Індэкс ГРАУ — умоўнае лічба-літарнае пазначэньне ўзору ўзбраеньня, прысвойваемае адным з Заказвалых упраўленьняў Міністэрства абароны СССР і Расеі.

Вялікая эмблема ГРАУ Мінабароны Расеі

Азначнікі ГРАУ былі ўзедзеныя Галоўным артылерыйскім упраўленьнем (ГАУ, цяпер ГРАУ) у 1938 годзе для пазначэньня вырабаў артылерыйскага ўзбраеньня ў нетаемнай перапісцы. Была распрацаваная сыстэма індэксацыі ўзораў узбраеньня (індэксатар).

У 1956 годзе ў сувязі з тым, што індэксатар узору 1938 р. вычарпаў сваю ёмістасьць і не задавальняў патрабаваньню захаваньня дзяржаўнае таемнасьці, а таксама ў сувязі са зьяўленьнем прынцыпова новых тыпаў узбраеньняў, напр. ракетнай тэхнікі, сыстэма зьведала шэраг зьмяненьняў.

Акрамя таго, падобныя па пабудове індэксы пачалі прысвойвацца іншымі Заказвальнымі ўпраўленьнямі: УРАВ ВМФ, УВ ВПС, УВ СПА, УРВ РВСП, ГККАС (цяпер Касьмічныя войскі) і іншымі.

Прынцыпы пабудовы пазначэньняў

рэдагаваць

Структура азначнікаў

рэдагаваць

Існуе два асноўныя прынцыпы пабудовы азначнікаў: «старый», ужываны з 1930-х да 1950-х рокаў, і «новыы», што дзейнічае ў цяперашні час.

Згодна «старому» прынцыпу, азначнік узору меў наступны выгляд:
52-П-365
53-О-530А

Першыя дзьве лічбы азначніку пазначаюць аддзел ГАК, да вядзеньня якога адносіцца ўзор. Вядомыя наступныя аддзелы:

  • 50 — аддзел, ў падпарадкаванні якога знаходзяцца матэрыялы;
  • 51 — … вайсковыя прылады;
  • 52 — … матэрыяльная частка артылерыі;
  • 53 — … стрэлы ўнітарнага й паасобнага наладкаваньня, прыстасы, запалы, міны й мінамётные стрэлы, а таксама тара для іх;
  • 54 — … кідальныя зарады для артылерыйскіх і мінамётных стрэлаў і іх элемэнты, сродкі ўзгараньня, набойніцы й тара для іх;
  • 55 — … авіяцыйнае бомбавае ўзбраеньне (неўзабаве пасьля ўводзінаў сыстэмы азначваньня авіяцыйнае бомбавае ўзбраеньне было перададзенае ў падпарадкаваньне Кіраваньня Ўзбраеньня ВПС с заменой лічбаў 55 в азначніках на адну лічбу 7);
  • 56 — … пяхотнае ўзбраеньне;
  • 57 — … пяхотныя боепрыпасы.

Літара, альбо іх спалучэньне, разьмешчаныя пасьля нумара аддзелу, паказваюць на тып узору, так, для аддзелу 52 літараю П абазначаюцца гарматы, літараю М — мінамёты; для аддзелу 53: ОФ — аскепкава-фуґасныя боепрыпасы, БР — бранябойна-трасавальныя й г. д.

Трохзначны нумар у канцы азначніку ўказвае на пэўны ўзор. Пры гэтым, азначнікі «старага» маюць наступныя асаблівасьці: парадкаваньне нумароў у парадку ўзрастаньня калібраў, маса-ґабарытных характарыстык і тыпаў узораў (напрыклад, у аддзеле 52 нумары 351—363 маюць 76-мм гарматы, нумары 365—372 — 85-мм гарматы й г. д.), адпаведнасьць нумароў розных аддзелаў (напрыклад, 56-А-231 — 7,62-мм саманабойны карабін Сіманава (СКС), а 57-Н-231 — нармалізаваны 7,62-мм набой да яго).

Літара ў канцы азначніку пазначае мадыфікацыю ўзору (напрыклад, М — мадэрнізаваны) ці канструктыўную асаблівасьць (напр. для аскепкавых прыстасаў і мінаў (53-О…) літара А пазначае матэрыял корпуса — сталёвы чыгун).

У 1960 р. ГАК стала Галоўным ракетна-артылерыйскім кіраваньнем (ГРАК) і ім быў уведзены «новы» прынцып азначваньня. Згодна яму, азначнік узору мае наступны выгляд:
2А42
3ОФ25

У «новых» азначніках дзьве першыя лічбы, што абазначаюць аддзел ГАК, замененыя на адну, прычым адпаведнасьць захавалася, то бок:

  • 1 — аптычныя й радыёлякацыйныя прылады, сыстэмы кіраваньня;
  • 2 — артылерыйскія гарматы й мінамёты;
  • 3 — артылерыйскія боепрыпасы;
  • 4 — кідальныя зарады артылерыі;
  • 6 — пяхотнае ўзбраеньне;
  • 7 — пяхотныя боепрыпасы.

У сувязі са зьяўленьнем новае тэхнікі, перш за ўсё ракетнай, сыстэма пазначэньняў перыядычна перажывала зьмены. Гэтак, калі для пазначэньня раньніх узораў ракетнай тэхнікі выкарыстоўваліся азначнікі існуючых аддзелаў 2, 3, 4, то пазьнейша для ракетаў Сухапутных Войскаў быў уведзены аддзел 9. Таксама, для некаторых ракетаў СВ, да перадачы іх у вядзеньне РВСП, выкарыстоўваўся аддзел 8.

Зьяўленне новых тыпаў Узброеных Сілаў патрабавала ўводзінаў новых сыстэмаў пазначэньняў. Пры гэтым новые Заказвалыя Кіраваньні, у асноўным, выкарыстоўвалі прынцыпы пабудовы «новае» сыстэмы азначваньня ГРАК.

Кіраваньне Ўзбраеньня Войскаў СПА прысвойвала вырабам, што адносяцца да яго вядзеньня, азначнікі з нумарам аддзелу 5, а Кіраваньне ракетнага ўзбраеньня РВСП выкарыстоўвала для сваіх вырабаў ужо існуючы нумар аддзелу 8. Пазьней з УРВ РВСП выдзелілася ГККАС — Галоўнае кіраваньне касьмічных сродкаў, якое пры прысваеньні азначнікаў карысталася нумарам аддзелу 11.

У далейшым, у сувязі з бурным разьвіцьцём новае тэхнікі, УВ СПА, УРВ РВСП і ГККАС увялі новыя аддзелы.

УВ СПА ўвяло аддзел 6, прычым структура азначніку стала «зваротнаю», то бок нумар аддзелу ставіўся ў канцы азначніку, а нумар узору — наперадзе, напр. 48Н6. Варта адзначыць, што выразнага падзелу на тыпы вырабаў з дапамогаю літараў не назіраецца. Гэта характэрна й для аддзелу 5.

УРВ РВСП у цяперашні час прысвойвае азначнікі з нумарам аддзелу 15, а ГККАС выкарыстоўвае нумары аддзелаў 14 і 17.

Існуюць таксама азначнікі з нумарамі аддзелаў 13 і 16. Такія азначнікі прысвойваюцца элемэнтам каітальнага будаўніцтва, электра- і водазабесьпячэньня аб'ектаў РВСП і Касьмічных Войскаў.

Ґрупы азначнікаў «старой» сыстэмы

рэдагаваць

Аддзел 51 — аптычныя й радыёлякацыйныя прылады

рэдагаваць
  • 51-А… — прылады кіраваньня агнём
  • 51-В… — вымяральны інструмэнт
  • 51-И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 51-ИК… — інфрачырвоныя прылады
  • 51-м… — аптычныя прыцэлы
  • 51-РЛ… — радыёлякацыйныя прылады
  • 51-Я… — скрыні для прыбораў

Аддзел 52 — артылерыйскія гарматы й мінамёты

рэдагаваць
  • 52-Г… — гаўбіцы
  • 52-ГС… — гаўбіцы самаходныя
  • 52-Ж… — сасуды й ёмістасьці
  • 52-З… — зарадныя скрыні
  • 52-И… — інструмэнт
  • 52-ИТ… — інструмэнт для танкавых гарматаў
  • 52-ИЦ… — інструмэнт для мэханічных прыцэлаў
  • 52-Л… — лафэты
  • 52-ЛТ… — лафэты танкавыя
  • 52-М… — мінамёты
  • 52-П… — гарматы
  • 52-ПК… — гарматы казэматныя
  • 52-ПС… — гарматы самаходныя
  • 52-ПТ… — гарматы танкавыя
  • 52-Р… — пярэдкі
  • 52-У… — усталёўкі
  • 52-Ф… — транспартаваныя прыстасаваньні (лыжныя ўсталёўкі, клунакі)
  • 52-Х… — укладныя рулі
  • 52-Ц… — прыцэлы мэханічныя
  • 52-ЭТ… — прылады танкавыя
  • 52-Я… — скрыні для элемэнтаў артылерыйскага ўзбраеньня

Аддзел 53 — артылерыйскія боепрыпасы

рэдагаваць
  • 53-А… — аґітацыйныя боепрыпасы
  • 53-Б… — бранябойныя боепрыпасы
  • 53-БЗР… — бранябойна-запальна-трасавальныя боепрыпасы
  • 53-БК… — бранябойныя кумулятыўныя оперенные боепрыпасы
  • 53-БП… — бранепражыгальныя (кумулятыўныя вярчальныя) боепрыпасы
  • 53-БР… — бранябойна-трасавальныя калібарныя й падкалібарныя боепрыпасы
  • 53-В… — запалы
  • 53-ВА… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з А боепрыпасамі
  • 53-ВБ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Б боепрыпасамі
  • 53-ВБК… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БК боепрыпасамі
  • 53-ВБП… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БП боепрыпасамі
  • 53-ВБР… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БР боепрыпасамі
  • 53-ВГ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Г боепрыпасамі
  • 53-ВД… — запалы дыстанцыона-ударныя
  • 53-ВД… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Д боепрыпасамі
  • 53-ВЗ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з З боепрыпасамі
  • 53-ВО… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з О боепрыпасамі
  • 53-ВОФ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ОФ боепрыпасамі
  • 53-ВОХ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ОХ боепрыпасамі
  • 53-ВС… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з С боепрыпасамі
  • 53-ВФ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Ф боепрыпасамі
  • 53-ВХ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Х боепрыпасамі
  • 53-ВХН… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ХН боепрыпасамі
  • 53-ВХС… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ХС боепрыпасамі
  • 53-ВШ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Ш боепрыпасамі
  • 53-Г… — бэтонабойныя боепрыпасы
  • 53-Д… — дымавыя боепрыпасы
  • 53-ДЦ… — прыстрэлачка-цэлеўказальныя боепрыпасы
  • 53-Ж… — разрыўныя зарады боепрыпасаў
  • 53-З… — запальныя боепрыпасы
  • 53-ЗР… — запальна-трасавальныя боепрыпасы
  • 53-И… — інструмэнт
  • 53-М… — трубкі мэханічныя (дыстанцыйныя некантактныя запалы)
  • 53-О… — аскепкавыя боепрыпасы
  • 53-ОЗР… — аскепкава-запальна-трасавальныя боепрыпасы
  • 53-ОР… — аскепкава-трасавальныя боепрыпасы
  • 53-ОФ… — аскепкава-фуґасныя боепрыпасы
  • 53-ОХ… — аскепкава-хімічныя боепрыпасы
  • 53-П… — практычныя боепрыпасы
  • 53-ПБР… — практычныя бранябойна-трасавальныя боепрыпасы
  • 53-ПР… — практычныя трасавальныя боепрыпасы
  • 53-ПУ… — навучальна-практычныя боепрыпасы
  • 53-Р… — трасавальныя боепрыпасы
  • 53-С… — асьвятляльныя боепрыпасы
  • 53-Т… — трубкі парахавыя (дыстанцыйныя некантактныя запалы)
  • 53-УБ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Б прыстасамі
  • 53-УБК… — унітарныя стрэлы (набоі) з БК прыстасамі
  • 53-УБП… — унітарныя стрэлы (набоі) з БП прыстасамі
  • 53-УБР. — унітарныя стрэлы (набоі) з БР прыстасамі
  • 53-УД… — унітарныя стрэлы (набоі) з Д прыстасамі
  • 53-УЗ… — унітарныя стрэлы (набоі) з З прыстасамі
  • 53-УЗР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ЗР прыстасамі
  • 53-УО… — унітарныя стрэлы (набоі) з О прыстасамі
  • 53-УОЗР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОЗР прыстасамі
  • 53-УОР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОР прыстасамі
  • 53-УОФ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОФ прыстасамі
  • 53-УОХ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОХ прыстасамі
  • 53-УП… — унітарныя стрэлы (набоі) з П прыстасамі
  • 53-УПБР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ПБР прыстасамі
  • 53-УФ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Ф прыстасамі
  • 53-УШ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Ш прыстасамі
  • 53-УЩ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Щ прыстасамі
  • 53-Ф… — фуґасныя боепрыпасы
  • 53-Х… — хімічныя боепрыпасы
  • 53-ХН… — хімічныя боепрыпасы зз няўстойлівымі АР
  • 53-ХС… — хімічныя боепрыпасы са стойлівымі АР
  • 53-ЧР… — трасэры
  • 53-Ш… — шрапнэлі
  • 53-Щ… — картэч
  • 53-Я… — скрыні для боепрыпасаў

Аддзел 54 — кідальныя зарады артылерыі

рэдагаваць
  • 54-А… — зарады піраксілінавага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 54-АД… — зарады дыґліколевага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 54-АК… — зарады ксылітанавага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 54-АН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 54-Б… — зарады піраксілінавага пораха ў картузах для ўкладваньня ў набойніцу
  • 54-БД… — зарады дыґліколевага пораха ў картузах для ўкладваньня ў набойніцу
  • 54-БН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха ў картузах для ўкладваньня ў набойніцу
  • 54-В… — капсульныя ўтулкі
  • 54-ВЭ… — электраўдарныя ўтулкі
  • 54-Г… — набойніцы
  • 54-Ж… — зарады піраксілінавага пораха ў набойніцах
  • 54-ЖД… — зарады дыґліколевага пораха ў набойніцах
  • 54-ЖК… — зарады ксылітанавага пораха ў набойніцах
  • 54-ЖКД… — зарады ксылітанавага й дыґліколевага пораха ў набойніцах
  • 54-ЖН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха ў набойніцах
  • 54-З… — зарады піраксілінавага пораха ў картузах
  • 54-ЗН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха ў картузах
  • 54-О… — абцюратары
  • 54-ПГ… — полымятушыльнікі
  • 54-Р… — полымятушыльнікі
  • 54-СГ… — набойніцы са згараюшчым корпусам
  • 54-Ф… — флэґматызатары
  • 54-Х… — пустастрэльныя стрэлы
  • 54-ХЖ… — пустастрэльныя стрэлы ў набойніцах (набоі)
  • 54-Я… — скрыні для зарадаў

Аддзел 56 — пяхотнае ўзбраеньне

рэдагаваць
  • 56-А… — аўтаматычная й саманабойная стралковая зброя
  • 56-В… — вінтоўкі, стрэльбы
  • 56-Г… — ґранатамёты, мартыркі
  • 56-Ж… — набойнікі, сасуды
  • 56-ЖЛ… — набойныя скрынкі (для набояў у лентах)
  • 56-ЗТ… — зэнітныя ўсталёўкі
  • 56-И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 56-ИР… — камплекты вайсковых калібраў
  • 56-Л… — набойныя ленты
  • 56-М… — набойнікі
  • 56-Н… — несаманабойныя пісталеты й рэвальверы
  • 56-П… — кулямёты
  • 56-Р… — ручныя кулямёты
  • 56-Т… — станкі
  • 56-У… — усталёўкі
  • 56-Х… — халодная зброя
  • 56-Ч… — дапаможныя элемэнты
  • 56-Ш… — торбы, дзягі, похвы, чахлы
  • 56-Ю… — прыналежнасьці
  • 56-ЮЛ… — наладкавальныя машынкі
  • 56-Я… — скрыні для пяхотнага ўзбраеньня

Аддзел 57 — пяхотныя боепрыпасы

рэдагаваць
  • 57-Б… — набоі з бранябойнымі кулямі
  • 57-БЗ… — набоі з бранябойна-запальнымі кулямі
  • 57-БЗТ… — набоі з бранябойна-запальна-трасавальнымі кулямі
  • 57-БТ… — набоі з бранябойна-трасавальнымі кулямі
  • 57-Г… — ручныя ґранаты
  • 57-ГК… — рэактыўныя кумулятыўныя (супрацьтанкавыя) ґранаты
  • 57-ГО… — рэактыўныя аскепкавыя ґранаты
  • 57-ГУ… — навучальныя ручныя ґранаты
  • 57-Д… — набоі з далёкабойнымі (цяжкімі) кулямі
  • 57-Ж… — запалы для ґранатаў
  • 57-З… — набоі з запальнымі кулямі
  • 57-ЗП… — набоі з запальна-прыстрэльнымі кулямі
  • 57-К… — капсулы
  • 57-Н… — набоі з нармалізаванымі кулямі (аснаўны боекамплект)
  • 57-О… — ладункі
  • 57-П… — набоі з прыстрэльнымі кулямі
  • 57-СД… — сыґнальныя набоі дзённага дзеяньня
  • 57-СН… — сыґнальныя набоі начнога дзеяньня
  • 57-Т… — набоі з трасавальнымі кулямі
  • 57-У… — адмысловыя набоі высокага ціску ці з узмоцненым зарадам
  • 57-Х… — пустастрэльныя набоі
  • 57-Ч… — навучальныя набоі
  • 57-Я… — скрыні для боепрыпасаў

Ґрупы азначнікаў «новой» сыстэмы

рэдагаваць

Аддзел 1 (ГРАК)

рэдагаваць

Аптычныя й радыёлякацыйныя прылады, сыстэмы кіраваньня

  • 1А… — сыстэмы й прылады кіраваньня агнём
  • 1Б… — чуйнікі, вымяральныя прылады
  • 1В… — сродкі кіраваньня, вылічальныя сродкі
  • 1Г… — гіраскапічныя прылады
  • 1Д… — лязэрныя прылады
  • 1И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 1К… — комплексы
  • 1Л… — радыёлякацыйныя станцыі
  • 1Н… — прылады назіраньня
  • 1-ОД… — аптычныя далямэры
  • 1-ОН… — аптычныя назіральныя прылады
  • 1-ОП… — аптычныя прыцэлы
  • 1П… — прыцэлы
  • 1ПЗ… — прыцэлы зэнітныя
  • 1ПН… — прылады начныя
  • 1Р… — сродкі рамонту й тэхнічнага абслугоўваньня
  • 1РЛ… — радыёлякацыйныя станцыі
  • 1РС… — радыёлякацыйныя станцыі стральбовыя
  • 1С… — самаходныя радыёлякацыйныя станцыі
  • 1СБ… — бартавыя сыстэмы ракетаў
  • 1Т… — сродкі тапаґрафічнае прывязкі
  • 1ТПП… — цеплавізыйныя прыцэлы
  • 1У… — навучальна-трэніравальныя сродкі
  • 1Э… — сродкі электрасілкаваньня

Аддзел 2 (ГРАК)

рэдагаваць

Артылерыйскія гарматы, ракетныя комплексы сухапутных войскаў

  • 2А… — гарматы, гаўбіцы, салютныя ўсталёўкі
  • 2Б… — мінамёты, баявыя машыны залпавага агня
  • 2В… — кантрольна-праверачнае абсталяваньне
  • 2Г… — абсталяваньне для запраўкі ракетаў
  • 2И… — інструмэнт, прыстасаваньні
  • 2К… — ракетныя комплексы, комплексы кіраванага ўзбраеньня
  • 2Л… — лафэты
  • 2П… — пускавыя ўсталёўкі ракетаў
  • 2С… — самаходныя артылерыйскія ўсталёўкі
  • 2Т… — транспартнае абсталяваньне ракетных комплексаў
  • 2У… — навучальна-трэніравальныя сродкі
  • 2Ф… — транспартнае абсталяваньне артылерыі
  • 2Х… — сродкі агнявое падрыхтоўкі
  • 2Ц… — мэханічныя прыцэлы
  • 2Ш… — чахлы, кантэйнэры
  • 2Э… — сілавыя прылады навядзеньня
  • 2Я… — скрыні (тара)

Аддзел 3 (ГРАК)

рэдагаваць

Артылерыйскія боепрыпасы, ракеты

  • 3А… — аґітацыйныя боепрыпасы
  • 3ВБ… — адмысловыя (ядзерныя) боепрыпасы
  • 3БК… — бранябойныя кумулятыўныя прыстасы
  • 3БМ… — бранябойныя падкалібарныя прыстасы
  • 3БП… — бранепражыгальныя (кумулятыўныя) прыстасы
  • 3БР… — бранябойна-трасавальныя прыстасы
  • 3В… — запалы
  • 3ВА… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з А боепрыпасамі
  • 3ВБВ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БВ боепрыпасамі
  • 3ВБК… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БК прыстасамі
  • 3ВБМ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БМ прыстасамі
  • 3ВБП… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БП прыстасамі
  • 3ВБР… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з БР прыстасамі
  • 3ВГ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з бэтонабойнымі прыстасамі
  • 3ВД… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Д боепрыпасамі
  • 3ВДЦ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ДЦ боепрыпасамі
  • 3ВЗ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з З боепрыпасамі
  • 3ВМ… — запалы
  • 3ВНС… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з НС боепрыпасамі
  • 3ВО… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з О боепрыпасамі
  • 3ВОФ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з ОФ боепрыпасамі
  • 3ВП… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з П боепрыпасамі
  • 3ВРБ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з РБ боепрыпасамі
  • 3ВС… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з С боепрыпасамі
  • 3ВТ… — трубкі (дыстанцыйныя запалы)
  • 3ВФ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Ф боепрыпасамі
  • 3ВХ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Х боепрыпасамі
  • 3ВШ… — стрэлы паасобнага наладкаваньня з Ш боепрыпасамі
  • 3Д… — дымавыя боепрыпасы
  • 3ДЦ… — дымавыя цэлеўказальныя боепрыпасы
  • 3Ж… — электрадэтанатары
  • 3-З… — запальныя боепрыпасы
  • 3И… — інструмэнт
  • 3КВ… — капсулы-запальнікі
  • 3КД… — капсулы-дэтанатары
  • 3М… — кіруемыя ракеты
  • 3Н… — баявыя часткі ракетаў
  • 3НС… — адмысловыя (хімічныя, перашкодавыя) боепрыпасы
  • 3-О… — аскепкавыя й касэтныя боепрыпасы
  • 3ОР… — аскепкава-трасавальныя прыстасы
  • 3ОФ… — аскепкава-фуґасныя боепрыпасы
  • 3П… — практычныя боепрыпасы
  • 3Р… — некіравальныя тактычныя ракеты
  • 3РБ… — перашкодавыя боепрыпасы
  • 3С… — асьвятляльныя боепрыпасы
  • 3Т… — трубкі (дыстанцыйныя запалы)
  • 3УБК… — унітарныя стрэлы (набоі) з БК прыстасамі
  • 3УБМ… — унітарныя стрэлы (набоі) з БМ прыстасамі
  • 3УБР… — унітарныя стрэлы (набоі) з БР прыстасамі
  • 3УД… — унітарныя стрэлы (набоі) з Д прыстасамі
  • 3УО… — унітарныя стрэлы (набоі) з О прыстасамі
  • 3УОР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОР прыстасамі
  • 3УОФ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОФ прыстасамі
  • 3УП… — унітарныя стрэлы (набоі) з П прыстасамі
  • 3УШ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Ш прыстасамі
  • 3Ф… — фуґасныя боепрыпасы
  • 3Х… — хімічныя боепрыпасы
  • 3Ц… — ракетныя рухавікі
  • 3ЧР… — трасэры
  • 3Ш… — прыстасы з падрыхтаванымі паражальнымі элемэнтамі
  • 3Э… — запалы ракетаў
  • 3Я… — скрынка (скрыні) для боепрыпасаў, ракетаў

Аддзел 4 (ГРАК)

рэдагаваць

Кідальныя зарады артылерыі

  • 4А… — зарады піраксілінавага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 4АД… — зарады нітрадыґліколевага пораха для насыпаньня ў набойніцу
  • 4Б… — зарады піраксілінавага пораха ў картузах і пучках для ўкладваньня ў набойніцу
  • 4БН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха ў картузах і пучках для ўкладваньня ў набойніцу
  • 4В… — капсульныя ўтулкі, донныя запалы
  • 4Г… — набойніцы
  • 4Д… — дадатковыя зарады
  • 4Ж… — зарады піраксілінавага пораха ў набойніцах
  • 4ЖД… — зарады нітрадыґліколевага пораха ў набойніцах
  • 4ЖН… — зарады нітраґліцэрынавага пораха ў набойніцах
  • 4-З… — зарады піраксілінавага пораха ў картузах
  • 4Л… — зарады трасэраў, цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў
  • 4С… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў, элемэнты дынамічнае аховы танкаў
  • 4Х… — пустастрэльныя стрэлы, імітацыйныя набоі
  • 4Я… — скрыні для зарадаў

Аддзел 6 (ГРАК) 

рэдагаваць

Пяхотнае ўзбраеньне

  • 6Б… — сродкі індывідуальнае бронеаховы
  • 6В… — вінтоўкі
  • 6Г… — ґранатамёты
  • 6Ж… — набойныя скрынкі
  • 6И… — інструмэнт
  • 6Л… — набойныя ленты, набойнікі, набойныя скрынкі
  • 6П… — стралковая зброя
  • 6С… — стралковыя комплексы
  • 6Т… — станкі
  • 6У… — усталёўкі
  • 6Х… — халодная зброя
  • 6Ц… — прыцэлы
  • 6Ч… — дапаможныя прыстасаваньні
  • 6Ш… — торбы, чахлы, дзягі, похвы, транспартныя камізэлькі
  • 6Ю… — прыналежнасьці
  • 6Я… — скрыні

Аддзел 7 (ГРАК)

рэдагаваць

Пехотные боепрыпасы

  • 7БЗ… — набоі з бранябойна-запальнымі кулямі
  • 7БТ… — набоі з бранябойна-трасавальнымі кулямі
  • 7В… — запалы для ґранатаў
  • 7Г… — ґранаты
  • 7Ж… — запалы для ґранатаў
  • 7-З… — набоі з запальнымі кулямі
  • 7-ЗП… — набоі з прыстрэлачка-запальнымі кулямі
  • 7К… — капсулы-дэтанатары
  • 7КВ… — капсулы-запальнікі
  • 7Н… — нармалізаваныя набоі (аснаўны боекамплект)
  • 7П… — стрэлы ґранатамётаў
  • 7С… — сыґнальныя й асьвятляльныя набоі
  • 7Т… — набоі з трасавальнымі кулямі
  • 7У… — набоі з паменшанаю хуткасьцю кулі
  • 7Х… — пустастрэльныя й навучальныя набоі
  • 7Щ… — адмысловыя набоі (вышыбныя, высокага ціску, з узмацненым зарадам)
  • 7Я… — скрыні для боепрыпасаў

Аддзел 9 (ГРАК)

рэдагаваць

Ракетное ўзбраеньне

  • 9А… — баявыя машыны ракетных комплексаў
  • 9Б… — бартавыя элемэнты сыстэмаў кіраваньня ракетаў
  • 9В… — кантрольна-праверачнае абсталяваньне
  • 9Г… — абсталяваньне для запраўкі ракетаў
  • 9Д… — ракетныя рухавікі
  • 9И… — сыстэмы электрасілкаваньня ракетных комплексаў
  • 9К… — ракетныя комплексы
  • 9М… — ракеты
  • 9Н… — баявыя часткі ракетаў
  • 9П… — пускавыя ўсталёўкі
  • 9С… — сродкі кіраваньня ракетных комплексаў
  • 9Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 9Ф… — навучальна-трэніровачнае абсталяваньне
  • 9Х… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў, трасэраў, разрыўныя зарады
  • 9Ш… — аптычныя прыцэльныя прылады
  • 9Э… — запальныя прылады, галоўкі саманавядзеньня
  • 9Я… — скрыні

Аддзел 8 (ГРАК, пазьнейша УРВ РВСП)

рэдагаваць

Ракетная тэхніка

  • 8А… — балістычныя ракеты, ракеты-носьбіты
  • 8В… — запальныя прылады
  • 8Г… — заправачнае абсталяваньне
  • 8Д… — ракетныя рухавікі
  • 8К… — балістычныя ракеты, ракеты-носьбіты
    • 8К6… — ракеты распрацоўкі ОКБ-586
    • 8К7… — ракеты распрацоўкі ОКБ-1
    • 8К8… — ракеты распрацоўкі ОКБ-52
    • 8К9… — цьвёрдапаліўныя ракеты
  • 8Л… — бартавыя аґрэгаты сыстэмаў кіраваньня ракетаў
  • 8Н… — наземнае абсталяваньне
  • 8П… — стартавыя комплексы. 8П7… — шахтавыя, 8П8… — наземныя
  • 8С… — зборачныя блёкі (прыступкі) ракетаў
  • 8Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 8У… — стартавае абсталяваньне, а таксама адмысловыя (атамныя) авіябомбы
  • 8Ф… — галаўныя часткі ракетаў
  • 8Ш… — аптычныя прылады прыцэльваньня
  • 8Ю… — дапаможнае абсталяваньне
  • 8Я… — кантэйнэры, чахлы

Аддзел 11 (ГККАС)

рэдагаваць

Ракетна-касьмічная тэхніка

  • 11А… — ракеты-носьбіты
  • 11В… — мэтавае абсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 11Г… — заправачнае абсталяваньне
  • 11Д… — ракетныя рухавікі
  • 11И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 11К… — ракеты-носьбіты
  • 11Л… — бартавыя аґрэгаты сыстэмаў кіраваньня ракетаў і касьмічных апаратаў
  • 11М… — бартавое абсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 11Н… — наземнае абсталяваньне
  • 11П… — стартавыя й тэхнічныя комплексы
    • 11П… — тэхнічныя комплексы
    • 11П8… — наземныя стартавыя комплексы
  • 11Р… — бартавое радыёабсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 11С… — зборачныя блёкі (прыступкі, галаўныя абцякальнікі) ракетаў
  • 11Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 11У… — стартавае абсталяваньне
  • 11Ф… — касьмічныя апараты
  • 11Ц… — наземнае абсталяваньне кіраваньня палётам
  • 11Ш… — аптычныя прылады прыцэльваньня
  • 11Э… — наземныя сыстэмы электразабесьпячэньня
  • 11Ю… — дапаможнае абсталяваньне

Аддзел 14 (ГККАС)

рэдагаваць

Ракетна-касьмічная тэхніка

  • 14А… — ракеты-носьбіты
  • 14Г… — заправачнае абсталяваньне
  • 14Д… — ракетные рухавікі
  • 14И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 14К… — ракетна-касьмічныя комплексы
  • 14Л… — бартавыя аґрэгаты сыстэмаў кіраваньня ракетаў і касьмічных апаратаў
  • 14М… — бартавое абсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 14Н… — наземнае абсталяваньне
  • 14П… — стартавыя й тэхнічныя комплексы
  • 14С… — зборачныя блёкі (прыступкі, галаўныя абцякальнікі) ракетаў
  • 14Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 14У… — стартавае абсталяваньне
  • 14Ф… — касьмічныя апараты
  • 14Ц… — наземнае абсталяваньне кіраваньня палётам, прыёмныя прылады касьмічных навіґацыйных сыстэмаў
  • 14Ш… — аптычныя прылады прыцэльваньня
  • 14Э… — наземныя сыстэмы электразабесьпячэньня

Аддзел 15 (УРВ РВСП)

рэдагаваць

Ракетная тэхніка

  • 15А… — балістычныя ракеты (вадкасныя)
  • 15Б… — бартавыя сыстэмы ракетаў
  • 15В… — сыстэмы кіраваньня й сувязі РВСП
  • 15Г… — заправачнае абсталяваньне
  • 15Д… — ракетныя рухавікі
  • 15Ж… — балістычныя ракеты (цьвёрдапаліўныя)
  • 15И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 15Л… — бартавыя аґрэгаты сыстэмаў кіраваньня ракетаў
  • 15Н… — наземнае абсталяваньне
  • 15П… — Ракетныя, стартавыя й тэхнічныя комплексы
    • 15П6… — рухомыя ґрунтавыя ракетныя комплексы,
    • 15П7… — шахтавыя стартавыя,
    • 15П8… — наземныя стартавыя,
    • 15П9… — баявыя чыгуначныя ракетныя комплексы
  • 15Р… — сыстэмы электразабесьпячэньня РВСП
  • 15С… — зборачныя блёкі (прыступкі) ракетаў
  • 15Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 15У… — стартавае абсталяваньне
  • 15Ф… — галаўныя часткі ракетаў, баявыя блёкі
  • 15Х… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў
  • 15Ш… — аптычныя прылады прыцэльваньня
  • 15Э… — сыстэмы кіраваньня й сувязі РВСП
  • 15Я… — кантэйнэры

Аддзел 17 (ГККАС)

рэдагаваць

Ракетна-касьмічная тэхніка

  • 17В… — мэтавае абсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 17Г… — заправачнае абсталяваньне
  • 17Д… — ракетныя рухавікі
  • 17И… — інструмэнт і прыстасаваньні
  • 17К… — ракетна-касьмічныя комплексы
  • 17Л… — бартавыя аґрэгаты сыстэмаў кіраваньня ракетаў і касьмічных апаратаў
  • 17М… — бартавое абсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 17Н… — наземнае абсталяваньне
  • 17П… — стартавыя й тэхнічныя комплексы
  • 17Р… — бартавое радыёабсталяваньне касьмічных апаратаў
  • 17С… — зборачныя блёкі (прыступкі, галаўныя абцякальнікі) ракетаў
  • 17Т… — транспартнае абсталяваньне
  • 17У… — стартавае абсталяваньне
  • 17Ф… — касьмічныя апараты
  • 17Х… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў
  • 17Ц… — наземнае абсталяваньне кіраваньня палётам
  • 17Ш… — аптычныя прылады прыцэльваньня
  • 17Э… — наземныя сыстэмы электразабесьпячэньня
  • 17Я… — кантэйнэры, чахлы

КРАЎ ВМФ і УВ ВПС

рэдагаваць

Падобныя на «старую» сыстэму азначваньня маюць Кіраваньне ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня ВМФ і Кіраваньне ўзбраеньня ВПС.

Для боепрыпасаў артылерыі ВМФ выкарыстоўваецца той жа прынцып пабудовы азначніку, за выключэньнем першых дзьвух лічбаў азначніку, замест якіх выкарыстоўваюцца спалучэньні А3 (для боепрыпасаў) ці А4 (для зарадаў). Яшчэ адным адрозьненьнем стаў парадак нумарацыі узораў, які ішоў у парадку зьмяншэньня калібру, то бок большаму нумару адпавядаў меншы калібр.

Са зьяўленьнем ракетнае тэхнікі на ўзбраеньні ВМФ, была ўведзеная новая сыстэма пазначэньняў, якая, аднак, захавала прынцып «старой» сыстэмы азначваньня, згодна зь якой выраба, якія адносяцца да аднаго комплексу, атрымлівалі аднолькавыя ці блізкія нумары, напр.: 4К-75 — БРПЧ Р-29, 4Д-75 — рухавік 1-е прыступкі гэтае ракеты, а 4Д-76 — рухавік 2-й прыступкі. Для гэтай сыстэмы пазначэньняў характэрныя першая лічба 4 і двухзначны нумар.

Пазьней, у сувязі з тым, што вольныя двухзначныя нумары ва ўведзенай сыстэме скончыліся, была ўведзеная сыстэма азначваньня, у якой былі зьмененыя першая лічба (3) і шэраг значэньняў літараў. Калі ў раньняй сыстэме ракеты пазначаліся 4К… (напр. 4К-44), то ў позьняй — 3М… (напр. 3М-80).

Кіраваньне ўзбраеньня ВПС да сярэдзіны 1950-х рокаў выкарыстоўвала замест дзьвух лічбаў у пачатку азначніку адну, ад 2 да 8. Лічба зазначала тып ўзбраеньня, напр. для бомбавага ўзбраеньня выкарыстоўваліся лічбы 7 і 8. У астатнім, структура азначнікаў паўтарала структуру «старой» сыстэмы ГАК. У далейшым, УВ ВПС ўвяло новую сыстэму пазначэньняў, у якой першую лічбу замянілі на 9, напр. 9-А-624. У новай сыстэме былі наступныя асаблівасьці: элемэнты, што ўваходзяць у склад галаўнога выраба, атрымлівалі аднолькавыя нумары; галаўны выраб атрымліваў азначнік тыпу 9-А…, а ўваходныя ў яго склад элемэнты — іншыя літары альбо іх спалучэньні. Пры гэтым тып (ракетнае, артылерыйскае ці бомбавае ўзбраеньне) у азначніку галаўнога выраба не адлюстроўваўся.

Ґрупы азначнікаў КРАЎ ВМФ

рэдагаваць
Аддзел А3 — артылерыйскія боепрыпасы
  • А3-Б… — бранябойныя прыстасы
  • А3-БР… — бранябойна-трасавальныя прыстасы
  • А3-ВГ… — запалы галаўныя
  • А3-ДГ… — дыстанцыйныя ґранаты (зэнітныя прыстасы)
  • А3-ДС… — далёкабойныя прыстасы
  • А3-ЗЖ… — запальныя прыстасы
  • А3-ЗП… — зэнітныя практычныя прыстасы
  • А3-ЗС… — зэнітныя прыстасы
  • А3-Н… — ныральныя прыстасы
  • А3-ОГ… — аскепкавыя ґранаты
  • А3-ОЗР… — аскепкава-запальна-трасавальныя прыстасы
  • А3-ОПС… — аскепкавыя практычныя прыстасы
  • А3-ОР… — аскепкава-трасавальныя прыстасы
  • А3-ОФ… — аскепкава-фуґасныя прыстасы
  • А3-ПБ… — полубранябойныя прыстасы
  • А3-ПС… — практычныя прыстасы
  • А3-ПСР… — практычныя трасавальныя прыстасы
  • А3-ПТСТ… — паплавецавыя турбарэактыўныя прыстасы цеплавых замінкаў
  • А3-РП… — прыстасы радыёлякацыйных замінкаў
  • А3-СБ… — асьвятляльныя беспарашутныя прыстасы
  • А3-СГ… — глыбакаводныя прыстасы
  • А3-СК… — прыстасы камбінаваных замінкаў
  • А3-СМЗ… — прыстасы маскіравальных завес
  • А3-СО… — прыстасы аптычных замінкаў
  • А3-СП… — асьвятляльныя парашутныя прыстасы
  • А3-СПС… — адмысловыя практычныя прыстасы
  • А3-СР… — прыстасы радыёлякацыйных замінкаў
  • А3-Т… — трубкі (дыстанцыйныя некантактныя запалы)
  • А3-ТС… — тэрмабарычныя прыстасы
  • А3-ТСО… — турбарэактыўныя прыстасы аптычных замінкаў
  • А3-ТСП… — турбарэактыўныя прыстасы пасыўных замінкаў
  • А3-ТСТ… — турбарэактыўныя прыстасы цеплавых замінкаў
  • А3-ТСТВ… — турбарэактыўныя прыстасы далягучных замінкаў
  • А3-УБР… — унітарныя стрэлы (набоі) з БР прыстасамі
  • А3-УЖП… — прагрэўныя унітарныя стрэлы (набоі)
  • А3-УЖР… — разрадачныя унітарныя стрэлы (набоі)
  • А3-УЗС… — унітарныя стрэлы (набоі) з ЗС прыстасамі
  • А3-УЗСБ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ЗС прыстасамі й баявымі ладункамі
  • А3-УОЗР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОЗР прыстасамі
  • А3-УОР… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОР прыстасамі
  • А3-УОФ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОФ прыстасамі
  • А3-УОФБ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ОФ прыстасамі й баявымі ладункамі
  • А3-УПС… — унітарныя стрэлы (набоі) з ПС прыстасамі
  • А3-УПСБ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ПС прыстасамі й баявымі ладункамі
  • А3-УФ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Ф прыстасамі
  • А3-УФБ… — унітарныя стрэлы (набоі) з Ф прыстасамі й баявымі ладункамі
  • А3-УФЗ… — унітарныя стрэлы (набоі) з ФЗ прыстасамі
  • А3-УХ… — пустастрэльныя ўнітарныя стрэлы (набоі)
  • А3-УЧ… — навучальныя ўнітарныя стрэлы (набоі)
  • А3-Ф… — фуґасныя прыстасы
  • А3-ФЗ… — фуґасна-запальныя прыстасы
  • А3-Ш… — шрапнэлі
  • А3-Я… — скрынка для боепрыпасаў
Аддзел А4 — кідальныя зарады артылерыі
  • А4-АБ… — баявыя зарады для насыпаньня ў набойніцу
  • А4-АСБ… — адмысловыя зарады для асьвятляльных беспарашутных прыстасаў для насыпаньня ў набойніцу
  • А4-АУМ… — паменшаныя зарады для насыпаньня ў набойніцу
  • А4-ЗБ… — баявыя зарады ў картузе
  • А4-ЗДС… — зарады ў картузе для далёкабойных прыстасаў
  • А4-ЗПБ… — паніжана-баявыя зарады ў картузе
  • А4-ЗСБ… — адмысловыя зарады ў картузе для асьвятляльных беспарашутных прыстасаў
  • А4-ЗСН… — адмысловыя зарады ў картузе для ныраюшчых прыстасаў
  • А4-ЗСП… — адмысловыя зарады ў картузе для асьвятляльных парашутных прыстасаў
  • А4-ЗУБ… — узмоцнена-баявыя зарады ў картузе
  • А4-ЗУМ… — паменшаныя зарады ў картузе
  • А4-ЖБ… — баявыя зарады ў набойніцы
  • А4-ЖСБ… — адмысловыя зарады ў набойніцы для асьвятляльных беспарашутных прыстасаў
  • А4-ЖУМ… — паменшаныя зарады ў набойніцы
  • А4-ФЛ… — флэґматызатары
Аддзел 3 — кіраваная ракетная зброя
  • 3А… — навіґацыйна-вылічальнае абсталяваньне ракетаў
  • 3Б… — выраба бартавых сыстэмаў ракетаў
  • 3В… — запальныя прылады ракетаў
  • 3Г… — баявыя часткі ракетаў
  • 3Д… — маршавыя ракетныя рухавікі
  • 3И… — дапаможнае абсталяваньня для праверкі й абслугоўваньня
  • 3К… — ракетныя комплексы
  • 3Л… — стартавыя ракетныя паскаральнікі
  • 3М… — кіруемыя ракеты
  • 3Р… — радыёлякацыйныя станцыі навядзеньня КРЗ
  • 3С… — пускавыя ўсталёўкі
  • 3Ф… — комплексы наземнага абсталяваньня
  • 3Ц… — радыёлякацыйныя станцыі цэлеўказаньня КРЗ
  • 3Ч… — оптыка-электронныя прыцэльныя сродкі
  • 3Ш… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў
Аддзел 4 — кіраваная ракетная зброя
  • 4А… — навіґацыйна-вылічальнае абсталяваньне ракетаў
  • 4Б… — выраба бартавых сыстэмаў ракетаў
  • 4В… — запальныя прылады ракетаў
  • 4Г… — баявыя часткі ракетаў
  • 4Д… — маршавыя ракетныя рухавікі
  • 4И… — дапаможнае абсталяваньня для праверкі й абслугоўваньня
  • 4Е… — бартавыя крыніцы сілкаваньня ракетаў
  • 4К… — кіруемыя ракеты
  • 4Л… — стартавыя ракетныя паскаральнікі
  • 4Р… — радыёлякацыйныя станцыі навядзеньня КРЗ
  • 4С… — пускавыя ўсталёўкі
  • 4Ф… — комплексы наземнага абсталяваньня
  • 4Ц… — радыёлякацыйныя станцыі цэлеўказаньня КРЗ
  • 4Ч… — оптыка-электронныя прыцэльныя сродкі
  • 4Ш… — зарады цьвёрдапаліўных ракетных рукавікоў

Ґрупы азначнікаў УВ ВПС

рэдагаваць
  • 3-БЗТ… — набоі з бранябойна-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 3-В… — запалы для прыстасаў
  • 3-Ж… — кідальныя зарады для набояў
  • 3-ОЗТ… — набоі з акпепка-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 4-БЗТ… — набоі з бранябойна-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 4-Г… — набойніцы набояў
  • 4-ОЗТ… — набоі з акпепка-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 5-Т… — стралковыя ўсталёўкі
  • 6-Б… — набоі з бранябойна-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 6-Г… — набойніцы набояў
  • 6-Ж… — кідальныя зарады для набояў
  • 6-О… — набоі з акпепка-запальна-трасавальнымі прыстасамі
  • 6-Т… — трасэры для прыстасаў
  • 7-А… — аґітацыйныя авіябомбы
  • 7-АС… — бомба-ампульныя зьвязкі
  • 7-Б… — бранябойныя авіябомбы
  • 7-БР… — бранябойныя авіябомбы
  • 7-БТ… — бэтонабойныя авіябомбы
  • 7-В… — запалы
  • 7-Г… — авіяцыйныя ґранаты
  • 7-З… — запальныя авіябомбы
  • 7-К… — касэты
  • 7-Л… — лябёдкі
  • 7-М… — маставыя авіябомбы, агнявыя мяхі
  • 7-МБ… — бранябойныя авіябомбы з дадатковаю хуткасьцю
  • 7-О… — аскепкавыя авіябомбы
  • 7-ОФ… — аскепкава-фуґасныя авіябомбы
  • 7-П… — практычныя авіябомбы, пульты кіраваньня
  • 7-ПП… — піранабоі
  • 7-С… — асьвятляльныя авіябомбы, шашкі й ракеты
  • 7-Т… — супрацьтанкавыя авіябомбы
  • 7-У… — бомбатрымацелі
  • 7-Ф… — фуґасныя авіябомбы
  • 7-Ч… — зашчапкі бомбатрымацелей
  • 7-Ш… — навіґацыйныя авіябомбы, а таксама замкі бомбатрымацелей
  • 7-Щ… — начныя навіґацыйныя асьвятляльныя й рататыўна-расьсейвальныя авіябомбы
  • 7-Э… — мэханізмы бомбатрымацелей
  • 7-Я… — скрыні
  • 8-АА… — авіяцыйныя ампулы
  • 8-Д… — дымавыя авіябомбы
  • 8-З… — запальныя авіябомбы
  • 8-Ф… — фуґасныя авіябомбы

Парадак наданьня азначнікаў

рэдагаваць

Азначнікі «старое» сыстэмы ГАК і УВ ВПС прысвойваліся вырабам пры прыняцьці на ўзбраеньне. Упершыню азначнік публікаваўся ў рртылерыйскім часопісе НТК ГАК. У выпадку замены ўзору на новы, але які блізкі па характарыстыках, азначнік захоўваўся. Так было, напрыклад, пры замене фуґаснае авіябомбы ФАБ-250св на авіябомбу мадэлі 1943 р. ФАБ-250М43. Азначнік абедзвюх узораў 7-Ф-325.

«Новыя» індэксы прысвойваліся на этапе падпісаньня тэхнічных заданьняў на ОКП па стварэньні адпаведных узораў. У шэрагу выпадкаў узоры, што праектаваліся не паступалі на ўзбраеньне, аднак індэксы такіх узораў больш не выкарыстоўваліся. Таксама, падчас зацьвярджэньня тэхнічных заданьняў, узору прысвойваўся шыфр.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Новиковский Е. А. Отечественное стрелковое зброя, гранатомёты, ручныя аскепкавыя ґранаты и боепрыпасы. — Барнаул, 2009

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць