Вайна на Данбасе
Вайна на Данбасе — ваенны канфлікт, які пачаўся расейскімі атрадамі ўварваньнем ў красавіку 2014 году на тэрыторыю ўкраінскага Данбаса пасьля захопу Расеяй Крыму, сэрыі прарасейскіх выступленьняў ва Ўкраіне і абвяшчэньня «дзяржаўнага сувэрэнітэту» ДНР.
Вайна на Данбасе | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тэрыторыі пад кантролем прарасейскіх узброеных сэпаратысцкіх фармаваньняў (г. зв. Данецкая і Луганская народныя рэспублікі) Месты пад поўным кантролем прарасейскіх узброеных сэпаратысцкіх фармаваньняў Месты Ўкраіны, у якіх адбываецца аднаўленьне канстытуцыйнага ладу дзяржавы Тэрыторыі Ўкраіны, на якіх адноўлены канстытуцыйны лад дзяржавы | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Украіна |
| ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
|
Нэанацыскія арганізацыі на баку тэрарыстаў: | ||||||||||
Страты | |||||||||||
837 забітых, 3044 параненых (на 4 верасьня 2014 г.) | Звыш 2000 забітых (на 20 кастрычніка 2014 г.)[7] | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
5086 загінулых, 10 948 параненых (на 23 студзеня 2015 г.)[8] | |||||||||||
Канфлікт меў характар міжнароднага і стаў працягам расейскай вайсковай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну. Па геаграфічным маштабе зьяўляўся лякальным і ахопліваў часткі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны. Актыўныя баявыя дзеяньні скончыліся пасьля падпісаньня 2-га Менскага пагадненьня аб спыненьні агню 12 лютага 2015 году.
Прычына і нагода
рэдагавацьПрычынай паслужыў пасьпяховы захоп Крыму, які дазволіў перакінуць адтуль дывэрсійныя падразьдзяленьні расейскага войска на чале з палкоўнікам ГРУ Расеі Ігарам Гіркіным. Нагодай для пашырэньня ўварваньня паслужыла просьба 1 сакавіка былога[9] прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча да прэзыдэнта Расеі Пуціна «выкарыстаць узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі для.. абароны насельніцтва Ўкраіны», бо быццам «бясьпека людзей, асабліва на паўднёвым усходзе.. пад пагрозай»[10]. Аднак 15 красавіка назіральнікі ААН, якія працавалі ва Ўкраіне да 2 красавіка ўключна, адзначылі ў сваёй справаздачы адсутнасьць пагрозы для расейцаў ва Ўкраіне і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды[11].
Гістарычныя абгрунтаваньні
рэдагавацьРасейскімі афіцыйнымі пасадавымі асобамі неаднаразова рабіліся заявы адносна дэкляраванай Расеяй абароны этнічна расейскага насельніцтва ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, што, апрача іншага, заяўлялася з кантэкстам аб быццам бы перавазе гэтага насельніцтва ў згаданых рэгіёнах Украіны. Падобнага абгрунтаваньня расейскай тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымкі сэпаратыстаў Расеяй паводле зьвестак на сярэдзіну 2014 году прытрымлівалася 44% апытаных у Расеі рэспандэнтаў[12].
У выніку ўнутрыпалітычнага крызісу тагачаснай Рэчы Паспалітай (якая ахоплівала тагачасныя ўкраінскія этнічныя тэрыторыі), што доўжыўся з 1648 году (сялянская вайна ва ўкраінскіх ваяводзтвах Польшчы і ў ВКЛ), а таксама агульнага абвастрэньня зносінаў кіраўніцтва Рэчы Паспалітай з украінскім казацтвам, пралікаў ураду Рэчы Паспалітай у будаваньні антытатарскае кааліцыі з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў выніку ўскладненьня зносінаў украінскага казацтва з крымскімі татарамі адбылася Пераяслаўская рада 1654 году, якая ўвасобіла пераход усходніх украінскіх земляў пад апеку маскоўскага цара[13]. Гэтыя падзеі заклалі агульны кантэкст знаходжаньня рэгіёну ў складзе пазьнейшай Расейскай імпэрыі, якая па скасаваньні аўтаноміі ўкраінскага казацтва і разгроме Крымскага ханства ў 1783 годзе здолела далучыць да сваёй тэрыторыі землі сучаснага поўдня Ўкраіны, які атрымаў агульную назву Новарасея. Рэгіён пачаў калянізавацца пераважна ўкраінскімі перасяленцамі, у меншай ступені — расейскімі, нямецкімі, а таксама перасяленцамі з сучасных балканскіх краінаў[14].
Другая палова ХІХ стагодзьдзя для ўсходу сучаснай Украіны характарызавалася ў цэлым індустрыялізацыяй рэгіёну (што спарадзіла ўзьнікненьне спэцыфічнага прамысловага рэгіёну, вядомага як Данбас), што прычынілася да пэўнага наплыву да мескага насельніцтва рэгіёну рознага насельніцтва. Гэта, аднак, не аказала істотнага ўплыву на этнадэмаграфічную сытуацыю рэгіёну як у сувязі з ранейшай перавагай этнічных украінцаў (аб чым гл. вышэй), так і ў сувязі з тым, што этнічныя ўкраінцы мелі тэндэнцыю да перасяленьня ў найбліжэйшую сельскую мясцовасьць, а не ў гарады. У выніку, гэта заклала спэцыфічную апазыцыю «русіфікаваны горад — пераважна ўкраінскае сяло»[14].
