30 сьнежня
дата
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2023 год Усе дні |
30 сьне́жня — 364-ы дзень году (365-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 1 дзень.
Падзеі Рэдагаваць
- 1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край». Новы тэрмін аб’ядноўваў Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні.
- 1917 — у ноч з 30 на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі Першы Ўсебеларускі зьезд. Менавіта ў гэтую ноч Зьезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Адразу пасьля гэтага ў залю гарадзкога тэатру ўварваліся салдаты і пачалі разгон Зьезду.
- 1922 — БССР была ўключаная ў склад СССР
- 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою
- 2016 — набыў моц Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Нараджэньні Рэдагаваць
- 1865 — Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1880 — Антон Баначыч, беларускі сьпявак і пэдагог
- 1946 — Ніна Багінская, грамадзкая дзяячка Беларусі
- 1976 — Павал Севярынец, беларускі хрысьціянскі палітык і публіцыст
Сьмерці Рэдагаваць
- 1937 — Аляксандар Цьвікевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1950 — Рамуальд Райс, польскі жаўнер Арміі Краёвай
- 2006 — Садам Хусэйн, ірацкі дзяржаўны і палітычны дзяяч
Сьвяты Рэдагаваць
- у Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Сьцяпан. Гэты дзень быў адметны тым, што сканчаўся тэрмін службы парабкаў: «На сьвяты Сьцяпан кожны сам сабе пан», «На сьвятога Сьцяпана знайду другога пана».