Багнет

(Перанакіравана з «Багнет-нож»)

Багнет (па-француску: Baionnette) — халодная колючая зброя, прымыкаемая да ствала стрэльбы (вінтоўкі, карабіна, аўтамата) для штыкавога бою; можа таксама насіцца на рамяні.

Ігольчаты багнет, XIX ст.
«Багінет» з латуннай аправай і драўлянай ручкай-коркам, кан. XVII ст.; два багнета, Ангельшчына, XVII ст.; францускі ўтулкавы штык, 1724 г.; францускі багнет сыстэмы Дэльвіня, узору 1840 г. («ятаган»)
Прускі багнет узору 1898/05 г.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Паводле формы клінка

рэдагаваць
  • ігольчастыя:
    • круглы,
    • кантаваны:
      • трохграневы (часам яго яшчэ завуць рускім),
      • чатырохгранны (яго варыянт — ромбападобны),
      • таўровы (зь перасекам у форме літары «Т»).
  • клінковые:
    • багнет-склюд, (у тым ліку ятаганы),
    • багнет-нож — плоскі клінок нажавога тыпу (часам зь пілаабразным завастрываньнем па абуху) зь дзяржальняй для ўтрыманьня ў руцэ, прыладай для прымыканьня да зброі і ножнамі; можа выкарыстоўвацца і як піла або кусачкі (пры злучэньні з ножнамі).
 
Сучасны багнет-нож OKC-3S (на ўзбраеньні амэрыканскай арміі з 2003 году)
  • інструмэнтальныя:
    • багнет-лапата,
    • багнет-шомпал,
    • багнет-сошка (напрыклад, багнет да АВС-36),
    • багнет-піла (таксама, можа быць аднесены да адмысловай разнавіднасьці клінковага багнета),
    • і г. д.
 
Багнет-нож на карабіне СКС

Паводле выгляду мацаваньня

рэдагаваць
  • ад’ёмныя (здымныя),
  • неад’ёмныя (няздымныя).