі шэраг будынкаў ураду і дзяржаўных тэлекампаніяў, увечары вайсковыя самалёты абстралялі дэманстрантаў, у Лібіі адключылі тэлефонную сувязь[12].
  • 23 лютага: сілы апазыцыі занялі ўсход краіны, міністар унутраных справаў Абдэль Фатах Юнэс аль-Абідзі(en) абвясьціў аб сваёй адстаўцы і заклікаў войска перайсьці на бок удзельнікаў пратэстаў[13], салдаты ў горадзе Тобрук(en) (муніцыпалітэт Эль-Бутнан) перайшлі на бок апазыцыі, ля Бэнгазі лётчыкі катапультаваліся й разьбілі вайсковы самалёт дзеля ўнікненьня загаду бамбаваць горад, ад 15 лютага загінула 640 чалавек, зь іх каля 300 у Трыпалі, 230 — у Бэнгазі[14].
  • 24 лютага: урадавае войска атакавала паўстанцаў у гарадах Місурата(be) і Завія(be) (мун. Эз-Завія), паўстанцы занялі горад Зуара(en) (мун. Эн-Нугат-эль-Хумс) і заявілі аб паходзе на Трыпалі дзеля зрынаньня Муамара Кадафі[15].
  • 27 лютага: паўстанцы занялі горад Завія[16].
  • 2 сакавіка: урадавае войска заняла горад Брэга(en) (мун. Эль-Вагат)[17].
  • 4 сакавіка: некалькі сотняў дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі Муамара Кадафі ў Трыпалі[18].
  • 5 сакавіка: у Лібіі заблякавалі доступ да сеціва[19].
  • 6 сакавіка: паўстанцы ўзялі нафтапрамысловы горад Рас-Лануф(en) (мун. Сырт)[20], але пакінулі горад Бін Джавад(be) (мун. Сырт)[21].
  • 11 сакавіка: урадавае войска выбіла паўстанцаў з гарадоў Завія і Рас-Лануф[22].
  • 14 сакавіка: урадавае войска захапіла горад Зуара[23].
  • 16 сакавіка: ўрадавае войска захапіла горад Адждабія(be) (мун. Эль-Вагат)[24].
  • 18 сакавіка: Рада бясьпекі ААН ухваліла рашэньне аб забароне палётаў над Лібіяй, што дазволіла замежных войскам зьбіваць лібійская ваенныя самалёты[25].
  • 19 сакавіка: уначы амэрыканскія, брытанскія і францускія караблі і зьнішчальнікі нанесьлі ўдары, у тым ліку 110 крылатымі ракетамі «Тамагаўк(en)», па 20 пунктах супрацьпаветранай абароны (СПА) Лібіі[26].
  • 21 сакавіка: паветраны ўдар па рэзыдэнцыі Муамара Кадафі ў Трыпалі[27].
  • 22 сакавіка: вывядзеньне з ладу больш як паловы аб’ектаў СПА[28].
  • 24 сакавіка: зьнішчэньне ваеннай базы(en) ля Таджура(en) (мун. Тарабулус)[29].
  • 26 сакавіка: паўстанцы захапілі нафтавы порт Брэга і горад Адждабія[30].
  • 27 сакавіка: паўстанцы занялі порт Уджала, францускія летакі зьнішчылі 5 лібійскіх баявых самалётаў і 2 верталёты[31].
  • 28 сакавіка: паўстанцы захапілі Рас-Лануф[32].
  • 30 сакавіка: урадавае войска выбіла паўстанцаў зь Бін Джавада, Брэгі і Рас-Лануфа[33].
  • 1 красавіка: кіраўнік выведкі й міністры замежных справаў і нафтавай прамысловасьці Лібіі выехалі ў Туніс празь нежаданьне падтрымліваць Кадафі[34].
  • 2 красавіка: у выніку месяца баёў за Місурату 240 забітых, каля тысячы параненых[35].
  • 13 сакавіка: паўстанцы вярнулі сабе горад Адждабія пасьля зьнішчэньня паветраным ударам Арганізацыі Паўночнаатлятычнай дамовы (АПАД) 60 адзінак бронетэхнікі ўрадавага войска[36].
  • 21 красавіка: паўстанцы захапілі памежныя пасты Дэхіба і Вазін(be) (мун. Налут) на мяжы з Тунісам[37].
  • 24 красавіка: за 2 месяцы аблогі(be) Місураты звыш тысячы загінулых[38].
  • 1 траўня: уначы ад паветранага ўдару АПАД па Трыпалі загінулі 29-гадовы сын Саіф аль-Араб Кадафі(en) і тры ўнукі Муамара Кадафі[39].
  • 2 траўня: увечары ўрадавае войска абрынула на горад Зінтан(en) (мун. Эль-Джэбаль-эль-Гарбі) 10 ракетаў «Град(en)» за далучэньне да паўстанцаў[40].
  • 10 траўня: праз вайну краіну пакінулі каля 260 тысячаў чалавек[41].
  • 11 траўня: паўстанцы захапілі горад Зарык (25 км на захад ад Місураты)[42].
  • 20 траўня: паветранымі ўдарамі АПАД патапіла 8 ваенных караблёў у марскіх партах гарадоў Трыпалі, Эль-Хумс(be) (мун. Эль-Маграб) і Сырт(be)[43].
  • 30 траўня: 120 афіцэраў урадавага войска, у тым ліку 5 генэралаў і 2 палкоўнікі, пакінулі Лібію[44].
  • 14 чэрвеня: урадавае войска адступіла з гораду Кікла(en) (мун. Эль-Джэбаль-эль-Гарбі)[45].
  • 22 жніўня: паўстанцы прабіліся ў Трыпалі і паланілі сыноў Саіфа аль-Іслама(en) і Махамеда Кадафі(en), звыш 1500 загінулых[46], больш за 5 тысячаў параненых[47].
  • 23 жніўня: у баі за Трыпалі загінула звыш 400 чалавек, 2 тысячы параненых[48].
  • 25 жніўня: брытанская армія прызнала ўдзел сваіх адмысловых войскаў(en) у захопе Трыпалі[49].
  • 15 верасьня: урадавае войска засталося ў 4 гарадах — Сырт, Бані-Валід(be) (мун. Місурата), Джуфра і Сабга(en) (мун. Сабга)[50].
  • 18 кастрычніка: паўстанцы выбілі ўрадавае войска з гораду Бані-Валід.
  • 20 кастрычніка: паўстанцы занялі горад Сырт, Муамар Кадафі загінуў[51].
  • 22 кастрычніка: прэм’ер-міністар Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі(be) Махмуд Джыбрыль выказаў намер правесьці парлямэнцкія выбары праз 8 месяцаў[52].
  1. ^ У Лібіі сутыкненьні дэманстрантаў і паліцыі // Радыё «Свабода», 16 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  2. ^ У Лібіі ў некалькіх гарадах прайшлі сёньня акцыі пратэсту // Радыё «Свабода», 17 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Лібія: апазыцыя рыхтуе «Дзень гневу» // Радыё «Свабода», 17 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  4. ^ Лібія: затрыманьні апанэнтаў рэжыму // Радыё «Свабода», 17 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Рэвалюцыйныя камітэты Лібіі абаранілі Кадафі // Радыё «Свабода», 18 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  6. ^ Лібія: у Бэнгазі падпалілі радыё // Радыё «Свабода», 19 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  7. ^ Лібія: разгромлены лягер апазыцыі // Радыё «Свабода», 19 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  8. ^ Лібія: загінулі 84 маніфэстанты // Радыё «Свабода», 19 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Лібія: акцыі за і супраць Кадафі // Радыё «Свабода», 18 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  10. ^ У Лібіі за апошнія суткі забітыя больш як 100 чалавек // Радыё «Свабода», 21 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  11. ^ Лібія: вайскоўцы далучаюцца да пратэстоўцаў // Радыё «Свабода», 21 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  12. ^ У Лібіі адключылі тэлефонную сувязь // Радыё «Свабода», 21 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  13. ^ Усход Лібіі – пад кантролем апазыцыі // Радыё «Свабода», 23 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  14. ^ Лібія: пілёты адмаўляюцца бамбаваць пратэстоўцаў // Радыё «Свабода», 23 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  15. ^ У Лібійскай правінцыі працягваюцца сутычкі сілаў бясьпекі з пратэстоўцамі // Радыё «Свабода», 24 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  16. ^ Лібія: паўстанцы захапілі чарговы горад // Радыё «Свабода», 27 лютага 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  17. ^ Войскі Кадафі занялі лібійскі горад Брэга // Радыё «Свабода», 2 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  18. ^ Лібія: пратэсты ў сталіцы // Радыё «Свабода», 4 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  19. ^ Лібія: заблякаваны інтэрнэт // Радыё «Свабода», 5 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  20. ^ Лібія: паўстанцы адбілі штурм Эз-Завіі // Радыё «Свабода», 6 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  21. ^ Лібійскія паўстанцы адступілі зь Бін Джаваду // Радыё «Свабода», 6 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  22. ^ Лібія: наступ войскаў Кадафі // Радыё «Свабода», 11 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  23. ^ Лібія: паўстанцы страцілі чарговы горад // Радыё «Свабода», 14 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  24. ^ Лібія:войскі Кадафі ўзялі горад Адждабію // Радыё «Свабода», 16 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  25. ^ Лібійскія ўлады аб'явілі аб неадкладным спыненьні агню і заклікалі да пачатку дыялёгу з паўстанцамі // Белтэлерадыёкампанія, 18 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  26. ^ Вольга Саламаха. Міжнародныя сілы наносяць новыя ўдары з паветра па Лібіі // Белтэлерадыёкампанія, 20 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  27. ^ Лізавета Казакова. Ідуць трэція суткі ваеннай апэрацыі «Адысэя. Сьвітанак» супраць Лібіі // Белтэлерадыёкампанія, 21 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  28. ^ Лізавета Казакова. Увага сусьветных СМІ гэтымі днямі прыкаваная да падзеяў у Лібіі // Белтэлерадыёкампанія, 22 сакавіка 2011 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
  29. ^ Рада бясьпекі ААН сёньня правядзе кансультацыі па сытуацыі ў Лібіі // Белтэлерадыёкампанія, 24 сакавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  30. ^ Лібійскія паўстанцы захапілі нафтавы порт // Радыё «Свабода», 26 сакавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  31. ^ Лібія: баі працягваюцца // Радыё «Свабода», 27 сакавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  32. ^ Лібія: паўстанцы адваёўваюць усход // Радыё «Свабода», 28 сакавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  33. ^ Лібійскія мяцежнікі зьвярнуліся ва ўцёкі пад націскам войска Кадафі // Белтэлерадыёкампанія, 30 сакавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  34. ^ Лібійскія міністры ўцякаюць // Радыё «Свабода», 1 красавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  35. ^ Лібія: працягваюцца баі // Радыё «Свабода», 2 красавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  36. ^ Лібія: паўстанцы адваявалі Адждабію // Радыё «Свабода», 13 красавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  37. ^ Лібійскія паўстанцы захапілі памежныя пасты // Радыё «Свабода», 21 красавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  38. ^ Італія адчыніць консульства ў апорным пункце лібійскіх паўстанцаў // Радыё «Свабода», 24 красавіка 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  39. ^ Лібія: натоўп атакуе дыпмісіі // Радыё «Свабода», 1 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  40. ^ Баі ў гарах на захадзе Лібіі // Радыё «Свабода», 3 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  41. ^ Эгіпет скасаваў візы для лібійцаў // Радыё «Свабода», 10 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  42. ^ Лібія: паўстанцы заяўляюць аб посьпехах // Радыё «Свабода», 11 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  43. ^ Лібія: сілы НАТО патапілі ваенныя караблі // Радыё «Свабода», 20 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  44. ^ 120 афіцэраў зьбеглі ад Кадафі // Радыё «Свабода», 30 траўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  45. ^ Лібія:пераменлівая сытуацыя // Радыё «Свабода», 14 чэрвеня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  46. ^ У лібійскай сталіцы Трыпалі працягваюцца баі паміж паўстанцамі і войскамі Кадафі // Белтэлерадыёкампанія, 22 жніўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  47. ^ Тысяча трыста загінулых, больш як пяць тысячаў параненых. Лібійскія паўстанцы ўзялі пад кантроль амаль увесь Трыпалі // Белтэлерадыёкампанія, 22 жніўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  48. ^ Кіраўнік Лібійскай Джамахірыі Муамар Кадафі мінулай ноччу выступіў са зваротам да лібійскага народа ў этэры радыёстанцыі Трыпалі // Белтэлерадыёкампанія, 24 жніўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  49. ^ Брытанская армія сёньня ўпершыню афіцыйна прызнала, што яе падразьдзяленьні ўдзельнічалі ў наземнай апэрацыі ў Лібіі // Белтэлерадыёкампанія, 25 жніўня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  50. ^ Кіраўнік Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі Мустафа Абдэль Джаліль заклікаў краіны Захаду выдзеліць яго сілам зброю і ваенную тэхніку // Белтэлерадыёкампанія, 15 верасьня 2011 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
  51. ^ Муамар Кадафі, захоплены сёньня ў сваім родным горадзе Сырт, памёр ад атрыманых у баі раненьняў // Белтэлерадыёкампанія, 20 кастрычніка 2011 г. Праверана 7 сакавіка 2013 г.
  52. ^ Нацыянальная пераходная рада Лібіі азначыла дату парлямэнцкіх выбараў // Белтэлерадыёкампанія, 22 кастрычніка 2011 г. Праверана 7 сакавіка 2013 г.