Этыёпскі каляндар
Этыёпскі каляндар (па-амхарску: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Этыёпіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Эвангэлісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага эгіпецкага календара, але мае агульныя рысы і зь юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.
Пачатак году ў этыёпскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Этыёпскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяць альбо шэсьць эпагамэнальных дзён напрыканцы коду, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасьць эпагамэнальных дзён вызначаецца ў залежнасьці ад віду году: просты альбо высакосны.
Лік гадоў у этыёпскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 году н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Этыёпскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.
Месяцы
рэдагавацьАмхарская | Копцкая | Пачатак месяца | Пачатак месяца ў высакосны этыёпскі год |
---|---|---|---|
Mäskäräm | Tut | 11 верасьня | 12 верасьня |
Teqemt | Babah | 11 кастрычніка | 12 кастрычніка |
Hedar | Hatur | 10 лістапада | 11 лістапада |
Tahsas | Kiyahk | 10 сьнежня | 11 сьнежня |
T’er | Tubah | 9 студзеня | 10 студзеня |
Yäkatit | Amshir | 8 лютага | 9 лютага |
Mägabit | Baramhat | 10 сакавіка | 10 сакавіка |
Miyazya | Baramundah | 9 красавіка | 9 красавіка |
Genbot | Bashans | 9 траўня | 9 траўня |
Säne | Ba’unah | 8 чэрвеня | 8 чэрвеня |
Hamle | Abib | 8 ліпеня | 8 ліпеня |
Nähase | Misra | 7 жніўня | 7 жніўня |
Pagumän | Nasi | 6 верасьня | 6 верасьня |