Усход Украіны на 1897 год (дата правядзеньня першага і адзінага ўсеагульнага перапісу насельніцтва ў тагачаснай Расейскай імпэрыі, практычна поўнасьцю ахоплены ў даміністрацыйным дачыненьні тагачаснай Екацярынаслаўскай губэрняй, адлюстроўвае суцэльную перавагу носьбітаў «маларасейскае гаворкі» (тэрмін, пад якім улічаная тагачасная ўкраінская мова; мэтадалёгія перапісу зьдзяйсьняла ўлік нацыянальнасьцяў паводле крытэру роднае мовы) над носьбітамі «вялікарасейскай», пры гэтым носьбіты ўкраінскае мовы ў тагачасных зьвестках пераважаюць як у абсалютным дачыненьні па ўсёй губэрні (адсоткавая дзель расейцаў складае каля 17%), так і ў насельніцтве асобных паветаў[15]. Гэтыя ж зьвесткі, у прыватнасьці, пацьвярджаліся паводле палявых этнаграфічных дасьледаваньняў, падсумаваных у 1914 годзе (дыялекталягічная мапа расейскае мовы ў Эўропе, 1914 г.). Акрамя таго, да прыкладу, крыху большыя, але структурна аналягічныя зьвесткі адносна этнічных расейцаў у этнічным характары рэгіёнаў былі атрыманыя паводле перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году (38,2% і 39% для Данецкай і Луганскай абласьцей адпаведна), паводле зьвестак на 1989 год паказчык этнічных расейцаў у Данецкай і Луганскай абласьцях (межы якіх у цэлым захаваны ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Ўкраіны з часу распаду СССР) складаў адпаведна 43,6 і 44,8%[16]. Для параўнаньня, усесавецкі перапіс насельніцтва 1939 году паказвае дзель этнічных расейцаў у тагачасных Варашылаўградзкай і Сталінскай абласьцях (тэрытарыяльна адпаведныя сучасным Луганскай і Данецкай адпаведна) у 32,5% і 31,3% адпаведна, пасьля чаго наступныя перапісы (1959, 1970, 1979, 1989) адлюстроўваюць прыкметны, ненатуральны адносна ранейшае дэмаграфіі рост удзельнае вагі расейцаў; першы ўсесавецкі перапіс (1926 г.; зьдзейсьнены за часамі падзелу УССР не на вобласьці, а на большую колькасьць акруг) паказвае яшчэ меншую, ніж у 1939 г., удзельную вагу расейцаў на тэрыторыі тых акруг, што пазьней утварылі Варашылаўградзкую ды Сталінскую вобласьці[17]. У прыватнасьці, пэрыяд 1926—1939 гг. у савецкай гісторыі зазнаў другую хвалю індустрыялізацыі ў СССР (распачатую блізу з пачатку 1930-х гг.), што ў пэўнай ступені працягвала існую за Расейскай імпэрыяй дынаміку.
Храналёгія падзеяў
рэдагаваць3 чэрвеня 2014 году выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора Ўкраіны Алег Махніцкі паведаміў пра згубу 181 чалавека ў выніку сутыкненьняў з расейскімі тэрарыстамі на паўднёвым усходзе Ўкраіны, у тым ліку 59 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ 293 чалавекі атрымалі раненьні. На той час праваахоўнікі расьсьледавалі 675 адпаведных крымінальных справаў[18].
Данецкая вобласьць
рэдагаваць12 красавіка прыбылыя з акупаванага Крыму расейскія дывэрсанты захапілі аддзелы міліцыі ў раённых цэнтрах Краснаармейск (на захадзе вобласьці), Красны Ліман і Славянск (на поўначы вобласьці), таксама ў Краматорску (Славянскі раён)[19]. Нападнікі вялі абстрэл з кароткарульных аўтаматаў Калашнікава «сотай сэрыі» (АК 100) з падрульнымі гранатамётамі (АК105(en)), што вырабляліся ў Расеі і знаходзіліся на ўзбраеньні выключна расейскага войска[20]. 14 красавіка, праз 2 дні супраціву, прыбылыя з акупаванага Сымфэропалю (Крым) расейскія салдаты на чале з падпалкоўнікам ГРУ Расеі Ігарам Безьлерам(en) (немцам па-бацьку) захапілі аддзел міліцыі Горлаўкі (усход вобласьці)[21].
Паводле выданьня «ОстроВ» 12 траўня атрад на чале з расейскім грамадзянінам Сяргеем Здрылюком (мянушка Абвер), падначаленым расейскаму палкоўніку ГРУ Гіркіну, гвалтам прымусіў Рамана Лягіна абвясьціць сфальсыфікаваны вынік незаконнага рэфэрэндуму аб выхадзе вобласьці са складу Ўкраіны[22].
На 19 траўня цягам папярэдніх 2 тыдняў украінскія снайпэры забілі ў Славянску больш за 100 падначаленых палкоўніку ГРУ Расеі Гіркіну дывэрсантаў, сярод якіх пераважалі этнічныя чачэнцы і асэтыны[23].
22 траўня пад Валнавахаю атрад падпалкоўніка ГРУ Расеі Ігара Безьлера (мянушка Бес) забіў 16 украінскіх вайскоўцаў[24].
5 чэрвеня пры адбіцьці налёту з Расеі на прапускны пункт «Марынаўка» ўкраінскія памежнікі забілі 15 дывэрсантаў і зьнішчылі тры грузавікі і адзін бронетранспартэр (БТР) нападнікаў[25].
6 ліпеня сілы ўкраінскай арміі, а таксама добраахвотніцкіх батальёнаў вызвалілі ад расейскіх дывэрсантаў гарады Славянск і Краматорск (паўночны захад вобласьці)[26].
17 ліпеня ў 16:20 ля гораду Сьняжное расейскія дывэрсанты з атраду падпалкоўніка ГРУ Расеі Ігара Безьлера зьбілі пасажырскі самалёт «Малайзійскіх авіялініяў»(en), у выніку чаго загінула 298 чалавек. Зьбіцьцё ажыцьцявілі з зэнітна-ракетнага комплексу, разьмешчанага на блёк-пасту ў гарадзкім пасёлку Чарнухіна(uk) (Перавальскі раён, Луганская вобл.). Самалёт упаў ля вёскі Грабава(uk) (Шахтарскі раён). У 16:40 Безьлер паведаміў аб зьбіцьці самалёта свайму начальніку ў Маскве палкоўніку ГРУ Расеі Васілю Гераніну[27]. Як паведамляецца паводле шэрагу крыніцаў, зьбіцьцё адбылося з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі, тэхнічныя сродкі, дзякуючы якім магло адбыцца зьбіцьцё, былі пастаўленыя дзякуючы дапамозе Расейскае Фэдэрацыі.
22 ліпеня адбылося аднаўленьне канстытуцыйнага ладу Ўкраіны ў месьце Дзяржынск (цэнтральная частка Данецкае вобласьці)[28], што праходзіла на фоне пасьпяховага наступу на пазыцыі баевікоў ДНР з поўначы й усходу ў апошнія некалькі дзён.
