Златан Ібрагімавіч

швэдзкі футбаліст

Зла́тан Ібрагі́мавіч (па-басьнійску: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981 году ў Мальмё, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст басьнійскага паходжаньня, нападнік італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Швэцыі, у якой быў капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў сьвету[6]. Ібрагімавіч зрабіў больш за 100 выступаў за зборную Швэцыі, а таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швэцыі на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.

Златан Ібрагімавіч
Zlatan Ibrahimović June 2018.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][3][…] (41 год)
Рост 195 см[5]
Вага 95 кг[5]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001
2001—2004
2004—2006
2006—2009
2009—2010
2010—2012
2012—2016
2016—2018
2018—2019
2020—
Мальмё
Аякс
Ювэнтус
Інтэрнацыянале
Барсэлёна
Мілян
Пары Сэн-Жэрмэн
Манчэстэр Юнайтэд
Лос-Анджэлес Гэлаксі
Мілян
40 (16)
74 (35)
70 (23)
88 (57)
29 (16)
61 (42)
122 (113)
33 (17)
58 (53)
60 (33)
Зборныя
2001— Швэцыя 121 (62)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 траўня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 сакавіка 2022.

Златана параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Швэдзкі гулец зьяўляецца адным з найлепшых нападнікаў сьвету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленьня[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швэцыі супраць зборнай Ангельшчыны атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году швэдзкая газэта Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым швэдзкім спартоўцам усіх часоў пасьля Б’ёрна Борга[10].

Кар’ераРэдагаваць

Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. У 2004 годзе пачаў гуляць за Ювэнтус і адразу трапіў у намінацыю на брыльянтавы мяч як найлепшы гулец сьвету[11].

У сьнежні 2019 году кантракт Златана Ібрагімавіча з Лос-Анджэлес Гэлаксі скончыўся[12]. Напрыканцы 2019 году падпісаў кантракт зь Мілянам да канца сэзона з магчымасьцю працягу яшчэ на год[13].

ДасягненьніРэдагаваць

«Аякс»:

«Ювэнтус»:

«Інтэрнацыянале»:

«Барсэлёна»:

«Мілян»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Манчэстэр Юнайтэд»

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць