Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі
Ла́ўрышаўскія археалягі́чныя экспэды́цыі, ЛАЭ — археалягічныя экспэдыцыі, якія ў 2011 — 2019 г. вялі археалягічныя раскопкі на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — першай паловы XIX ст. у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Абсьледавалася таксама стаянка пэрыяду каменнага і бронзавага вякоў ля в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет). Экспэдыцыі працягнулі археалягічнае вывучэньне гэтай мясцовасьці, якое пачалося ў 1971 г.
Асноўныя зьвесткі
рэдагавацьПаводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 г. сын першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалягічных дасьледаваньняў было вызначэньне дакладнага месца першапачатковага разьмяшчэньня манастыра, які зьяўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ.
У экспэдыцыях удзельнічалі дабраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 г. — доктар гістарычных навук, прафэсар гісторыі С. Я. Рассадзін (Менск)[2]. Дасьледаваньні вяліся пры падтрымцы Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславеньня архіяпіскапа Наваградзкага і Слонімскага Гурыя[3], а ў 2016 г. — і з дабраславеньня мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі[4].
Экспэдыцыі сабралі вялікі археалягічны матэрыял, які ўказвае на тое, што манастыр з часу заснаваньня разьмяшчаўся на месцы в. Лаўрышава, ля р. Валоўка (сучасны манастыр, які быў адноўлены ў 1913 і затым у 2007 г., знаходзіцца ля в. Гнесічы). У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасьці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Яна суаднесена з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых зьвестках была пабудавана каля 1350 г. на сродкі князя наваградзкага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасьля яго вяртаньня з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагмэнты глінянага посуду, кафлі, вырабаў зь мэталу і шкла ХIII—XVIII ст. У 2015 г. выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 г. вялося дасьледаваньне падземнага збудаваньня[5]. У 2017 і 2018 гг. праводзіліся гісторыка-пошукавыя летнікі, выяўлены фундамэнт старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 і 2021 гадах вяліся раскопкі гэтага фундамэнту[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкулу: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net [Электронны рэсурс] — 2008. — 27 чэрвеня. — Дата доступу: 20.12.2015.
- ^ Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.
- ^ Пракопчык, Б. Загадкі лаўрышаўскага манастыра // Звязда. — 2015. — 4 жніўня.
- ^ Сланеўскі, А. У Лаўрышаўскім манастыры знойдзены 2 невядомыя раней саркафагі // Звязда. — 2016. — 2 жніўня.
- ^ Сланеўскі, А. Аднаму з саркафагаў Лаўрышаўскага манастыра не менш за 500 гадоў // Звязда. — 2016. — 11 жніўня.
- ^ Падмурак кляштарнага храма XVI стагоддзя выявілі ў Лаўрышаве // Звязда. — 2017. — 3 жніўня.
- ^ Раскопки церкви Лавришевского монастыря позволяют датировать храм ХІІІ — ХIV вв. — эксперт // БелТА. — 2019. — 1 августа.
Навуковыя публікацыі
рэдагаваць- Калбасін, А. Археалагічныя раскопкі як сродак выхавання асобы / А. Калбасін // От идеи — к инновации : материалы XII респ. студ. науч.-практ. конф. Мозырь, 23 апр. 2015 г. В 2 ч. Ч. 2 / УО МГПУ им. И. И. Шамякина; редкол.: И. Н. Крашевич (отв. ред.) [и др.]. — Мозырь, 2015. — 310 с. — С. 141—142. — ISBN 978-985-477-549-4.
- Рассадин, С. Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре / С. Е. Рассадин (рас.) // Наукові записки [Кіровоградського держ. пед. у–ту ім. В. Винниченка]. — Сер.: Іст. науки. — Кіровоград : Вид-во ДПУ ім. В. Винниченка, 2015. — Вып. 22. — С. 31—36.
- Рассадин, С. Подземное сооружение Успенской церкви в д. Лавришеве на Новогрудчине / С. Рассадин, Т. Маслюков (рас.) // Історія та сучасність православ’я на Волині: матеріали VІI наук.-практичної конф. (Луцьк, 8 листопада 2016 р.). / Волинська єпархія УПЦ, Волинська духовна семінарія, Видавничий відділ Волинської єпархії. — Луцьк : Видавничий відділ Волинської єпархії, 2016. — 196 с. — С. 122—124.
