Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — 14-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які адбываўся ў Польшчы ды Ўкраіне з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 году. Гульні праходзілі ў 8 гарадах: Варшава, Гданьск, Данецк, Кіеў, Львоў, Познань, Уроцлаў, Харкаў. Гэта трэці турнір у гісторыі эўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога зьяўляліся адразу дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі й Нідэрляндах, другім — чэмпіянат Эўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі й Швайцарыі.
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году Польшча Украіна Mistrzostwa Europy w Piłce Nożnej 2012 Чемпіонат Європи з футболу 2012 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня |
Польшча Украіна |
Час правядзеньня | 8 чэрвеня — 1 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 53 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Гішпанія |
Другое месца | Італія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 31 |
Забіта галоў | 76 (2.45 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 440 896 (46 481 за матч) |
Бамбардзіры |
Алан Дзагоеў, Марыё Гомэс, Марыё Манджукіч, Крыштыяну Раналду, Марыё Балятэльлі, Фэрнанда Торэс (3 галы) |
← 2008 2016 → |
Цырымонія лёсаваньня фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы 2012 году была праведзена ў Кіеве, у Нацыянальным палацы культуры й мастацтваў Украіны 2 сьнежня 2011 году. Гэты чэмпіянат стаў апошнім, у фінальным раундзе якога прынялі ўдзел 16 камандаў. Пачынаючы з Эўра-2016, колькасьць камандаў будзе павялічана да 24.
Фінальны турнір
рэдагавацьЛёсаваньне
рэдагавацьЛёсаваньне разьмеркаваньня камандаў на групавы этап фінальнага турніру адбылася 2 сьнежня 2011 году ў 19:00 па мясцовым часе ў Кіеве, у Нацыянальным палацы мастацтваў «Украіна». Перад лёсаваньнем каманды, якія прайшлі ў фінальны турнір, былі разьмеркаваны па кошыках наступным чынам:
|
|
|
|
Першыя пазыцыі ў групе A й у групе D займаюць каманды краінаў, якія арганізуюць правядзеньне чэмпіянату, то бок Польшчы й Украіны адпаведна. Лёсаваньне пачалася з Кошыка 1, каб запоўніць першую пазыцыю ў групе B і ў групе C. Затым прайшло лёсаваньне для Кошыка 4, зь якога па адной камандзе было пасьлядоўна разьмеркавана ў кожную групу, ад групы A да групы D. Затым гэтая ж працэдура паўтарылася для Кошыка 3 і нарэшце для Кошыка 2. Пазыцыя кожнай каманды ў ейнай групе (2, 3 ці 4) таксама вызначылася падчас лёсаваньня.
У рамках гэтай цырымоніі быў прадстаўлены афіцыйны мяч Чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году.
Склады камандаў
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (склады)
Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату былі абвешчаныя за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалісты, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце.
Стадыёны
рэдагавацьВаршава | Познань | Гданьск | Уроцлаў |
---|---|---|---|
Нацыянальны | Гарадзкі | PGE Арэна | Гарадзкі |
Умяшчальнасьць: 58 145 | Умяшчальнасьць: 43 090 | Умяшчальнасьць: 44 636 | Умяшчальнасьць: 44 416 |
Кіеў | Данецк | Харкаў | Львоў |
Алімпійскі | Данбас Арэна | Мэталіст | Арэна Львоў |
Умяшчальнасьць: 70 050 | Умяшчальнасьць: 51 504 | Умяшчальнасьць: 38 863 | Умяшчальнасьць: 34 915 |
Схема турніру
рэдагавацьНа першым этапе 16 камандаў былі падзеленыя на 4 групы па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды зь якіх выйшлі ў чвэрцьфінал. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал складаюцца з аднаго матчу па алімпійскій сыстэме.
