Дэніел Ніі Тэкі Мэнса Ўэлбэк (па-ангельску: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нарадзіўся 26 лістапада 1990 году, Манчэстэр, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. З-за росту й стылю гульні яго часьцяком параўноўваюць з такімі форвардамі як Эманюэль Адэбаёр і Нванква Кану[2].

Дэні Ўэлбэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лістапада 1990(1990-11-26)[1] (34 гады)
Рост 185 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Брайтан энд Гоўв Альбіён
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014
2010
2010—2011
2014—2019
2019—2020
2020—
Манчэстэр Юнайтэд
Прэстан Норт Энд (арэнда)
Сандэрлэнд (арэнда)
Арсэнал
Ўотфард
Брайтан энд Гоўв Альбіён
92 (20)
8 (2)
26 (6)
88 (16)
18 (2)
121 (29)
Зборныя
2011— Ангельшчына 42 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 верасьня 2018.

Кар’ера

рэдагаваць

Ўэлбэк нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы[3]. Яшчэ ў шасьцігадовым узросьце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У сэзоне 2005—2006 гадоў перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Ягоны дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 году ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрлэнду». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сэзону заставаўся на лаўцы запасных. Ўэлбэк выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых гульцоў у складзе.

Сэзон 2007—2008 гадоў ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзэрвовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 году, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Арабію, каб згуляць у разьвітальным матчы Самі аль-Джабэра з клюбу «Аль-Гіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 году Ўэлбэк выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.

25 студзеня 2008 году сэр Алекс Фэрг’юсан паведаміў, што Ўэлбэк атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сэзон 2008—2009 гадоў[5]. 9 лютага 2008 году на перадматчавай канфэрэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фэрг’юсан сказаў, што Ўэлбэк будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасьня 2008 году, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнду Кубка лігі супраць «Мідлзбра».

11 сьнежня 2009 году Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 году[6]. 2 верасьня 2014 году Ўэлбэк далучыўся да лёнданскага «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Пераход адбыўся пасьля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калюмбійскі нападнік Радамэль Фалькао, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж гульцамі нападу ў клюбе.

Міжнародная

рэдагаваць

За асноўную зборную Ангельшчыны Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бэльгіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць