Лукаш Падольскі
Лукаш Падольскі, таксама Люкас Падольскі (празь нямецкае вымаўленьне; па-нямецку: Lukas Podolski, па-польску: Łukasz Podolski; нарадзіўся 4 чэрвеня 1985 году, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжаньня, які выступае за забжэскі клюб «Гурнік» з Польшчы на пазыцыі нападніка. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Лукаш Падольскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гурнік Забжэ | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2009 2009—2012 2012—2015 2015 2015—2017 2017—2020 2020—2021 2021— |
Кёльн Баварыя Кёльн Арсэнал → Інтэрнацыянале (арэнда) Галатасарай Вісэл Кобэ Антальяспор Гурнік Забжэ |
81 (46) 71 (15) 88 (33) 60 (19) 17 (1) 56 (20) 52 (15) 40 (6) 94 (20) |
Зборныя | ||
2004—2017 | Нямеччына | 130 (49) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Раньнія гады
рэдагавацьЛукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сылезіі, у спартовай сям’і Крысьціны і Вальдэмара Падольскіх. Ягоная маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафэсійным футбалістам, у складзе клюбу «Шамбэркі» з гораду Бытаму ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям’я вырашыла эміграваць у Заходнюю Нямеччыну ў якасьці этнічных немцаў[6]. Лукас рос у Бэрггайме, а пазьней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльну.
Клюбная кар’ера
рэдагавацьВяртаньне ў «Кёльн»
рэдагавацьУлетку 2009 году Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году перайшоў з «Кёльну» ў мюнхэнскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі ня надта заладзілася. Акрамя таго, догляду Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэньне кіраўніцтва клюбу летам набыць харвацкага нападніка «Гамбургу» Івіцу Оліча.
«Арсэнал»
рэдагаваць30 красавіка 2012 году было абвешчана, што Падольскі ў летні трансфэрны час пяройдзе ў лёнданскі «Арсэнал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].
«Інтэрнацыянале»
рэдагаваць5 студзеня 2015 году Падольскі быў ададзены ў арэнду мілянскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага набыцьця. Ужо на наступны дзень гулец быў заяўлены на матчы супраць турынскага «Ювэнтуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 1:1.
Зборная
рэдагавацьУ канцы сэзону 2003—2004 гадоў «Кёльн» растаўся з Бундэсьлігай, аднак гульня Падольскі настолькі ўразіла трэнэра галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Нямеччыны адбыўся 6 чэрвеня 2004 году ў Кайзэрсьляўтэрне ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.
Дасягненьні
рэдагаваць«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2008
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2015, 2016
«Вісэл Кобэ»:
- Уладальнік Кубка Японіі: 2019
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету: 2006, 2010
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.transfermarkt.co.uk/lukas-podolski/profil/spieler/15185
- ^ а б в Lukas Podolski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Lukas Podolski // filmportal.de — 2005.
- ^ а б National-Football-Teams.com (анг.)
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Lukas Podolski. gfdb.com
- ^ «Бавария» подтвердила переход Подольски в «Кельн»
- ^ Подольски вернется в «Кельн» летом
- ^ Lukas Podolski wechselt — Zur Saison 2012|2013 zum FC Arsenal. fc-koeln.de