Прэмія Цёткі

беларуская літаратурная прэмія

Прэ́мія Цё́ткі — беларуская прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, заснаваная ў кастрычніку 2015 году.

Прэмія Цёткі
АрганізатарБеларускі ПЭН-цэнтар
ПравядзеньнеМенск
КраінаБеларусь
Першае прысуджэньне3 траўня 2016 (8 гадоў таму)
Афіцыйны сайтciotka.by

5 кастрычніка 2015 году Рада Беларускага ПЭН-цэнтру зацьвердзіла «Палажэньне аб прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў». Яе заснавальнікамі сталі: Дабрачынны фонд «Вяртаньне», Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Прэмія прысуджаецца за адпаведную кнігу на беларускай мове і найлепшае мастацкае афармленьне такой кнігі. Да конкурсу прымаюць выдадзеныя ў год яго абвяшчэньня папяровыя і электронныя кнігі[1]. Кожны пераможца атрымлівае па 2000 даляраў ЗША па курсе Нацыянальнага банку Беларусі. Уручэньне праводзіцца ўвесну наступнага году за папярэдні год. У 2016—2018 гадах ладзілася ў сталічнай прасторы «Корпус» па праспэкце Машэрава, д. 9. У 2019-м уручалі 6 красавіка ў прасторы «ОК» на Кастрычніцкай вуліцы, д. 16.

Паводле Палажэньня, спаборніцтва складаецца з 4-х ступеняў: 1) абвяшчэньне прэміі ў сьнежні арганізатарамі; 2) прыём кніг да 31 студзеня аргкамітэтам; 3) абвяшчэньне аргкамітэтам поўнага сьпісу прынятых кніг; 4) вызначэньне пераможцы па 2 намінацыях з боку журы. Згодна з пунктам 2.3 Палажэньня «заяўляць кнігі на конкурс упаўнаважаныя: а) выдавецтвы; б) аргкамітэт прэміі; в) сябры журы; г) сам аўтар або мастак». Паводле пункту 3.1 «журы конкурсу фармуецца аргкамітэтам і ўзгадняецца з Радай ПЭН-цэнтру». У пункце 5.1 прадугледжвалася, што «аргкамітэт прэміі вызначаецца і зацьвярджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру»[1].

Пераможцы

рэдагаваць
Год уручэньня Пісьменьнік (-ца) і кніга Мастак (-чка) і кніга
2020 Зараслава Камінская
«Калядны стол. Некулінарная кніга»
Вераніка Шпак
«Як зубраня "Зубраня" наведала»[2]
2019 Вера Бурлак
«Фантазюркі»
Кацярына Дубовік
«Чаму Меша ня мае хаты»[3]
2018 Валеры Гапееў
«Мая мілая ведзьма»
Лізавета Лянкевіч
«Азбука. Вясёлы вулей»[4]
2017 Уладзімер Арлоў
«Айчына: Маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касьцюшкі»
Павал Татарнікаў
«Айчына: Маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касьцюшкі»[5]
2016 Надзея Ясьмінска
«Сем ружаў»
Кацярына Дубовік
«Сем ружаў»[6]
  1. ^ а б Палажэньне // Прэмія Цёткі, 5 кастрычніка 2015 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  2. ^ 2020 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  3. ^ 2019 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  4. ^ 2018 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  5. ^ 2017 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.
  6. ^ 2016 // Прэмія Цёткі, 2021 г. Праверана 14 лютага 2021 г.