Улёф Мэльбэрг
Э́рык У́лёф Мэ́льбэрг (па-швэдзку: Erik Olof Mellberg; нарадзіўся 3 верасьня 1977 году, Скагэрсьвік, камуна Гульспонг, Швэцыя) — былы швэдзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Улёф Мэльбэрг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 верасьня 1977 (47 гадоў) Скагэрсьвік, камуна Гульспонг, Швэцыя | |
Рост | 189 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 1997—1998 1998—2001 2001—2008 2008—2009 2009—2012 2012—2013 2013—2014 |
Дэгерфорс АІК Расінг Астан Віла Ювэнтус Алімпіякос Пірэй Вільярэал Капэнгаген |
47 (0) 17 (0) 98 (0) 232 (8) 27 (2) 70 (9) 29 (2) 22 (3) |
Зборныя | ||
2000—2012 | Швэцыя | 117 (8) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2016—2017 | Бромапойкарна |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьМэльбэрг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспонг», адкуль быў запрошаны ў клюб вышэйшага дывізіёну «Дэгерфорс». Пасьля вылету «Дэгерфорсу» з вышэйшага дывізіёну Мэльбэрг перайшоў у АІК. За упэўненай гульнёй у швэдзкай лізе рушыла ўсьлед запрашэньне ў гішпанскую Ля Лігу, у клюб «Расінг» Сантандэр, дзе ён адразу стаў асноўным гульцом.
Мэльбэргам цікавіліся «Барсэлёна» й «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу перайсьці ў «Астан Вілу». У бірмінггэмскім клюбе ён стаў капітанам каманды й быў ім на працягу 3 гадоў. У сэзоне 2002—2003 гадоў адыграў без заменаў усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм’ер-лізе[1]. У апошнім сэзоне ён быў пераведзены са звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы на правы флянг.
У студзені 2008 году падпісаў папярэдні 3-гадовы кантракт зь «Ювэнтусам». У турынскі клюб Мэльбэрг перайшоў пасьля сэзону 2007—2008 гадоў паводле правіла Босмана. У складзе «Ювэнтусу» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу й 1/8 фіналу гэтага турніру.
У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт зь якім разьлічаны на 3 гады, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[2].
Міжнародная
рэдагавацьМэльбэрг удзельнічаў ува многіх чэмпіянатах сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Швэцыі.
Дасягненьні
рэдагавацьАІК
- Чэмпіён Швэцыі: 1998
«Алімпіякос» Пірэй
- Чэмпіён Грэцыі (3): 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьУ Уляфа й ягонай сяброўцы Караліны Кіль ёсьць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) й сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьУлёф Мэльбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтусу»
- Профіль на сайце National Football Teams