Уначы 12 жніўня калёна з 1200 расейскіх вайскоўцаў 18-й асобнай мотастралковай брыгады (вайсковая частка 27777; пасёлак Каліноўская(ce), Навурскі раён(en), Чачэнія) перасекла мяжу і ўдзень 13-га спынілася ў Сьняжным, дзе ў выніку абстрэлу з рэактыўнай сыстэмы залпавага агню(en) (РСЗА) «Град»(en) страціла каля 120 чалавек забітымі і каля 450 параненымі[29].
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
15 жніўня кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі ДНР Аляксандар Захарчанка паведаміў пра ўвод «у самы адказны момант» рэзэрваў у армію расейскіх баевікоў ў выглядзе 30 танкаў і 120 бронемашын, 1200 адзінак асабістага складу, якія праходзілі на працягу 4-х месяцаў падрыхтоўку на тэрыторыі Расеі[30][31][32]. У гэты ж дзень Захарчанка аб’явіў, што камандуючы ўзброенымі сіламі ДНР афіцэр ФСБ Ігар Гіркін «сыходзіць у месячны водпуск». Ужо 11 верасьня Гіркін заявіў, што ня вернецца ваяваць на Данбас, а 5 сьнежня ў інтэрвію тыднёвіку «Печат» зьвінаваціў памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова ў пагрозах спыненьня паставак з Расеі. Гіркін заявіў, што «без паставак ваяваць немагчыма»[33].
На 23 жніўня ў моргах Янакіева знаходзілася звыш 500 трупаў расейскіх дывэрсантаў[34]. 25 жніўня ўкраінскія войскі паланілі ля пасёлка Дзяркальнае(uk) (Амвросіеўскі раён) 10 расейскіх дэсантнікаў 331-га палка(ru) 98-й Сьвірскай дывізіі(en) (в/ч 71211, Іванава, Цэнтральная фэдэральная акруга), якія 24 жніўня перасеклі мяжу ў складзе калёны, што ўлучала артылерыйскі дывізіён, роту выведкі, звыш 350 вайскоўцаў забесьпячэньня, каля 30 баявых машынаў дэсанту(uk) (БМД), 18 гарматаў «Нона»(ru) і амаль 60 іншых аўтатраспартных сродкаў[35]. 26 жніўня расейскія войскі акружылі ў Амвросіеўскім (між Ілавайскам і гарадзкім пасёлкам Куцейнікава(uk)) і Старабэшаўскім раёнах 5 батальёнаў і 1 роту ўкраінскага войска, якія да канчатковага выхаду з акружэньня 4 верасьня страцілі 107 чалавек забітымі[36][37]. 29 жніўня 50 расейскіх танкаў перасеклі мяжу, увайшлі ў Новаазоўск і абстралялі ўкраінскі блёк-пост у сяле Безыменнае (Новаазоўскі раён)[38].
Пад канец студзеня 2015 году сэпаратысты з групоўкі ДНР пачалі захоп тэрыторыяў, кантраляваных урадам Украіны, распачаўшы, у прыватнасьці, абстрэл падмесьцяў Марыюпалю. Лідэр баевікоў Аляксандар Захарчанка заявіў аб пачатку масавага наступу па тэрыторыі Данецкае вобласьці і плянах прыняцьця ўказу аб забойстве ўсіх ваеннапалонных. Мяркуецца, аднак, што гэты наступ будзе адбывацца павольна з мэтаю недапушчэньня санкцыяў краінаў Захаду ў адрас Расеі і адначасова з мэтаю ціску на кіраўніцтва Ўкраіны, якое ва ўмовах наступу нібыта можа пайсьці на шэраг умоваў, выгодных кіраўнітву Расеі[39]. 2 студзеня паводле вынікаў надзвычайнага паседжаньня Рады ЭЗ па замежных справах была прынятая заява, паводле якой выказвалася асуджэньне абстрэлаў 24 студзеня і адказнасьць за іх Расеі, якая пэрыядычна аказвае дапамогу сэпаратыстам. Гэтая ж заява заклікае кіраўніцтва Расеі аказаць уплыў на сэпаратыстаў з мэтаю выкананьня імі Менскіх дамоўленасьцяў, спыненьня баявых дзеяньняў і адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі разьмежаваньня[40].
15 красавіка 2015 году супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны выявілі падпольныя сховішчы зброі ў Марыюпалі й Лісічанску. У схованках было знойдзена 7 гранатамётаў, некалькі соцен гранатаў і іншых адзінак зброі[41].
28 чэрвеня 2017 году ў Канстанцінаўскім раёне Данецкай вобласьці падчас выкананьня службовых абавязкаў загінуў супрацоўнік Службы бясьпекі Ўкраіны палкоўнік Юры Возны. Вайсковец стаў дваццаць трэцім супрацоўнікам Службы, які аддаў сваё жыцьцё, абараняючы Ўкраіну. Перад гэтым у аўторак 27 чэрвеня ў Кіеве ўзарвалі машыну палкоўніка контарвыведкі Максіма Шапавала, які займаўся зборам доказаў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Ён загінуў[42].
Данецк
рэдагаваць26 траўня пры вызваленьні аэрапорту Данецку ўкраінскія войскі забілі 38 захопнікаў[43], 31 зь якіх апынуўся расейскім грамадзянінам. 28 траўня з морга на грузавіку назад у Расею выправілі ў трунах 31 цела расейскіх дывэрсантаў[44], сярод якіх быў інструктар Цэнтру спэцыяльнага прызначэньня ФСБ Расеі Сяргей Ждановіч (ураджэнец і жыхар г. Электрагорску, Маскоўская вобласьць)[45].
18 ліпеня пры адбіцьці разбойных нападаў месьцічы забілі 7 расейскіх дывэрсантаў, большасьць якіх апынуліся грамадзянамі і жыхарамі Расеі[46].
4 жніўня на фоне ўзмацненьня наступу сілаў антытэрарыстычнай апэрацыі стала вядома пра ўваходжаньне ў Данецк украінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў «Шахцёрск» і «Данецк», якія на дзяржаўным узроўні бяруць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі[47]. На думку камандзіра батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанкі, на аднаўленьне канстытуцыйнага ладу Ўкраіны ў Данецку патрабуецца прыкладна ад двух да трох месяцаў[48].
4 верасьня ўкраінскія дэсантнікі пры кругавой абароне лётнішча паланілі 7 расейскіх вайскоўцаў улучна з афіцэрам-артылерыстам[49]. На 2 сьнежня пры спробах штурму Данецкага лётнішча цягам больш як паўгадовай яго аблогі загінулі 299 расейскіх салдатаў. Найбольшыя страты панесьлі: 16-я брыгада спэцназу ГРУ (в/ч 54607; Тамбоў, Цэнтральная фэд. акруга), 200-я асобная мотастралковая брыгада(en) (в/ч 08275; пас. Печанга, Мурманская вобласьць, Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга), мотастралковы батальён і танкавая рота 4-ай гвардзейскай танкавай дывізіі(en) (Нара-Фамінск, Маскоўская вобл.), батальён 22-ой асобнай брыгады спэцпрызначэньня ГРУ(ru) (в/ч 11659; Батайск, Растоўская вобласьць) і штурмавая рота 106-ай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Тула, Цэнтральная фэд. акруга)[50].
4 лютага 2015 году Служба бясьпекі Ўкраіны выкрыла вываз ад траўня 2014 г. некалькіх сотняў трупаў расейскіх салдатаў з моргу Калінінскай лякарні Данецку ў расейскі горад Растоў-на-Доне з выкарыстаньнем падробленых ДНР пасьведчаньняў аб сьмерці[51].
16 жніўня 2015 году лідэр тэрарыстычнай арганізацыі ДНР А. Захарчанка заявіў аб мэтаскіраваным сэпаратным зрыве менскіх дамоўленасьцяў з боку гэтай арганізацыі[52].
Луганская вобласьць
рэдагаваць5 красавіка 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала ў 7 раёнах вобласьці 15 завадатараў дывэрсійнай групы Галоўнай разьведвальнай управы (ГРУ) Расеі на чале з расейскім грамадзянінам Раманам Банных (нар. 1985 г.). У дывэрсантаў канфіскавалі 300 аўтаматаў, супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, гранаты, бутэлькі з запальнай сумесьсю, гладкаствольную і халодную зброю[53]. Самога Рамана Банных, які меў прапіску ў вайсковай частцы 13204 ГРУ Расеі (Ізабільны, Стаўрапольскі край, Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, Расея), затрымалі пры спробе перасекчы мяжу праз пункт пропуску «Чырвоная Талаўка»(en) (Станічна-Луганскі раён)[54].
Уначы 22 траўня тры грузавікі «КамАЗ» справабавалі прарвацца ва Ўкраіну побач з памежнай заставай, аднак праз абстрэл украінскім памежным нарадам «Краснадон» грузавікі разьвярнуліся і зьехалі назад на расейскую тэрыторыю. Тым часам украінскія памежнікі аддзелу памежнай службы «Станічная Луганская» ў ходзе перастрэлкі адбілі налёт 30 нападнікаў, якія выкарыстоўвалі таксама гранатамёты і гранаты[55].
Прыблізна ў 4:00 27 траўня калёна грузавікоў і легкавікоў, што перавозіла зброю і расейскіх дывэрсантаў і наймітаў[56], з боем прарвалася праз украінскую мяжу ля пасёлка Астахава[57]. 7 чэрвеня з боку расейскага сяла Новая Надзежда ва Ўкраіну празь мяжу прарваліся 6 БТРаў, 6 грузавікоў КамАЗ і палівазапраўнік з гарматаю[58].
22 ліпеня ўкраінскае войска вызваліла ад расейскіх дывэрсантаў горад Севераданецк (Папасьнянскі раён)[59]. 24 ліпеня канстытуцыйны лад краіны адноўлены ў суседнім Лісічанску[60].
14 жніўня расейская вайсковая калёна з 50 бронетранспартэраў (БТР) прарвалася ва Ўкраіну праз захоплены памежны пункт пропуску «Ізварына»(uk) (Краснадонскі раён)[61]. 21 і 23 жніўня вайсковыя спадарожнікі выведак дзяржаваў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы зрабілі здымкі калёнаў расейскага войска з самаходнымі гарматамі(en) на ўкраінскай тэрыторыі пад Краснадонам[62]. 23 жніўня расейскія вайсковыя грузавікі, пафарбаваныя белай фарбай пад колер гуманітарнага канвою, вывезьлі ў Расею абсталяваньне ваенных заводаў Луганску[63]. 29 жніўня тры расейскія калёны з больш як 250 адзінак баявой тэхнікі ўвайшлі ў Луганск[38].
На 16 лістапада 64 пажылыя і нямоглыя жыхары Чырвонапартызанску(uk) (Даўжанскі раён) памерлі ад голаду, бо пад расейскай акупацыяй перасталі атрымліваць дзяржаўную грашовую дапамогу[64].
11 сакавіка 2015 году ў цэнтры Екацярынбургу адбылася цырымонія адпраўкі новай партыі расейскіх баевікоў на Ўсход Украіны. Яны мусяць аб’яднацца з тэрарыстычнай брыгадай «Прывід» групоўкі «ЛНР»[65].
Харкаўская вобласьць
рэдагавацьХаркаў
рэдагаваць5 сакавіка 2015 году Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала ўзброеную дывэрсійную групу, якая каардынавалася Галоўнай разьведвальнай управай Міністэрства абароны Расеі. З жніўня па верасень 2014 году згаданая група праходзіла падрыхтоўку ў Тамбове. Задачай групы зьяўлалася арганізацыя тэрактаў на тэрыторыі Харкаўскай вобласьці Ўкраіны[66].
14 красавіка 2015 году супрацоўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў затрымалі 11 чалавек па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні тэрактаў у Харкаве і яго ваколіцах. Апэрацыя па затрыманьні падазраваных у тэрарызьме праводзілася 12 і 13 красавіка. У затрыманых былі канфіскаваныя пісталеты з глушыцелямі, аўтаматы з падрульнымі гранатамётамі, снайперская вінтоўка, супрацьтанкавыя гранатамёты і рэактыўныя агнямёты. Па вэрсіі сьледзтва, падазраваныя датычныя да абстрэлу цэнтральнага харкаўскага офісу «Прыватбанк» і абласнога ваенкамату ў ліпені 2014 году, арганізацыі выбуху ля валянтэрскага офісу ў Харкаве ў лютым 2014 году, а таксама ў падрыве чыгуначнай цыстэрны ў красавіку таго ж году[67].
Міжнародная рэакцыя
рэдагаваць31 ліпеня 2014 году ў сталіцы Беларусі Менску была сабраная кантактная перамоўная група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Ўкраіны, Расеі, АБСЭ і ўзброеных сэпаратыстаў усходу Ўкраіны, перамовы групы адбыліся 31 ліпеня й 1 жніўня[68][69][70]. У выніку перамоваў было дамоўлена аб вызваленьні захопленых баевікамі закладнікаў, а таксама аб забесьпячэньні доступу да месца катастрофы самалёту Boeing-777. На 26 жніўня гэтага ж году таксама ў Менску заплянаваная трохбаковая сустрэча ў фармаце Ўкраіна — Эўрапейскі Зьвяз — Мытны зьвяз, якія прадстаўляцьмуць адпаведна Пятро Парашэнка, Уладзімер Пуцін, Нурсултан Назарбаеў, Аляксандар Лукашэнка, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па пытаньнях бясьпекі й зьнешняе палітыкі Кэтрын Эштан, віцэ-старшыня Эўракамісіі Гюнтэр Этынгер і камісар па гандлю Карл дэ Гухт[71].
Кіраўніцтва НАТО меркавала, што ў бліжэйшыя часы магла чакацца расейская вайсковая інтэрвэнцыя на ўсход Украіны[72] (якая зь лютага адбываецца й у Крыме). У сваю чаргу, адзін зь лідэраў тэрарыстычнай арганізацыі ДНР Аляксандар Захарчанка прызнаў, што арганізацыі данецкае групоўкі тэрарыстаў атрымліваюць дапамогу з боку Расеі ў выглядзе ўкамплектаваньня атрадаў падрыхтаванымі ў Расеі рэзэрвістамі й пастаўкі тэхнікі (1200 прадстаўнікоў асабістага складу, якія цягам чатырох месяцаў прайшлі падрыхтоўку на тэрыторыі Расеі, 30 танкаў і 120 бронемашынаў)[73][74].
12 жніўня гэтага ж году стала вядома пра прыбыцьцё на ўсход Украіны гуманітарных калёнаў з Расеі, даручэньне на падрыхтоўку якіх даў Уладзімер Пуцін, супраць дадзеных захадаў выступілі прэзыдэнт Украіны, а таксама прэм’ер-міністар Італіі і прэзыдэнт ЗША Барак Абама[75]. У той жа час кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыі заявілі пра гатоўнасьць штурму Данецку й Луганску, зьвярнуўшыся да мясцовых жыхароў з просьбаю аб часовай эвакуацыі зь местаў[72]. 22 жніўня стала вядома, што на распараджэньне расейскага ўраду гуманітарная дапамога рушыць без узгадненьня з Украінай[76]. З асуджэньнем уварваньня канвою выступіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, які таксама адзначыў нежаданьне Расеі ўдзельнічаць у вырашэньні канфлікту й падтрымку яго з боку гэтае краіны; асуджэньне ўварваньня выказалі прадстаўнікі Эўразьвязу, аднак Расея тлумачыць увядзеньне калёны затрымкамі з боку Ўкраіны[77][78]. Акрамя таго, кіраўніцтва НАТО падкрэсьлівае факт расейскай артылерыйскай падтрымкі як з тэрыторыяў Украіны, так і з тэрыторыяў Расеі; зь сярэдзіны жніўня арганізацыя адтрымлівае шматлікія паведамленьні пра ўдзел сілаў спэцыяльнага прызначэньня й дэсантных падразьдзяленьняў з боку Расеі[79][80]. На запыт Летувы ў Радзе Бясьпекі ААН заплянаваныя кансультацыі з прычыны ўварваньня калёны[77].
18 лістапада генэральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг заявіў пра нарошчваньне вайсковага кантынгенту як на расейскім баку мяжы, так і на ўкраінскім, заклікаўшы Расею адвесьці войскі і працягваць прытрымлівацца мірнага працэсу, і зазначыўшы, што ў адваротным выпадку Расея стане на шлях ізаляцыі[81].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- 7 ліпеня 2014 году стала вядома аб ініцыятыве некалькіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і намесьніка старшыні Валынскай абласной рады, згодна зь якой зь пяці чалавек будзе створаны атрад Пагоня, які будзе ўкамплектаваны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь[82]. На 7 жніўня вядома пра сьмерць прынамсі 12 грамадзянаў Беларусі ў добраахвотніцкіх батальёнах Украіны[83].
- на 16 ліпеня гэтага ж году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, паводле якога ўдзельнікі антытэрарыстычнай апэрацыі былі прызнаныя ўдзельнікамі баявых дзеяньняў[84].
- 22 ліпеня 2014 году Вярхоўная Рада Ўкраіны ў першым чытаньні зацьвердзіла законапраект, паводле якога сэпаратызм быў вызначаны як дзеяньне, за якое ажыцьцяўляецца юрыдычная адказнасьць, пры гэтым быў абумоўлены парадак дэсэпаратызацыі, аб’ектамі якога стануць практычна ўсе органы выканаўчай улады, акрамя таго, прадугледжаная забарона на атрыманьне некаторых службовых пасадаў[85].
- 16 сакавіка 2015 году ў кантраляваным урадам Украіны месьце Канстантынаўка (Данецкая вобласьць) бронемашына вайскоўцаў Украіны зьбіла двух чалавек, у тым ліку васьмігадовую дзяўчынку, якая загінула. Узьніклую пасьля гэтага акцыю пратэсту, падчас якой каля 100 чалавек, патрабуючы выдачы вінаватых, паспрабавалі штурмаваць школу, дзе пражываюць вайскоўцы, выбілі шыбы ды спалілі машыну ДАІ, СМІ Расеі паспрабавалі выкласьці як прыклад паўстаньня супраць аднаўленьня ў рэгіёне ўлады Ўкраіны, пры гэтым у якасьці крыніцаў былі выкарыстаныя інфармацыйныя агенцтвы сэпаратыстаў, карэспандэнты якіх у Канстантынаўцы не знаходзіліся[86].
- Беларускія валянтэры гуманітарнай ініцыятывы «Беларусь-АТА» купілі й перадалі Першаму добраахвотнаму шпіталю імя Пірагова ў Арцёмаўску рэанімабіль, аздоблены налепкамі зь бел-чырвона-белым сьцягам, Пагоняй і арнамэнтам[87].
- Неаднаразова адзначаліся выпадкі дасыланьня баевікамі мабільных SMS-паведамленьняў у выглядзе масавых рассылак жыхарам рэгіёну. У прыватнасьці, апошняя з такіх рассылак паведамляла аб нібыта прымусовым спагнаньні з мабільных рахункаў грошай на сродкі антытэрарыстычнай апэрацыі, раней масава рассылаўся нумар мабільнага тэлефону кіраўніка адміністрацыі Луганскае вобласьці Генадзя Маскаля[88].
- У чэрвені 2017 году пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал паведаміў, што Беларусь надала Ўкраіне 58 тонаў гуманітарнай дапамогі для жыхароў Данбасу[89].
Памяць
рэдагаваць1 жніўня 2017 году ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[90].
28 сакавіка 2016 году ў Кіеве на Беларускай вуліцы адкрыты памятны знак, прысьвечаны беларусам, якія загінулі падчас час падзей на Эўрамайдане і на Расейска-ўкраінскай вайне[91].
Далейшыя наступствы
рэдагавацьРасейскія акупацыйныя войскі
рэдагавацьУ лістападзе 2021 году Кіраўскі раённы суд Растова-на-Доне вырак на 5,5 гады пазбаўленьня волі намесьніка начальніка паставак вайсковага харчаваньня Растоўскай вобласьці за перадачу 990 000 расейскіх рублёў хабару начальніку Цэнтру санітарна-эпідэміялягічнага нагляду Паўднёвай вайсковай акругі Расеі. Паводле прысуду, падпалкоўнік патрабаваў 90 000 рас. рублёў (звыш 3000 беларускіх рублёў) штомесяц за адмову ад зрыву пастаўкі 1300 тонаў харчаваньня кожныя 2 тыдні ў 2018—2019 гадох для расейскіх акупацыйных войскаў, якія несьлі баявое дзяжурства на паўднёвым усходзе Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны. Гэтай колькасьці ежы ставала для забесьпячэньня 13 000 чалавек (па 7 кг на дзень на чалавека). Перавозка каштавала па 65—80 тыс. рас. рублёў (звыш 2700 бел. рублёў) за паездку кожнага грузавіка. Пры гэтым, санітарная затрымка адпраўленьня калёны грузавікоў выклікала пашкоджаньне ежы на амаль 30 млн рас. рублёў (звыш 1,026 млн бел. рублёў)[92].
Фінансаваньне тэрарызму
рэдагаваць31 студзеня 2023 году Міжнародны суд ААН (Нідэрлянды) прызнаў урад Расеі вінаватым у парушэньні 9-га артыкула Міжнароднай канвэнцыі 2000 году «Аб здушэньні фінансаваньня тэрарызму». Суд адзначыў, што ўрад Расеі ня выканаў абавязкі па расьсьледаваньні адпаведных выпадкаў у 2015–2017 гадох на паўднёвым усходзе Луганскай і Данецкай вобласьцяў Украіны, на якія зьвяртаў увагу ўрад Украіны[93][94].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Російські військовики 4 рази упродовж дня обстріляли сили АТО з території Ростовської області, – Тимчук, ТВІ (укр.)
- ^ Kozaci pozvali četnike da dođu u Donjeck
- ^ Is anyone in charge of Russian nationalists fighting in Ukraine? // The Washington Post, 26 чэрвеня 2014 г. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
- ^ Нацисты из РНЕ вербуют в Беларуси боевиков для Украины // http://by24.org,+11 траўня 2014 г. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
- ^ РНЕ зьбірае батальён, каб ваяваць ва Ўкраіне «супраць БНФаўцаў» // Радыё Свабода, 12 траўня 2014 г. Праверана 22 чэрвеня 2014 г.
- ^ Ультраправый сектор — Лента.Ру, 9 июня 2014
- ^ Геаграфія расейскіх «грузаў-200» // Белсат, 20 кастрычніка 2014 г. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ Апошнія 10 дзён на Данбасе былі самымі крывавымі // Белсат, 24 студзеня 2015 г. Праверана 24 студзеня 2015 г.
- ^ Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Януковіч папрасіў Пуціна ўвесьці войскі ва Ўкраіну // Радыё «Рацыя», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 13 чэрвеня 2014 г.
- ^ Марцін Ярскі. Эўразвяз пачаў пастаўкі газу ва Ўкраіну // Белсат, 15 красавіка 2014 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
- ^ Гл., напрыклад, паводле: Пушков: признавая Донбасс частью Украины, РФ должна обеспечить интересы русского населения // ИТАР-ТАСС. — 2015.; Путину не надо вторгаться в Донбасс, считают россияне // РБК. — 2014.
- ^ Бабятынскі К. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.). — Вільня — Беласток: Ін-т беларусістыкі — Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 171 с.
- ^ а б Ukraine // Encyclopaedia Britannica.
- ^ Гл. вынікі перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. для Екацярынаслаўскае губэрні паводле электроннага рэжыму доступу рэсурсу Demoscope. Пад графой «В расположенном ниже списке выберите регион*» мажлівы прагляд зьвестак паводле асобных паветаў.
- ^ Про кількість та склад населення України за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року. Національний склад населення (укр.). Дзяржаўны камітэт статыстыкі Ўкраіны (2001). Праверана 22 траўня 2015 г.
- ^ Таблічнае зводнае афармленьне адпаведных крыніцаў гл. паводле старонак рэсурсу LIKBEZ Історичний фронт: 1926, 1939, 1959, 1970, 1979 гг.
- ^ На паўднёвым усходзе Ўкраіны загінуў 181 чалавек // Зьвязда : газэта. — 4 чэрвеня 2014. — № 102 (27712). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ У гарадах Данецкай вобласьці - «зялёныя чалавечкі» // Белсат, 12 красавіка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ Кіраўнік МУС Украіны: Ідзе напад… Ідзе перастрэлка // Белсат, 12 красавіка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ Расейскі падпалкоўнік аддае загады ўкраінскай міліцыі // Эўрарадыё, 14 красавіка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ «ОстроВ». Баевікі «Стралка» зрабілі пераварот сярод данецкіх сэпаратыстаў // Эўрарадыё, 12 траўня 2014 г. Праверана 23 траўня 2014 г.
- ^ Цэнзар.нэт. Украінскія снайпэры забілі дзясяткі тэрарыстаў у Славянску // Эўрарадыё, 19 траўня 2014 г. Праверана 26 траўня 2014 г.
- ^ Бойня пад Валнавахаю — справа рук баевікоў «Данецкай Народнай Рэспублікі» // Белсат, 23 траўня 2014 г. Праверана 23 траўня 2014 г.
- ^ ТСН. Украінскія памежнікі адбілі атаку на прапускны пункт Марынаўка // Эўрарадыё, 6 чэрвеня 2014 г. Праверана 12 чэрвеня 2014 г.
- ^ УНІАН. Украінскія вайскоўцы цалкам кантралююць Славянск і Краматорск // Эўрарадыё, 6 ліпеня 2014 г. Праверана 18 ліпеня 2014 г.
- ^ Служба бясьпекі Ўкраіны. Датычна зьбітага самалёта // YouTube, 17 ліпеня 2014 г. Праверана 18 ліпеня 2014 г.
- ^ Освобождение Дзержинска. Фото // Pressa Today. — 2014.
- ^ Алена Рачова, Новая газэта. Як расейскія вайскоўцы гінулі ў ролі «апалчэнцаў» // Радыё «Свабода», 2 верасьня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
- ^ Сепаратисты в Донбассе сообщают об усилении своих отрядов за счет «резервов» в том числе из России // Рэха Масквы (рас.)
- ^ «Премьер ДНР» рассказал о полученном из России подкреплении // Slon Magazine (рас.)
- ^ Ukraine rebel movement faces uncertain future // Reuters (анг.)
- ^ Гіркін-Стралкоў зьвінаваціў памочніка Пуціна Суркова ў развязаньні вайны на Данбасе // Наша ніва
- ^ Нацыянальны антыкарупцыйны партал. Груз 200 – у Дагестан // Беларуская Салідарнасьць, 3 верасьня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
- ^ ЛігаБізнэсІнфарм. Расейскіх дэсантнікаў узялі ў палон, калі іх камандзір узвода ўцёк // Эўрарадыё, 26 жніўня 2014 г. Праверана 7 верасьня 2014 г.
- ^ BBC. Вялікія сілы АТА трапілі ў акружэньне пад Ілавайскам // Наша Ніва, 26 жніўня 2014 г. Праверана 7 верасьня 2014 г.
- ^ Левы бераг. Кіеў абменьвае аднаго расейскага салдата на 10 украінскіх байцоў // Эўрарадыё, 4 верасьня 2014 г. Праверана 7 верасьня 2014 г.
- ^ а б Расейскія танкі – побач з Марыюпалем, у Луганску – каля 300 адзінак тэхнікі // Белсат, 29 жніўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
- ^ Яковина И. Киев vs Москва: кто и при каких условиях победит // новое время. — 2015.
- ^ Россия несет ответственность за обстрел Мариуполя – Совет ЕС // Обозреватель.ua. — 2015.
- ^ У Марыюпалі і Лісічанску выяўленыя сховішчы зброі тэрарыстаў(недаступная спасылка) // Наша ніва
- ^ На Данбасе ўзарвалі машыну з супрацоўнікамі СБУ: адзін загінулы, трое параненых // Наша ніва
- ^ Морг у Данецку запоўнены целамі сэпаратыстаў // Белсат, 27 траўня 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ Загінулых у Данецку расейцаў не ўзгадала ні Масква, ні ДНР // Белсат, 2 чэрвеня 2014 г. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
- ^ У Данецку ліквідаваны інструктар ФСБ Расеі // Беларуская Салідарнасьць, 29 траўня 2014 г. Праверана 7 чэрвеня 2014 г.
- ^ Зьміцер Дажджоў, часопіс «Біржавы лідэр». У Данецку і Луганску мясцовае насельніцтва пачало забіваць маскоўскіх баевікоў // Беларуская Салідарнасьць, 25 ліпеня 2014 г. Праверана 28 ліпеня 2014 г.
- ^ Сили АТО увійшли до Донецька – заступник командира 'Азова’ // Hromadske.tv. — 2014.
- ^ Комбат «Донбасса»: зачистка Донецка займет не меньше месяца // LB.ua. — 2014.
- ^ УНІАН. Дэсантнікі каля аэрапорта Данецка захапілі ў палон 7 салдат РФ // Наша Ніва, 4 верасьня 2014 г. Праверана 9 верасьня 2014 г.
- ^ У данецкім аэрапорце загінулі тры сотні расейскіх вайскоўцаў // Радыё «Свабода»]], 4 сьнежня 2014 г. Праверана 7 сьнежня 2014 г.
- ^ Маскоўская і данецкая банды дзеляць трупы вайскоўцаў // Народная Перамога, 8 лютага 2015 г. Праверана 9 лютага 2015 г.
- ^ Выступление Александра Захарченко сегодня на политсовете в Донецке. YouTube (16 жніўня 2015). Праверана 17 жніўня 2015 г.
- ^ У Луганску абяззброілі дыверсійную групу, узброеную гранатамётам і аўтаматамі // Наша Ніва, 5 красавіка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ УНІАН. CБУ затрымала байца ГРУ Расіі за арганізацыю акцый у Луганску // Наша Ніва, 7 красавіка 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ Уначы на ўкраінска-расейскай мяжы ішлі баі // Эўрарадыё, 22 траўня 2014 г. Праверана 23 траўня 2014 г.
- ^ У Расеі рыхтуюць наёмнікаў для тэрактаў ва Ўкраіне // Беларуская Салідарнасьць, 6 чэрвеня 2014 г. Праверана 12 чэрвеня 2014 г.
- ^ Тацяна Каравянкова. Украінскае МЗС заклікае міжнародную супольнасьць зрабіць рашучыя захады і спыніць агрэсію Расеі // БелаПАН, 28 траўня 2014 г. Праверана 29 траўня 2014 г.
- ^ Ва Ўкраіну прарываецца тэхніка з Расеі // Белсат, 7 чэрвеня 2014 г. Праверана 12 чэрвеня 2014 г.
- ^ Украінскія сілавікі вызвалілі Севераданецк // Белсат, 22 ліпеня 2014 г. Праверана 15 жніўня 2014 г.
- ^ Сили АТО звільнили Лисичанськ // Hromadske.tv. — 2014.
- ^ Артылерыя зьнішчыла частку тэхнікі ў калёне, якая ўехала з Расеі // Белсат, 15 жніўня 2014 г. Праверана 15 жніўня 2014 г.
- ^ Больш за тысячу расейскіх вайскоўцаў дзейнічаюць на тэрыторыі Ўкраіны // Белсат, 28 жніўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2014 г.
- ^ Юрка Марозаў. Марадзёры // Народная Перамога, 27 жніўня 2010 г. Праверана 27 жніўня 2014 г.
- ^ Жанна Беспятчук. Галодныя бунты ў акупаваных раёнах Данбасу // Радыё «Свабода», 18 лістапада 2014 г. Праверана 20 лістапада 2014 г.
- ^ Са сьвятаром і танцам вайны: у Екацярынбургу ўрачыста правялі байцоў ваяваць у Данбас // Наша ніва
- ^ Война в Украине: СБУ задержала в Харькове группу диверсантов. Видео // Інфармацыйнае агенцтва «Гордон» (рас.)
- ^ У Харкаве затрымалі 11 падазраваных у тэрактах(недаступная спасылка) // Наша ніва
- ^ На перамовах у Менску сэпаратысты пагадзіліся адпусьціць палонных // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ На мінскіх перамовах дамовіліся аб вызваленні закладнікаў на Данбасе // Еўрарадыё.fm. — 2014.
- ^ На перамовах у Мінску дамовіліся даць экспертам доступ да «Боінга» // Еўрарадыё.fm. — 2014.
- ^ 150 замежных журналістаў хочуць асьвятляць перамовы ў Менску 26 жніўня // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ а б Эхо Москвы. Украинская армия готовится к штурму Донецка и Луганска // UDF.by. — 2014.
- ^ «ДНР» отримала бронетехніку та нових бойовиків з Росії — ЗМІ // Hromadske.tv. — 2014.
- ^ Новый глава правительства самопровозглашённой ДНР Александр Захарченко признал, что сепаратисты получили от России серьёзное подкрепление // Радио ЭХО Москвы. — 2014.
- ^ Эксперты: гуманитарная помощь из РФ может обернуться развалом Украины // UDF.by. — 2014.
- ^ Ирина Рябова. Заявление МИДа о въезде российского конвоя на Украину опустило ММВБ и РТС // Slon.ru. — 2014.
- ^ а б Канвой пайшоў // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ НАТО засуджує вторгнення російського конвою в Україну // УНІАН. — 2014.
- ^ НАТО: Росія ввела артилерійські підрозділи в Україну і обстрілює військових // УНІАН. — 2014.
- ^ Michael R. Gordon. Russia Moves Artillery Units Into Ukraine, NATO Says // The New York Times. — 2014.
- ^ НАТО Расеі: Або вы за мір, або за ізаляцыю // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ Ваяваць за Ўкраіну ў атрадзе «Пагоня» запісалася 5 беларусаў // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ 12 беларусаў загінулі ў добраахвотных батальёнах ва Ўкраіне // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ Порошенко підписав закон про визнання учасниками бойових дій усіх, задіяних в АТО // Hromadske.tv. — 2014.
- ^ Рада в первом чтении приняла закон о десепаратизации // Интерфакс-Украина. — 2014.
- ^ У Канстанцінаўцы (Данецкая вобласць) успыхнулі беспарадкі, пасля таго як вайсковая машына збіла дзіця // Наша Ніва. — 2015.
- ^ Беларусы купілі рэанімабіль для ўкраінскай арміі(недаступная спасылка) // Наша ніва
- ^ Фейковые СМС от боевиков: подвело незнание языка (фото) // NewsOboz. — 2015.
- ^ Білорусь надала 58 тонн гуманітарної допомоги для Донбасу // Українська правда
- ^ В Киеве открыли памятник бойцам АТО в виде меча, пронзающего карту России // gordonua.com (рас.)
- ^ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве // Радыё Свабода
- ^ Суд у Растове раскрыў інфармацыю аб пастаўках харчаваньня расейскім вайскоўцам на Данбасе // Беларуская служба Радыё «Свабода», 16 сьнежня 2021 г. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
- ^ «Эўрапейская праўда». Украіна супраць Расеі: Міжнародны суд ААН прызнаў РФ вінаватай у фінансаваньні тэрарызму // Партал «Новы час», 31 студзеня 2024 г. Праверана 4 лютага 2024 г.
- ^ Джоан Донах’ю, Філіп Гоцье. Прысуд ад 31 студзеня 2024 году аб прымяненьні Міжнародных канвэнцый «Аб здушэньні фінансаваньня тэрарызму» і «Аб выкараненьні ўсіх праяваў расавай дыскрымінацыі» (Украіна супраць Расейскай Фэдэрацыі) (анг.) // Міжнародны суд ААН (Нідэрлянды), 31 студзеня 2024 г. Праверана 4 лютага 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гармаш Сергей «Циничная правда о невыплатах пенсий на Донбассе. Без соплей» ОстроВ. 21.07.2014. (рас.)
- Тези до другої річниці російської агресії проти України. Володимир Горбулін (директор Національного інституту стратегічних досліджень).
- Ситуація в зоні бойових дій на Донбасі починаючи з 8 липня (хронологія)
- Dr. Phillip Karber, The Russian Military Forum: Russia's Hybrid War Campaign: Implications for Ukraine and Beyond // Center for Strategic and International Studies (CSIS), 10 березня 2015