Армянскі каляндар, Армянскі царкоўны каляндар — каляндар, які выкарыстоўвае армянскія лічбы для пазначэньня датаў. Каляндар распачынаецца з 552 году да н. э. — пачатку Армянскай эры.

Год пераважна пазначаецца спэцыяльнымі літарамі, напрыклад ԹՎ.

Для таго, каб ператварыць армянскі год ў Грэгарыянскі, патрэбна толькі дадаць 551. Напрыклад, паводле армянскага календара зараз 2024—551 = 1473 год.

Армянскія лікі
Армянскія Трансьлітарацыя (лаціна) Арабскія
Ա A 1
Բ B 2
Գ G 3
Դ D 4
Ե E 5
Զ Z 6
Է 7
Ը Ě 8
Թ T‘ 9
Ժ Ž 10
Ի I 20
Լ L 30
Խ X 40
Ծ C 50
Կ K 60
Հ H 70
Ձ J 80
Ղ Ł 90
Ճ Č 100
Մ M 200
Յ Y 300
Ն N 400
Շ Š 500
Ո O 600
Չ Č‘ 700
Պ P 800
Ջ 900
Ռ 1000
Ս S 2000
Վ V 3000
Տ T 4000
Ր R 5000
Ց C‘ 6000
Ւ W 7000
Փ P‘ 8000
Ք K‘ 9000

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць