Хэсус Навас
Хэсус Навас Гансалес (па-гішпанску: Jesús Navas González; нарадзіўся 21 лістапада 1985 году, Лёс-Палясіяс-і-Вільяфранка, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэвільля» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й чэмпіён Эўропы 2012 году.
Хэсус Навас | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 лістапада 1985[1][2][3] (39 гадоў)
| |
Рост | 172 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сэвільля | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2013 2013—2017 2017— |
Сэвільля Манчэстэр Сіці Сэвільля |
285 (24) 123 (4) 228 (3) |
Зборныя | ||
2009— | Гішпанія | 56 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьМясцовы выхаванец зьявіўся ў аснове «Сэвільлі» ўжо ў 17 гадоў, практычна адначасова са сваім старэйшым братам Маркам. У сэзоне 2004—2005 гадоў Хэсус ужо стаў рэгулярным гульцом асновы, правёў 23 матчы й двойчы забіў. Гульня маладога паўабаронцы стала падставай для заключэньня зь ім у траўні 2005 году новага пяцігадовага пагадненьня. У далейшым ён стаў адным з асноўных гульцоў каманды, паўдзельнічаў у перамозе двух Кубкаў УЭФА. У сэзоне 2007—2008 гадоў Навас згуляў 50 гульняў ва ўсіх турнірах і запісаў на свой рахунак 5 галоў.
Навас пакутуе ад крайняй формы прыхільнасьці да родных месцаў[4]. Часам настальгія паўабаронцы станавілася гэткай моцнай, што ён пакідаў месца збораў, калі яны знаходзіліся занадта далёка ад Сэвільлі. Нягледзячы на тое, што падобны псыхічны стан відавочна можа быць па душы фанатам клюбу, Навас імкнецца зь ім змагацца, дзеля чаго нават пагадзіўся ў выніку адправіцца з камандай у турнэ па ЗША.
3 чэрвеня 2013 году, пасьля спэкуляцыяў наконт захаваньня гульца ў складзе «Сэвільлі», гішпанскі клюб пацьвердзіў на сваім афіцыйным сайце, што Хэсус пакідае клюб з разьлікам на далучэньне да ангельсскага клюбу «Манчэстэр Сіці»[5]. Сума трансфэру, як паведамлялася, ацэньвалася ў 14,9 млн фунатў стэрлінгаў[6]. Разам з Хэсус у клюб зь Вялікабрытаніі таксама перйашоў ягоны партнэр нападнік Альвара Нэгрэда.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУ нацыянальнай зборнай Гішпаніі Хэсус дэбютаваў 14 лістапада 2009 году ў пераможным хатнім матчы ў Мадрыдзе супраць зборнай Аргентыны (2:1).
Дасягненьні
рэдагаваць«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007, 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Кубка УЭФА/Лігі Эўропы: 2006, 2007, 2020, 2023
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2014, 2016
Гішпанія
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012, 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Jesús Navas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в NAVAS jesus gonzalez // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Jesús Navas González // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Wenger may gamble on nervy Navas. Mirror Footbal
- ^ Jesús Navas se marcha al City: adiós a una trayectoria fabulosa de triunfos y registros. Sevilla FC.
- ^ Transfer news: Manchester City complete signing of Spain winger Jesus Navas. Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Сэвільлі»
- Профіль на сайце sports.ru
- Профіль на сайце soccerbase.com