Групавы этап
рэдагавацьГрупа A
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Чэхія | 3 | 2 | 0 | 1 | 4–5 | 6 |
Грэцыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–3 | 4 |
Расея | 3 | 1 | 1 | 1 | 5–3 | 4 |
Польшча | 3 | 0 | 2 | 1 | 2–3 | 2 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
8 чэрвеня 2012 | Варшава | Польшча | 1:1 | Грэцыя | Левандоўскі, 17; Сальпінгідыс, 51 | Карляс Вэляска Карбальлё |
8 чэрвеня 2012 | Уроцлаў | Расея | 4:1 | Чэхія | Дзагоеў, 15, 79, Шырокаў, 24, Паўлючэнка, 82; Піларж, 52 | Гоўард Ўэб |
12 чэрвеня 2012 | Уроцлаў | Грэцыя | 1:2 | Чэхія | Гекас, 53; Ірачэк, 3, Піларж, 6 | Стэфан Лянуа |
12 чэрвеня 2012 | Варшава | Польшча | 1:1 | Расея | Блашчыкоўскі, 57; Дзагоеў, 37 | Вольфганг Штарк |
16 чэрвеня 2012 | Уроцлаў | Чэхія | 1:0 | Польшча | Ірачэк, 72 | Крэйг Томсан |
16 чэрвеня 2012 | Варшава | Грэцыя | 1:0 | Расея | Карагуніс, 45+2 | Юнас Эрыксан |
Група B
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нямеччына | 3 | 3 | 0 | 0 | 5–2 | 9 |
Партугалія | 3 | 2 | 0 | 1 | 5–4 | 6 |
Данія | 3 | 1 | 0 | 2 | 4–5 | 3 |
Нідэрлянды | 3 | 0 | 0 | 3 | 2–5 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
9 чэрвеня 2012 | Харкаў | Нідэрлянды | 0:1 | Данія | Крон-Дэлі, 24 | Дамір Скаміна |
9 чэрвеня 2012 | Львоў | Нямеччына | 1:0 | Партугалія | Гомэс, 72 | Стэфан Лянуа |
13 чэрвеня 2012 | Львоў | Данія | 2:3 | Партугалія | Бэнтнэр, 41, 80; Пэпі, 24, Паштыга, 36, Варэла, 87 | Крэйг Томсан |
13 чэрвеня 2012 | Харкаў | Нідэрлянды | 1:2 | Нямеччына | ван Пэрсі, 73; Гомэс, 24, 38 | Юнас Эрыксан |
17 чэрвеня 2012 | Харкаў | Партугалія | 2:1 | Нідэрлянды | Раналду, 28, 74; ван дэр Ваарт, 11 | Ніколя Рыцолі |
17 чэрвеня 2012 | Львоў | Данія | 1:2 | Нямеччына | Крон-Дэлі, 24; Падольскі, 19, Бэндэр, 80 | Карляс Вэляска Карбальлё |
Група C
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Гішпанія | 3 | 2 | 1 | 0 | 6–1 | 7 |
Італія | 3 | 1 | 2 | 0 | 4–2 | 5 |
Харватыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–3 | 4 |
Ірляндыя | 3 | 0 | 0 | 3 | 1–9 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
10 чэрвеня 2012 | Гданьск | Гішпанія | 1:1 | Італія | Фабрэгас, 64; Ды Натале, 61 | Віктар Кашаі |
10 чэрвеня 2012 | Познань | Ірляндыя | 1:3 | Харватыя | Сэнт-Лэджэр, 19; Манджукіч, 3, 48, Елавіч, 43 | Б’ёрн Кейпэрс |
14 чэрвеня 2012 | Познань | Італія | 1:1 | Харватыя | Пірлё, 39; Манджукіч, 72 | Гоўард Ўэб |
14 чэрвеня 2012 | Гданьск | Гішпанія | 4:0 | Ірляндыя | Торэс, 4, 70, Сыльва, 49, Фабрэгас, 83 | Пэдру Праэнса |
18 чэрвеня 2012 | Гданьск | Харватыя | 0:1 | Гішпанія | Навас, 88 | Вольфганг Штарк |
18 чэрвеня 2012 | Познань | Італія | 2:0 | Ірляндыя | Касана, 43, Балятэльлі, 90 | Джунэйт Чакыр |
Група D
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангельшчына | 3 | 2 | 1 | 0 | 5–3 | 7 |
Францыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–3 | 4 |
Украіна | 3 | 1 | 0 | 2 | 2–4 | 3 |
Швэцыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 5–5 | 3 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
11 чэрвеня 2012 | Данецк | Францыя | 1:1 | Ангельшчына | Насры, 39; Лескат, 30 | Ніколя Рыцолі |
11 чэрвеня 2012 | Кіеў | Украіна | 2:1 | Швэцыя | Шаўчэнка, 55, 62; Ібрагімавіч, 52 | Джунэйт Чакыр |
15 чэрвеня 2012 | Данецк | Украіна | 0:2 | Францыя | Мэнэз, 53, Кабай, 56 | Б’ёрн Кейпэрс |
15 чэрвеня 2012 | Кіеў | Швэцыя | 2:3 | Ангельшчына | Джонсан, 49 (аўтагол), Мэльбэрг, 59; Кэрал, 23, Ўолкат, 64, Ўэлбэк, 78 | Дамір Скаміна |
19 чэрвеня 2012 | Данецк | Ангельшчына | 1:0 | Украіна | Руні, 48 | Віктар Кашаі |
19 чэрвеня 2012 | Кіеў | Швэцыя | 2:0 | Францыя | Ібрагімавіч, 54, Лярсан, 90+1 | Пэдру Праэнса |
Плэй-оф
рэдагавацьЧвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||||||
21 чэрвеня. Варшава | ||||||||||
Чэхія | 0 | |||||||||
27 чэрвеня. Данецк | ||||||||||
Партугалія | 1 | |||||||||
Партугалія | 0 (2)¹ | |||||||||
23 чэрвеня. Данецк | ||||||||||
Гішпанія | 0 (4) | |||||||||
Гішпанія | 2 | |||||||||
1 ліпеня. Кіеў | ||||||||||
Францыя | 0 | |||||||||
Гішпанія | 4 | |||||||||
22 чэрвеня. Гданьск | ||||||||||
Італія | 0 | |||||||||
Нямеччына | 4 | |||||||||
28 чэрвеня. Варшава | ||||||||||
Грэцыя | 2 | |||||||||
Нямеччына | 1 | |||||||||
24 чэрвеня. Кіеў | ||||||||||
Італія | 2 | |||||||||
Ангельшчына | 0 (2)¹ | |||||||||
Італія | 0 (4) | |||||||||
- ¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
1/4 фіналу
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
21 чэрвеня 2012 | Варшава | Чэхія | 0:1 | Партугалія | Раналду, 79 | Гоўард Ўэб |
22 чэрвеня 2012 | Гданьск | Нямеччына | 4:2 | Грэцыя | Лям, 39, Хэдыра, 61, Клёзэ, 68, Ройс, 74; Самарас, 55, Сальпінгідыс, 89 (пэн.) | Дамір Скаміна |
23 чэрвеня 2012 | Данецк | Гішпанія | 2:0 | Францыя | Алёнса, 10, 90+1 (пэн.) | Ніколя Рыцолі |
24 чэрвеня 2012 | Кіеў | Ангельшчына | 0:0 (2:4, пэн.) | Італія | Пэдру Праэнса |
1/2 фіналу
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
27 чэрвеня 2012 | Данецк | Партугалія | 0:0 (2:4, пэн.) | Гішпанія | Джунэйт Чакыр | |
28 чэрвеня 2012 | Варшава | Нямеччына | 1:2 | Італія | Эзіль, 90+2 (пэн.); Балятэльлі, 20, 36 | Стэфан Лянуа |
Фінал
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (фінал)
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
1 ліпеня 2012 | Кіеў | Гішпанія | 4:0 | Італія | Сыльва, 14, Альба, 41, Торэс, 84, Мата, 88 | Пэдру Праэнса |
Квіткі
рэдагавацьПродаж квіткоў на футбольны матч у пэрыяд правядзеньня чэмпіянату ажыцьцяўляецца па прад’яўленьні дакумэнту, які засьведчвае асобу, з абавязковым указаньнем у квітку прозьвішча, імя асобы й прад’яўленага дакумэнту й ягонага нумару. Права продажу, перадачы й выкарыстаньня квіткоў на любое мерапрыемства УЭФА належыць прызначанай асобе, упаўнаважанаму ад Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў кампаніі й ейнымі супрацоўнікамі.
На матчы надрукавана 1,4 мільёну квіткоў коштам ад 30 да 600 эўра. Як паведаміла УЭФА 1 лютага 2011 году, усе квіткі, пушчаныя ў вольны продаж, то бок 75 адсоткаў, будуць прадавацца толькі на сайце УЭФА й толькі па безнаяўным разьліку праз Інтэрнэт[1] і толькі да канца сакавіка 2012 году. Пазьней квіткі прадавацца ня будуць. Жыхарам гарадоў, дзе праводзяцца матчы, вылучаецца ў продаж па 2 тысячы квіткоў на горад на адзін матч. Першым чалавекам, які заказаў сабе квіток на чэмпіянат, стаў 1 лютага 2011 году грамадзянін Паўднёвай Карэі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Билеты на матчи ЧЕ». news.mail.ru
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў