Іранскі каляндар
Іранскі каляндар (альбо Сонечная Хіджра) — каляндар, распрацаваны з удзелам Амара Хаяма й з тых часоў некалькі разоў удакладняўся. Вядзе адлік гадоў ад хіджры (перасяленьне прарока Мухамада з Мэкі ў Мэдыну ў 622 годзе)[1], але заснаваны на сонечным (трапічным) годзе, у адрозьненьне ад клясычнага йсламскага календара, таму ягоныя месяцы прыпадаюць заўжды на адзін і той жа час году. Пачатак году — дзень вясеньняга раўнадзеньня (Наўруз, альбо пэрсыдзка-таджыкскі Новы год).
Высакосныя гады вызначаюцца іначай, чым у грэгарыянскім календары: высакосным лічыцца год, пры дзяленьні нумара якога на 33 рэшта складае 1, 5, 9, 13, 17, 22, 26 альбо 30; такім чынам, у кожным 33-гадовым пэрыядзе 8 высакосных гадоў, а сярэдняя працягласьць году складае 365,24242 дня, што дае памылку ў 1 дзень за 4500 гадоў. Іранскі каляндар у гэтым дачыненьне больш дакладны за грэгарыянскі.
Да 1925 году ў Іране (Пэрсіі), нягледзячы на старажытнасьць і вядомасьць іранскага, афіцыйна ўжываўся толькі клясычны ісьлямскі каляндар (гэтак, па дакумэнтах шаскага ўраду, расейская місія на чале з Аляксандрам Грыбаедавым была вынішчаная 6 шабана 1244 году, то бок 11 лютага 1829 году). Пасьля 1925 году іранскі каляндар зрабіўся афіцыйным, але распаўсюджаны ў народзе 12-гадовы жывёльны цыкль кітайскага календара тады быў забаронены.
У бягучы час, апроч Ірану, іранскі каляндар афіцыйна выкарыстоўваецца з 1957 году ў Аўганістане, асабліва ў іранамоўных (дары і таджыкскіх) рэгіёнах. Аднак у Аўганістане замест прыведзеных у табліцы пэрсідзкіх назваў месяцаў выкарыстоўваюцца назвы знакаў задыяку: у дарымоўных — арабскія, у пуштунаў — пуштунскія.
Колькасьць дзён | Беларуская назва | Назва на пушту | календары | |||
У Іране | У Аўганістане | |||||
1 | 31 | Фарвардын | فروردین | حمل | وری | 21 сакавіка — 20 красавіка |
2 | 31 | Ардыбэхэшт | اردیبهشت | ثور | غویی | 21 красавіка — 21 траўня |
3 | 31 | Хордат | خرداد | جوزا | غبرګولی | 22 траўня — 21 чэрвеня |
4 | 31 | Тыр | تیر | سرطان | چنګاښ | 22 чэрвеня — 22 ліпеня |
5 | 31 | Мордат | مرداد | اسد | زمری | 23 ліпеня — 22 жніўня |
6 | 31 | Шахрывар | شهریور | سنبله | وږی | 23 жніўня — 22 верасьня |
7 | 30 | Мэхар | مهر | میزان | تله | 23 верасьня — 22 кастрычніка |
8 | 30 | Абан | آبان | عقرب | لړم | 23 кастрычніка — 21 лістапада |
9 | 30 | Азар | آذر | قوس | لیندۍ | 22 лістапада — 21 сьнежня |
10 | 30 | Дэй | دی | جدی | مرغومی | 22 сьнежня — 20 студзеня |
11 | 30 | Бахман | بهمن | دلو | سلواغه | 21 студзеня — 19 лютага |
12 | 29 / 30 | Эсфан | اسفند | حوت | کب | 20 лютага — 20 сакавіка |
Дні тыдня
рэдагавацьТыдзень іранскага календара пачынаецца ў суботу і скончваецца ў пятніцу. Выходны дзень у Йране - пятніца.
- Субота — شنبه — Шанбэ
- Нядзеля — یکشنبه — Екшанбэ
- Панядзелак — دوشنبه — Душанбэ
- Аўторак — سه شنبه — Сэшанбэ
- Серада — چهارشنبه — Чахаршанбэ
- Чацьвер — پنجشنبه — Панджшанбэ
- Пятніца — جمعه — Джомэ
Пэўныя даты
рэдагаваць- 12 бахмана 1357 году — 1 лютага 1979 году: Прыбыцьцё Хамэйнага ў Іран
- 12 фарвардына 1358 году — 1 красавіка 1979 году: Абвяшчэньне Ісламскага ладу ў Іране
- 11 мардата 1384 году — 3 жніўня 2005 году: Уступленьне Ахмадзінэжада на пасаду правадыра грамады ў Іране.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ У 1970-я гады апошні шах Махамат Раза Пахлаві спрабаваў пачаць годазьлічэньне ад пачатку існаваньня Старажытнапэрсыдзкага царства, аднак пад уплывам народнага недазавальненьня быў вымушаны сказаваць новаўвядзеньне.