- Калбасіна, І. М. Лаўрышаўская археалагічная экспедыцыя як форма супрацоўніцтва царквы, адукацыі i навукі / І. М. Калбасіна // 1917 — 2017. Православие в истории и культуре Беларуси: итоги столетия : сб. материалов II Белорусских Рождественских чтений, Минск, 1—2 дек. 2016 г. / редкол.: священник Алексий Хотеев, М.В. Павлова, А.Д. Фомина. — Минск : Медиал, 2017. — 348 с. — C. 229—234. — ISBN 978-985-6914-51-8.
- Рассадин, С. Е. Каменная матрица печати из Лавришевского монастыря / С. Е. Рассадин (рас.) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 498 с.: іл. — С. 210—216. — ISBN 978-985-08-2138-6.
- Рассадин, С. Е. Об объекте прозелетической активности летописного Войшелкова монастыря / С. Е. Рассадин (рас.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaеоlogy of Belarus : зб. навук. арт. Вып. 28. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі (памяці Т. М. Каробушкінай) / НАН Беларусі. Ін-т гісторыі; гал. рэд. В. М. Ляўко; навук. рэд. А. М. Мядзведзеў; рэдкал.: В. Л. Лакіза, А. Г. Калечыц, П. Ф. Лысенка, І. А. Марзалюк, А. М. Мядзведзеў, С. А. Піваварчык і інш.; уклад.: А. М. Мядзведзеў, В. У. Мядзведзева. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 291 с. — С. 117—126. — ISBN 978-985-08-2159-1.
- Маслюкоў, Т. В. Раннеганчарны посуд з археалагічных даследаванняў Лаўрышаўскага манастыра / Т. В. Маслюкоў // Магистерский вестник : в 3-х ч. / редкол.: М. Г. Жилинский [и др.]. — Минск : ИВЦ Минфина, 2018. — Ч. 1. Гуманитарные науки.(недаступная спасылка) — С. 58—65. — ISBN 978-985-7205-81-3 (ч. 1).
- Маслюкоў, Т. В. Старадаўнія культавыя помнікі ў наваколлях Лаўрышаўскага манастыра / Т. В. Маслюкоў // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 1 / гал. рэд. А. І. Лакотка; ЦДБКМЛ НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — 720 с. — С. 149—151. — ISBN 978-985-552-897-6.
- Маслюкоў, Т. В. Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года / Т. В. Маслюкоў // Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А. А. Каваленя. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — Вып. 35. — С. 97—108.
- Маслюков, Т. В. Просторові фактори в питанні локалізації селища літописного Лавришавського монастиря / Т. В. Маслюков // Простір в історичних дослідженнях : науковий журнал. — 2021. — Вип. 2. — С. 70—77. (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Археологические раскопки // lavra.by
2021
рэдагаваць- Працягваюцца археалагічныя даследаванні Лаўрышаўскага манастыра // Сабор.by. — 2021. — 8 верасня.
- В Лавришевском монастыре Новогрудской епархии продолжаются археологические исследования // Монастырский вестник. Синодальный отдел по монастырям и монашеству Русской православной церкви. — Москва. — 2021. — 23 сентября. (рас.)
2020
рэдагаваць- Воцінава, С. Гісторыя з працягам // Маладосць. — 2020. — № 4. — С. 98—112. — ISSN 0131-2308.
- Святлана Воцінава / Суразмоўцы. Аўтарская праграма Н. Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3» // youtube.com. — 2020. — 8 красавіка.
2019
рэдагаваць- Ючкавіч, А. Унікальныя экспанаты з раскопак з Лаўрышава // zviazda.by. — Мінск. — 2019. — 1 сакавіка.
- Маслюков, Т. В. Археологические исследования в с. Лавришево // Новогрудские епархиальные ведомости. — 2019. — № 9. — С. 6. (рас.)
2018
рэдагаваць- У пятніцу ў Калінкавіцкай гімназіі // zviazda.by. — Мінск. — 2018. — 19 сакавіка.
- Воцінава, С. Лаўрышава forewer // zviazda.by. — Мінск. — 2018. — 21 ліпеня.
- Каменныя крыжы XIII стагоддзя, знойдзеныя на тэрыторыі аднаго з самых старажытных хрысціянскіх манастыроў(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 30 ліпеня.
- Каменныя крыжы эпохі Войшалка знайшлі пад Наваградкам(недаступная спасылка) // sputnik.by — Мінск. — 2018. — 19 кастрычніка.
- Беларускія антраполагі аднавілі аблічча чалавека, які жыў некалькі стагоддзяў таму(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 10 лістапада.
- Воцінава, С. Лаўрышаўская экспедыцыя. Новыя эпізоды // Маладосць. — 2018. — № 11. — С. 128—137. — ISSN 0131-2308.
2017
рэдагаваць- Антановіч, К. Старажытнае ў сучасным // Культура. — 2017. — № 2.
- Завершилась работа секции «Православное краеведение и просвещение» // Рыбинская епархия. — Рыбинск. — 2017. — 27 января. (рас.)
- Яшчэ адзін духоўны аб’ект з’явіўся на карце Беларусі(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 31 ліпеня.
- Творчы вечар пісьменніка // Сайт ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка». — Наваградак. — 2017. — 4 жніўня.
- Сіла веры [Відэа з 14 хвіліны] // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 4 жніўня.
- Воцінава, С. Ад запланаванага да неспадзяванага — толькі крок // Звязда. — 2017. — 14 сьнежня. Гл. таксама: З Богам — сам-насам.
- Воцінава, С. Прыгоды ў вялікай пясочніцы // Маладосць. — 2017. — № 12. — С. 128—133. — ISSN 0131-2308.
2016
рэдагаваць- Сяргей Рассадзін: «Чалавек мяркуе, вырашае Бог» // Маладосць. — 2016. — № 1. — С. 11—13. — ISSN 0131-2308.
- Сапраўдная археалагічная сенсацыя(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2016. — 21 жніўня.
- https://web.archive.org/web/20161024203025/http://www.tvr.by/videogallery/publitsisticheskie/spetsialnyy-reportazh/molchanie-podzemeliy-lavrishevo-/ // tvr.by. — Минск. — 2016. — 18 октября.
- Захарэвіч, К. Лаўрышаўскі манастыр. Тут малітвы мацнейшыя // Бярозка. — 2016. — № 10. ISSN 0320-7579.
- Гісторыя праз пралом у скляпенні // Маладосць. — 2016. — № 10. — С. 11—13. — ISSN 0131-2308.
2015
рэдагаваць- Маслюкоў, Т. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
- Хвойн, В. Таямніцы Беларусі: доўгі шлях да разгадак // Новы час. — 2015. — 23 жніўня.
- Захарэвіч, К. Ад пясочніцы да раскопак // Бярозка. — 2015. — № 9. — С. 21—22. — ISSN 0320-7579.
- Пячатку XIII стагоддзя прэзентавалі на падвор'і Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра // tvr.by. — Мінск. — 2015. — 2 лістапада.
- Матвеева, Е. Держать историю в руках // Советский студент. — 2015. — № 38—39. — С. 4—5. (рас.)
- Хорошилова, Л. Каждый день особенный(недаступная спасылка) (рас.) // Чачэрскі веснік. — 2015. — 26 лістапада.
- Галоўка, С. Тайны Лаўрышаўскага манастыра: шлях да разгадак / С. Галоўка // Беларуская думка. — 2015. — № 11. — С. 50—57. — ISSN 0023-3102.
- Журналы заседания Синода Белорусской православной церкви от 1 декабря 2015 года. Журнал № 59 (рас.) // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. — Мінск. — 2015. — 24 сьнежня.
2014
рэдагаваць- Што елі манахі на абед у 13-м стагоддзі?(недаступная спасылка) // tvr.by. — Мінск. — 2014. — 16 жніўня.
2013
рэдагаваць- Сенсацыйнымі адкрыццямі завяршаюцца археалагічныя раскопкі ў Навагрудскім раёне // tvr.by. — Мінск. — 2013. — 3 жніўня.
- Гринкевич, Т. Тайны достают из–под земли // СБ. Беларусь сегодня. — 2013. — 9 августа. (рас.)
2012
рэдагаваць- Пракопчык, Б. Лаўрышаўскія тайны // krytyka.by. — 2012. — 3 жніўня.