Шон Сэнт-Лэджэр
Шон Патрык Сэнт-Лэджэр-Гол (па-ангельску: Sean Patrick St Ledger-Hall; нарадзіўся 28 сьнежня 1984 году, Бірмінггэм, Ангельшчына) — былы ірляндзкі й ангельскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Ірляндыі. Кар’ера Сэнт-Лэджэр пачалася ў горадзе Пітэрбара. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клюбе «Мідлзбра» да свайго пераезду ў стан «Лэстэр Сіці» ў 2011 годзе.
Шон Сэнт-Лэджэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 сьнежня 1984[1][2] (39 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2006 2004 2006—2011 2009 2011—2014 2013 2014 2015 2015—2017 2017—2018 2018 |
Пітэрбара Юнайтэд → Стывэныдж (арэнда) Прэстан Норт Энд → Мідлзбра (арэнда) Лэстэр Сіці → Мілўол (арэнда) Іпсўіч Таўн Арланда Сіці Каларада Рэпідс Солігал Мурз Гайзьлі |
79 (1) 0 (0) 187 (11) 15 (2) 36 (0) 6 (0) 0 (0) 15 (0) 12 (0) 0 (0) 7 (0) |
Зборныя | ||
2009— | Ірляндыя | 37 (3) |
Трэнэрскія клюбы | ||
Гайзлі[d] |
Кар’ера
рэдагаваць«Пітэрбара Юнайтэд»
рэдагавацьКар’ера Сэнт-Лэджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбара Юнайтэд», пасьля якога ён патрапіў у ейны асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клюбе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.
«Прэстан Норт Энд»
рэдагавацьУ ліпені 2006 году Сэнт-Лэджэр падпісаў кантракт з клюбам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар ў 225 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.
«Мідлзбра»
рэдагавацьУ верасьні 2009 году ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлзбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфэрнае вакно[3], але каманды ня здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»[4]. Ягоны дэбют за «Мідлзбра» адбыўся 15 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Шэфілд Ўэнздэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасьня ў гульні супраць «Ковэнтры Сіці» (2:2).
«Лэстэр Сіці»
рэдагаваць3 2011 па 2014 год зьяўляўся гульцом «Лэстэр Сіці». 9 траўня 2014 году пакінуў клюб пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня кантракту.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьНе зважаючы на тое, што Сэнт-Лэджэр і нарадзіўся ў Ангельшчыне, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і ягоны дзядуля з гораду Карлоў. Ягоны дэбют за зборную Ірляндыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Баўгарыі, які скончыўся зь лікам 1:1[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sean St. Ledger // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sean St. Ledger // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ St Ledger completes Boro switch. BBC Sport
- ^ Strachan reveals St Ledger talks. Skysports
- ^ Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірляндыі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьШон Сэнт-Лэджэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце sportbox.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams